GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.
карта сайта
    правила пользования библиотеками централизованной системы

    афіцыйны дакумент
 

"ЗАЦВЯРДЖАЮ"
Начальнік Упраўлення культуры Мінгарвыканкама
В.І.КУРАШ
14.07.1997 г.

    ПРАВІЛЫ
карыстання бібліятэкамі Цэнтралізаванай сістэмы г.Мінска

    1. Агульныя палажэнні

    1.1 Фонды бібліятэк з'яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам і ахоўваюцца дзяржавай. Усе грамадзяне горада ў адпаведнасці з асабістымі патрабаваннямі і інтарэсамі маюць права на свабодны доступ да бібліятэчных фондаў любой бібліятэкі ЦБС.
    1.2 Парадак карыстання бібліятэкамі, іх фондамі, пералік асноўных паслуг устанаўліваецца ў адпаведнасці з "Палажэннем аб ЦБС".
    1.3 Асобныя (дадатковідя) віды паслуг у бібліятэках платныя.

    2. Правы карыстальнікаў бібліятэк

    2.1 Усе карыстальнікі бібліятэк маюць права:
-- атрымліваць поўную інфармацыю аб фондах, доступу да дакументаў, на кансультацыйную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі;
-- браць у часовае карыстанне любы дакумент з бібліятэчных фондаў бясплатна або за вызначаную плату ў адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай;
-- карыстацца паслугамі ўнутрысістэмнага кнігаабмену і іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, пералік якіх вызначаецца бібліятэкай;
-- прымаць удзел у канферэнцыях, імпрэзах, прэзентацыях і іншых мерадрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкамі;
-- абскардзіць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку незаконныя дзеянні службовых асоб бібліятэкі, якія ўшчамляюць карыстальніка ў правах.
    2.2 Асобы, якія часова пражываюць у зоне абслугоўвання бібліятэкІ (службовая камандзіроўка, адпачынак і г.д.), маюць права карыстацца толькі чытальнымі заламі.
    2.3 Асобы, якія не могуць наведваць бібліятэку па месцы жыхарства з прычыны сталага ўзросту і іншых прычын, маюць права ў неабходных выпадках на нестацыянарныя формы абслугоўвання з прадугледжаным на гэтыя мэты дадатковым фінансаваннем з фондаў адпаведных бюджэтаў і праграм.

    3. Абавязкі карыстальнікаў бібліятэк

    3.1 Карыстальнікі бібліятэк абавязаны выконваць правілы карыстання бібліятэкай.
    3.2 Пры запісу ў бібліятэку грамадзянін павінен прад'явіць пашпарт, паведаміць неабходныя для афармлення звесткі, запоўніць рэгістрацыйныя дакументы і пацвердзіць згоду на выкананне правілаў карыстання бібліятэкай сваім подпісам.
    Дзеці і падлеткі да 16 гадоў запісваюцца ў бібліятэку па прад'яўленню пасведчання аб нараджэнні і пашпарта бацькоў або дакумента апекуноў, папячыцеляў, работнікаў дзіцячых устаноў (інтэрнатаў, дзіцячых дамоў, школ і г.д.).
    3.3 Карыстальнікі абавязаны беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў і своечасова вяртаць дакументы ў азначаны бібліятэкай тэрмін, не выносіць іх з памяшкання бібліятэкі без запісу ў прынятых бібліятэкай формах уліку.
    Тэрмін карыстання кнігамі і Іншымі матэрыяламі азначаны ў бібліятэках ЦБС да 30-ці дзён; на выданні, якія не маюць попыту, тэрмін карыстання можа быць падоўжаны па просьбе чытача яшчэ на два тэрміны.
    Тэрмін карыстання новымі паступленнямі і літаратурай павышанага попыту скарочаны да 10 дзён.
    За пратэрмінаваную здачу літаратуры налічваецца пеня ў памеры 0,01 ад мінімальнага заробку за кожны пратэрмінаваны дзень, незалежна ад колькасці ўзятых кніг і кампенсуецца вартасць паштоўкі-напаміну.
Кнігі, якія бібліятэка атрымлівае па ўнутрысістэмным кнігаабмене, выдаюцца толькі для карыстання ў чытальнай зале.
    Каштоўныя кнігі на абанеменце выдаюцца пад залог. Сума залогу вызначаецца рэальнай рыначнай вартасцю выдання, фіксуецца ў адпаведных уліковых дакументах.
    Пасля сканчэння тэрміну карыстання кнігай (1 месяц) залог вяртаецца карыстальніку. Пры невяртанні кнігі ў азначаны тэрмін чытач пазбаўляецца права на атрыманне залогавай сумы, і яна выкарыстоўваецца для набыцця аналагічнай літаратуры.
    Пры атрыманні бібліятэчных дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнікі паведамляюць аб гэтым бібліятэкару, які абавязаны рабіць на такіх дакументах адпаведныя паметкі.
    3.4 Дарослыя чытачы, а таксама вучні 4-га і старэйшых класаў распісваюцца за кожны экземпляр выдання, атрыманы на абанеменце.
    3.5 Карыстальнікі, якія страцілі дакументы з фондаў бібліятэк або нанеслі ім шкоду, павінны замяніць іх адпаведна такімі ж ці прызнанымі бібліятэкай раўназначнымі, а пры немагчымасці замены -- кампенсаваць страты ў формах і памерах, прадугледжаных "Інструкцыяй па ўліку і захаванню бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь".
    3.5.1 За страту дакументаў з фондаў бібліятэкі або нанясенне ім незаменнай шкоды непаўналетнімі чытачамі адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны, папячыцелі, дзіцячыя ўстановы, пад наглядам якіх яны знаходзяцца.
Непаўналетнія чытачы нясуць матэрыяльную адказнасць за шкоду, якую нанеслі фонду бібліятэкі, у тым выпадку, калі яны маюць дастатковыя для пакрыцця шкоды заробкі або стыпендыі.
    3.6 Карыстальнікі, якія парушаюць правілы карыстання бібліятэкай, могуць быць пазбаўлены права карыстання на тэрмін да 3-х месяцаў, а за асобыя парушэнні, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, нясуць адміністрацынную, грамадзянска-прававую (матэрыяльную) або крымінальную адказнасць.
    3.6.1 Наведвальнікі ў нецвярозым стане бібліятэкай не абслугоўваюцца.

    4. Абавязкі бібліятэк па абслугоўванню карыстальнікаў

    Бібліятэкі абавязаны:
-- садзейнічаць рэалізацыі неад'емнага права грамадзяніна на далучэнне да каштоўнасцей культуры і навукі, на свабодны пошук і атрыманне інфармацыі незалежна ад яго палітычных перакананняў і веравызнання;
-- абслугоўваць карыстальнікаў у адпаведнасці з "Палажэннем аб ЦБС" і правіламі карыстання бібліятэкай;
-- не выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках і іх інтарэсах у іншых мэтах, апрача навуковых і бібліятэчна-вытворчых;
-- даваць поўную інфармацыю карыстадьнікам аб наяўнасці дакументаў у бібліятэцы, забяспечваць ім магчымасць карыстання каталогамі, картатэкамі, аўтаматызаванымі базамі даных, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі дакументамі, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў;
-- сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у бібліятэку выдадзеных чытачам твораў друку і іншых матэрыялаў, ажыццяўляць чарговую выдачу матэрыялаў праз абанемент толькі пасля атрымання ад чытача выдадзеных яму дакументаў, тэрмін карыстання якімі скончыўся;
-- забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, ствараць спрыяльныя ўмовы для работы ў бібліятэцы, задавальняць патрэбы карыстальнікаў у стварэнні пры бібліятэках аматарскіх аб'яднанняў, клубаў па інтарэсах і г.д.

вверх

 
карта
сайта

e-mail

 
© 2004
designed by
uladzimir
parfianok
This web site is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program IATP. IATP is founded by the Bureau of Educational and Cultural Affairs of the U.S. Department of State and administered by International Research & Exchanges Board