06.04.2011 Семінар "Беларуская кніга ў прасторы бібліятэкі"

Семінар прайшоў у межах вызначанага 2011 года ва ўстанове “Час чытаць кнігі роднай краіны”.

На семінары ўсебакова разглядаліся пытанні па прапагандзе беларускай літаратуры.

Супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі прадстаўлены рознабаковыя аспекты работы бібліятэкі з нацыяльным дакументам, выдавецкія праекты аб класіках беларускай літаратуры.

Вядучы спецыяліст выдавецтва "Мастацкая літаратура" З.І.Кустава зрабіла прэзентацыю сваёй установы, пазнаёміла з яе выдавецкай палітыкай, паведаміла пра ўзаемадзеянне выдавецтва з бібліятэкамі па прапагандзе беларускай літаратуры.

Аб сучасным літаратурным працэсе вяла размову рэдактар аддзела паэзіі часопіса "Маладосць" Віка Трэнас.  

Аб традыцыях і навацыях ў дзейнасці публічных бібліятэк г.Магілёва па прапагандзе беларускай літаратуры разказала Краўчанка Г.І., дырэктар УК "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.Магілёва".

Супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай бібліятэкі імя Я.Купалы былі падрыхтаваны вынікі сацыялагічнага даследавання па вывучэнню чытання беларускай літаратуры, як чытачамі бібліятэкі, так і бібліятэкарамі ўстановы. 

| февраль 2016 | июнь 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | июнь 2014 | май 2014 | ноябрь 2013 | июнь 2013 | март 2013 | октябрь 2012 | июнь 2012 | декабрь 2011 | октябрь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 | ноябрь 2010 | июнь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация