10.01.2011 "Час чытаць кнігі роднай краіны"
пад такім дэвізам пройдзе 2011 год у Дзяржаўнай установе “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска”.
У межах выбранага накірунка падрыхтавана праграма культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў у бібліятэках установы, якая будзе садзейнічаць: павышэнню грамадскага статуса нацыянальнай кнігі і чытання, прапагандзе кніг роднай краіны па ўсіх напрамках работы бібліятэк установы, мастацкіх класічных твораў і лепшых выданняў сучасных аўтараў, максімальнаму раскрыццю фондаў беларускай літаратуры.