10.11.2010 Семінар да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча “Быў. Ёсць. Буду”

10 лістапада ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся семінар для супрацоўнікаў бібліятэк ДУ ЦСДПБ, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Увазе ўдзельнікаў семінара была прапанавана выстава з фонду Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры з каментарыямі старшага навуковага супрацоўніка аддзела навуковай асветы К.С.Унучак. Беларускі крытык і літаратуразнаўца, кандыдыт філалагічных навук А.Л.Верабей прысвясціў сваё выступленне жыццю і творчасці Ул.С.Караткевіча. “Гістарычныя творы Ул.Караткевіча як матэрыял для патрыятычнага выхавання” – такую тэму асвяціў навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Я.Купалы і Я.Коласа НАН Беларусі А.М.Лапата-Загорскі. Завершыўся семінар праглядам кінафільма “Рыцар і слуга Беларусі” з фонду Дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

| февраль 2016 | июнь 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | июнь 2014 | май 2014 | ноябрь 2013 | июнь 2013 | март 2013 | октябрь 2012 | июнь 2012 | декабрь 2011 | октябрь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 | ноябрь 2010 | июнь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация