28.04.2017 Негасимая боль Чернобыля

 

Имеют на земле еще место события, которые переворачивают полностью жизнь людей. Именно к числу таких грозных трагедий относится Чернобыльская катастрофа – авария, равной которой за последние годы отыскать невозможно. Чёрное ядовитое облако, вырвавшееся из саркофага 26 апреля 1986 года, принесло с собой смерть и болезни. Человек оказался бессильным перед атомом, который больше не желал оставаться мирным. 31 год прошел с того трагического дня. Забыть об этом нельзя.

Этой трагической дате в библиотеке-филиале №18 был посвящен урок–напоминание  «Негасимая боль Чернобыля». Учащимся 6 класса СШ № 13 была продемонстрирована  мультимедийная презентация «Чернобыль: трагедия и подвиг». С большим интересом ребята слушали рассказ о том страшном дне, когда произошла авария на Чернобыльской АЭС, и которая оставила свой страшный радиационный след на территории Республики Беларусь, о мужестве и героизме пожарников и ликвидаторов аварии.  Была проведена викторина «Чернобыль – знать и помнить». В конце встречи ребята посмотрели видеоролик «Чернобыль: как это было».  Мероприятие сопровождалось выставкой «Чернобыль – наша память и боль», где были представлены книги по теме беседы.

Целью встречи было показать то, что нельзя легкомысленно относиться к окружающему миру, надо быть бережным в отношении к природе и чувствовать ответственность за каждый поступок по отношению к ней.






 

28.04.2017 “Вясёлка” – твая надзейная сяброўка!


Калі вы будзеце расці
Руплівыя, як пчолкі, -
Свяціць вам будуць у жыцці
Ўсе колеры Вясёлкі!
Эдзі Агняцвет

У “Вясёлкі” – юбілей! З нагоды 60-годдзя часопіса 27 красавіка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі адбылася сустрэча з супрацоўнікам рэдакцыі (вядучым спецыялістам па сувязях з грамадскасцю) Радмілай Аляксандраўнай Казлякевіч.
Першы нумар любімага часопіса дзяцей Беларусі выйшаў у красавіку 1957 года. І вось ужо больш за паўстагоддзя “Вясёлка” захапляе сваіх маленькіх чытачоў багаццем пазнавальнага матэрыялу, гульнямі, цікавымі творчымі заданнямі, конкурсамі, гумарам, шматколернасцю афармлення. Разам з бібліятэкарам вучні ўзгадалі гісторыю жыцця  “Вясёлкі”, багатага на разнастайныя падзеі. Даведаліся, хто стварыў гэту казачную краіну дзяцінства і каму зараз даручана працягваць вялікую і ганаровую справу сваіх папярэднікаў. А задачы ў “Вясёлкі” сур’ёзныя і вельмі важныя: паказаць прыгажосць, мілагучнасць роднай мовы, выхаваць трывалую цікавасць да нашай гісторыі,  да культуры, дапамагчы адчуць сябе беларусамі, каб абудзіць любоў да сваёй Радзімы і навучыць ганарыцца тым, што мы – Беларусы.

Радміла Аляксандраўна, як сапраўдная казачніца, павяла дзетак  у захапляльнае падарожжа чараўнічымі сцяжынкамі часопіса.  Вучні даведаліся пра розныя рубрыкі выдання, пра новы праект пад назвай “Дзеці ў шэдэўрах мастацтва”, пра музей “Вясёлкі”, які запрашае ў госці і заўсёды чакае сваіх маленькіх чытачоў.  На гэтых сцяжынках іх чакалі незвычайныя сустрэчы з літаратурнымі героямі  “Вясёлкі”. Дзеці пазнаёміліся з Васяй Вясёлкіным, убачылі і пазналі бусліка Бусю і Грошыка. А потым разам склалі гісторыю пра тое, як  і дзе можна адшукаць новы нумар любімага часопіса, каб не прыйшлося сумаваць без сваіх сяброў. Акрамя гэтага школьнікаў чакалі незвычайныя пачастункі. Незвычайныя таму, што іх нельга згубіць, нават калі захочацца імі падзяліцца. Самыя каштоўныя пачастункі, якія застаюцца з намі назаўсёды – гэта веды.

Буслік расказаў дзеткам пра новы часопіс “Буся”, на старонках якога шмат самых розных цікавостак. Ёсць тут і казкі, і вершы, і загадкі, нават кніжка-малышка, якую можна зрабіць самому!

А яшчэ вучні пазнаёміліся з новай кнігай Анатоля Клышкі “Чую, бачу, гавару”, у якой схаваліся ўсе слоўнікавыя словы беларускай мовы.

З вялікім задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне, адказвалі на пытанні, расказвалі свае гісторыі. Даведаліся пра галоўны сакрэт беларускай “Вясёлкі”.  І безумоўна, падрыхтавалі свой падарунак любімаму часопісу - павіншавалі з юбілеем вершамі.

Мы вельмі ўдзячныя рэдакцыі за такую цудоўную сустрэчу! Віншуем з юбілеем і жадаем, каб усе колеры вясёлкі ззялі на старонках часопіса круглы год і як мага даўжэй!


 

26.04.2017 Сузор'е маладых талентаў

20 красавіка ў бібліятэцы № 14 імя Ф.Багушэвіча прайшла прэзентацыя кнігі Ганны Севярынец “Дзень святога Патрыка”. У прэзентацыі прымалі ўдзел супрацоўнікі выдавецтва “Рэгістр”, наведвальнікі бібліятэкі і навучэнцы лінгвагуманітарнага каледжа МДЛУ. “Галоўны мой клопат, каб кожнаму, хто бярэ ў рукі кнігу, было цікава яе чытаць”,  адзначыла на пачатку сустрэчы аўтар.  Гэты клопат напоўніцу рэалізаваны ў кнізе «Дзень Святога Патрыка» — чытаць яе цікава.
   Кніга незвычайная. Шчырасць аўтара, філасофская глыбіня яе рамана адразу захапілі ў палон, прымусілі думаць, спрачацца, шукаць адказы на няпростыя пытанні, якія ўзняла пісьменніца ў сваёй кніге. Цікавасць аўдыторыі выклікаў расказ пра забытыя, а больш – закрытыя старонкі гісторыі беларускай літаратуры праз яе асобаў, пра трагічныя лёсы нашых пісьменнікаў. Гэта кніга — гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны. Яна стала сапраўднай крынічкай чыстай, халоднай і смачнай вады для сённяшнега маладога пакалення чытачоў.

 

 

19.04.2017 Жыве імя Купалы

 

“Жыве імя Купалы” – такую назву мае фотавыстава ў будынку Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы, якая з 1952 года носіць імя беларускага Песняра.

Работы, якія прадстаўлены на выставе – гэта частка вялікага праекта “Купаліяда-2017”, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння славутага Песняра беларускага народа, вядомага ўсяму свету – Івану Дамінікавічу Луцэвічу (Янку Купале).    
На фатаграфіях, зробленых аўтарам у розных кутках Беларусі і ў Маскве прадстаўлены месцы, вуліцы, помнікі, музейныя экспанаты, мастацкія творы, звязаныя з імем Янкі Купалы. Да некаторых фота прыкладзены вершы. Яны выказваюць адносіны сучасных паэтаў да славутага песняра.                           

Прэзентацыя выставы адбылася 9 красавіка, дзе аўтар фотаработ Мікола Ліннік, вядомы фотааматар, кіраўнік-валанцёр фотагуртка “Пазітыў”, падзяліўся сваімі думкамі і меркаваннямі пра Янку Купалу. Ён адзначыў, што тэма Я.Купалы заўсёды цікавіла і вабіла яго. Шмат падарожнічаючы па Беларусі, Мікола Ліннік усюды сустракаў ушанаванне памяці, якая звязана з імем паэта. Гэта назвы вуліц, плошчаў, навучальных устаноў, тэатраў, мастацкія творы, музейныя экспазіцыі, помнікі. І частка гэтых сустрэч з памятнымі мясцінамі Янкі Купалы прадстаўлены ў 35 фотаздымках на выставе. Трэба падкрэсліць і прафесійную якасць выканання фотаработ, і арыгінальнасць афармлення. Побач з фотаздымкамі размешчаны і вершы сучасных беларускіх паэтаў: Аляксея Пысіна,  Вольгі Шпакевіч, Рэгіны Багамолавай, балада Віктара Шніпа. Кожны экспанат успрымаецца як фотадакумент, бо мае назву аб’екта, прывязку да мясцовасці і часу, нясе інфарматыўнасць. Як адкрыццё сталі звесткі аб касцёле Дабравешчання Дзевы Марыі ў в.Вішава Валожынскага раёна, дзе была ахрышчана будучая жонка паэта – Уладзіслава. Моцнае ўражанне пакінуў здымак вуліцы Янкі Купалы, якая знаходзіцца ў Лідзе, ў адзін дом (будынак Палаца культуры). На адкрыцці выставы гучалі вершы самаго паэта і вершы-прысвячэнні, узгадываліся песні, напісаныя на словы Янкі Купалы.

Шмат можна паказваць і распавядаць пра Купалу – гэта святое імя Беларусі, і як багата яшчэ невядомых, недаследаваных старонак яго жыцця і творчасці! І выстава Міколы Лінніка “Жыве імя Купалы” – добры прыклад ушанавання імя славутага сына роднай зямлі Янкі Купалы.

Алена Драздовіч

                                                                          
 

18.04.2017 Чытаем класіку разам

 

    Імёны народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ведае кожны беларус, бо яны неаддзельны ад роднай мовы, ад нашай зямлі. Іх спадчына застаецца для нас жыватворнай крыніцай. І таму да кожнага, хто нарадзіўся на гэтай зямлі, палюбіў яе, прыходзяць Купала і Колас. 

13 красавіка ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча адбылося цудоўнае свята паэзіі “Чытаем класіку разам”, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 135-годдзю нашых класікаў. У ім прымалі ўдзел навучэнцы сярэдніх школ № № 138, 116, гіназій №№ 27, 33  Фрунзенскага раёна. З прывітальным словам да ўдзельнікаў акцыі звярнуліся навуковы супрацоўнік літаратурнага музея Я.Купалы  Варонава Галіна Юр’еўна і намеснік дырэктара мемарыяльнага музея Я.Коласа Казловіч Ірына Міхайлаўна. 

Новыя грані таленту нашых Песняроў адкрыў для прысутных вядомы артыст, рэжысёр беларускага радыё Алег Вінярскі, ў цудоўным выкананні якога прагучалі вершы паэтаў.

Шчырыя словы ўдзячнасці  творцам сказалі пісьменніца, журналіст, старшыня Міжнароднага фонда Янкі Купалы Таццяна Сівец і этнограф, культуролаг Антаніна Хатэнка.

З кожным годам мы няўмольна аддаляемся ад тых часоў, калі жылі і стваралі паэты. Але застаецца памяць, іх вершы, іх словы.  Яркім талентам Купалы і Коласа захапляецца кожнае новае пакаленне. І з кожным новым прачытаннем неўміручыя вершы Купалы і Коласа атрымліваюць новае жыццё. І сёння яны натхнёна гучалі з вуснаў нашага маладога пакалення і супрацоўнікаў бібліятэкі Герасімовіч Святланы і  Крук Веранікі.

Імпрэзу ўпрыгожылі музычныя творы беларускіх кампазітараў у бліскучым выканні навучэнцаў і выкладчыкаў дзіцячай музычнай школы №17.

Дыпломы ад адміністрацыі Фрунзенскага раёна, памятныя падарункі ад Фрунзенскага раённага камітэта БРСМ з павагай і ўдзячнасцю удзельнікам акцыі “Чытаем класіку разам” ўручыла спецыяліст упраўлення культуры, ідэалогіі і па справах моладзі Лелека Алена Андрэееўна.


 

18.04.2017 Мы в ответе за тех, кого приручили

 

12 апреля библиотека № 12 провела «живую» презентацию «Мы в ответе за тех, кого приручили». На необычном мероприятии присутствовали не только школьники, но и все кого заинтересовала  тема защиты бездомных животных.
Перед посетителями выступила директор Центра этичного отношения к природе Людмила Логиновская, а её рассказ о бездомных животных, нуждающихся в помощи и защите, заботе и любви, взволновал слушателей. Кинофильм «Обречённые на 5 дней жизни» глубоко потряс до слёз всех, кто слушал и смотрел этот «отсчёт часов жизни».

Затем выступили волонтёры с показом слайдов «Животные рядом с нами». Особенно заинтересовали байкеры-волонтёры, эти мужественные, сильные, порой суровые на вид люди, которые оказались добрыми, отзывчивыми, сердечными, безмерно любящими защитниками животных.

В конце мероприятия желающих пригласили сфотографироваться возле мотоциклов и ещё раз напомнить – наши лучшие друзья - животные никогда не предадут , и мы люди навсегда в ответе за тех, кого приручили.


 

14.04.2017 Да новых вяршынь

 

6 апреля в библиотеке № 12 прошла творческая встреча “Да новых вяршынь” талантливых  поэтов  Шаржанович Ксении, Курбеко Виктории, а также клуба “ЛИТЭРА”, под руководством Лары Дарлинг.

Познакомились читатели и с фольклорной группой  “Шчырасць” Территориального центра социального обслуживания Ленинского района, которой руководит Сивурова Любовь. С удовольствием послушали белорусские фольклорные песни, басни,  посмотрели мини-спектакли.

Хорошее настроение подарили все выступающие, возникло желание встретиться  ещё раз, ведь мир творчества-это истинная радость, вечный поиск совершенства.


 

14.04.2017 Жить здорово!

10 апреля в Центральной библиотеке имени Янки Купалы в рамках Всемирного дня здоровья прошла интерактивная беседа «Жить здорово!». Мероприятие было подготовлено не только сотрудниками библиотеки, в ней принимали активное участие курсанты Института пограничной службы. Курсанты провели занятие-тренинг для девушек из торгового колледжа (филиал БГЭУ), которое было направлено на популяризацию здорового образа жизни. Будущие пограничники (старший сержант Максим Мазуренко и Дмитрий Сабко, курсанты - Максим Кузмич, Антон Карпукович) передавали молодежи позитивный опыт по здоровому образу жизни и учили использовать полученные знания в повседневной жизни. Учащиеся колледжа активно включились в процесс работы, искали ответы на поставленные вопросы, спорили, высказывали свою точку зрения. Дискуссия получилась  живой и полезной. 

Для участников встречи сотрудники библиотеки сделали обзор современной художественной литературы, которая популярна среди молодежи. Ведь чтение хороших книг отвлекает от вредных привычек, помогает бороться со стрессом и дарит положительные эмоции!

С зам. начальника курса по идеологической работе Института пограничной службы капитаном Сергеем Валерьевичем Петровым  были намечены перспективы дальнейшего сотрудничества-проведение подобных бесед для других групп молодежи.


 

 

14.04.2017 Ён мовы беларускае алмаз

 

У пантэоне славутых імён нашай Бацькаўшчыны імя Янкі Купалы дорага кожнаму беларусу. Паэт з’яўляецца гордасцю нацыі, верным сынам якой быў, бадай, самы сціплы з роду паэтычнага чалавек, грамадзянін.  Аб Беларусі і беларусах Янка Купала расказаў непаўторна прыгожа, па-купалаўску проста і мудра.

Да  135-годдзя з дня нараджэння паэта ў бібліятэцы №11 была праведзена літаратурна-музычная гасцёўня  “Ён  мовы беларускае алмаз”.  Драматычны гурток выхаванцаў ДУ “Золак” прадставіў кампазіцыю “Малітва за Беларусь”. Вялікую цікавасць выклікала прэзентацыя вядучага навуковага супрацоўніка літаратурнага музея імя Я.Купалы Воронавай Галіны Юр’еўны “Пуцявінамі Янкі Купалы”. Верш “А хто там ідзе” прачыталі на роднай мове чытачы бібліятэкі, прадстаўнікі Дагестана, Казахстана, Украіны, Карэі і Арменіі. Гучалі вершы, песні на словы Я.Купалы.

Заключным акордам гасцёўні стала неўміручая “Паўлінка”, урывак з якой прадставілі супрацоўнікі бібліятэкі і члены творчага аб’яднання “Рамантыкі залатой пары”.


 

13.04.2017 Белорусы, покорившие космос

 


  12 апреля в библиотеке № 22 космическое путешествие совершили  учащиеся 4 «А» класса СШ № 25 . Мероприятие приурочено  75- летию  первых белорусских космонавтов – Петра Климука и Владимира Ковалёнка. Для юных читателей была организована книжная выставка “Таинственная и загадочная вселенная”, на которой представлена литература о планетах, космосе, путешествиях. Сотрудники читального зала подготовили познавательную беседу и мультимедийную презентацию, благодаря этому ребята погрузились в таинственный мир космоса: познакомились с людьми, благодаря которым человек осуществил свою заветную мечту полететь в космос; узнали о животных-космонавтах, которых отправляли в космическую неизвестность, прежде, чем человек совершил свой первый полёт, об искусственных спутниках Земли, об этапах освоения околоземного космического пространства.

Особенно интересной для ребят оказалась информация о белорусах, покоривших космос – это Пётр Ильич Климук, Владимир Васильевич Ковалёнок, Олег Викторович Новицкий, они внимательно слушали рассказ о их жизненном пути, полётах в космос, научных и творческих работах.

В конце мероприятия дети приняли участие в викторине  «Дорога в облака», отгадывали загадки и отвечали на вопросы. Мероприятие подарило детям новые знания и хорошее настроение.


 

13.04.2017 Францыск Скарына

 

Прадстаўляць Беларусь можна па-рознаму: праз адметныя вырабы, праз мастацтва, але найперш пра краіну расказваюць людзі. Вялікую падзею будзе святкаваць у гэтым годзе цывілізацыя беларускіх кніжнікаў: паэтаў і празаікаў, выдаўцоў і мастакоў кнігі, бібліятэкараў – дый не толькі кніжнікі, а жыхары ўсёй нашай роднай Беларусі. 6 жніўня споўніцца 500 гадоў з часу выдання Францыскам Скарынай першай беларускай кнігі.

Францыск Скарына ўвагай не абдзелены. Ёсць нават энцыклапедычны даведнік “Францыск Скарына і яго час”. Такога гонару на Беларусі ўдастоены толькі Янка Купала і Максім Багдановіч. Зразумела, што 500-годдзе з’яўлення Скарынавага першынца не можа застацца незаўважаным. Асабліва шмат даследаванняў, асобных публікацый, звязаных як з ягоным жыццём, так і з выхадам пэўных Скарынавых кніг, з’яўляецца ў юбілейныя гады. І ў шэрагу такіх юбілейных  выданняў - 3-х томнік “Францыск Скарына” (Чалавек-энцыклапедыя, Чалавек свету, Чалавек-легенда ), які выпусціла выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. Бібліятэка імя Янкі Купалы арганізавала сустрэчу з  аўтарам гэтага ўнікальнага выдання. Аляксандр Аляксандравіч Суша -  намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, культуролаг, чалавек, які даследуе і актыўна папулярызуе спадчыну Францыска Скарыны.

Вельмі цікава аўтар расказаў як у асобе аднаго чалавека спалучаліся абсалютна розныя іпастасі: першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову, пісьменнік, філосаф, вучоны, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік…
На сустрэчы прысутнічалі навучэнцы каледжаў: гандлёвага, будаўнікоў імя У.Г.Каменскага, мастацкага імя А.К.Глебава. Моладзь задавала аўтару мноства пытанняў:
- ці цяжка было знайсці матэрыял пра юныя гады Ф.Скарыны, пра яго вучобу, бо такіх звестак вельмі мала?
- якім было сямейнае становішча Скарыны?
- што за праект па выданні спадчыны асветніка рэалізавала Нацыянальная бібліятэка Беларусі?
- ці ёсць у аўтара задумкі напісаць яшчэ пра якога-небудзь выдатнага дзеяча Беларусі?  І інш. пытанні.

Аляксандр Суша адказаў на ўсе пытанні маладых чытачоў і паказаў, наколькі глыбокім быў уплыў беларускага першадрукара на культуру таго часу. Напрыканцы навучэнцы з задавальненнем сфатаграфаваліся з аўтарам, а Аляксандр Аляксандравіч пакінуў надпісы з аўтографам на сваіх кнігах.


 

06.04.2017 Весенние каникулы

 

В дни весенних каникул библиотека № 18 провела ряд мероприятий для учащихся школ и гимназий Первомайского района. Детям были предложены мероприятия с мультимедийными презентациями, созданные сотрудниками читального зала: «Детские книги - юбиляры 2017 года», «Необычные музеи Минска и Беларуси», «По морю смеха, под флагом улыбки», «Право доступно всем», «Почемучки» и другие. В познавательной и увлекательной форме ребята узнали много интересного. Познакомились с книгами, которые отмечают юбилей в 2017 году, зачитали отрывки и вспомнили известных героев. Активно приняли участие в викторинах и конкурсах ко Дню смеха. Все встречи проходили в дружеской и непринужденной атмосфере. Каждое мероприятие сопровождалось тематической книжной выставкой, где ребята могли познакомиться с красочными изданиями, а записавшись в библиотеку, взять книги домой.

 

06.04.2017 САМЫ МАЛАДЫ РАЁН СТАЛІЦЫ

 

Маскоўскі раён – самы малады ў сталіцы, на карце горада з’явіўся ў 1977 годзе.  Можна смела сцвярджаць, што  у раёне  вельмі многа робіцца для развіцця агульнай культуры нашага горада . У гэтым плане свой уклад у скарбонку  культуры ўносяць і  бібліятэкі.  На тэрыторыі раёна знаходзіцца 8 публічных  бібліятэк , а таксама,  Прэзідэнская бібліятэка Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканская  навуковая  медыцынская бібліятэка.  У Маскоўскім раёне знаходзяцца чатыры  бібліятэкі  Цэнтралізаванай сістэмы  дзяржаўных публічных бібліятэк горада - №№ 1,9,21,22, якія вядуць вялікую  культурна-асветніцкую работу сярод насельніцтва раёна.

У бібліятэцы № 21 вялікая ўвага ўдзяляецца папулярызацыі лепшых твораў сучаснай беларускай літаратуры. Краязнаўчая дзейнасць – адзін з прыярытэтных накірункаў работы бібліятэкі на працягу шэрагу гадоў.

Да 40-годдзя Маскоўскага раёна ў межах інфармацыйна-прагандысцкай акцыі  “Самы малады раён сталіцы” 4 –га красавіка ў бібліятэцы прайшла  электронная прэзентацыя  праекта  “Вуліцы помняць імёны герояў”, падрыхтаванага на аснове самых сучасных інфармацыйных тэхналогій. Сярод тых, хто прысутнічаў на мерапрыемстве было шмат моладзі, у тым ліку і вучні 6-га класа 215 сярэдняй школы . Вядучая мерапремства Марына Віктараўна Вакульчык расказала аб многіх цікавых фактах біяграфій Герояў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, у гонар якіх названы вуліцы Маскоўскага раёна, прадставіла электронныя дакументы пра гэтых людзей, расказала аб  іх вялікім укладзе ў вызваленне нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Прысутныя прынялі актыўны ўдзел у віктарыне  па гісторыі Мінска і Маскоўскага, пазнаёміліся з выставай  “Заўжды  ў нашых сэрцах ты будзеш, наш родны Маскоўскі  раён”.

Такія мерапрыемствы садзейнічаюць выхаванню патрыятычных пачуццяў у маладога пакалення нашай краіны, ад якога залежыць яе будучыня.


 

03.04.2017 Экалогія слова – праблема стагоддзя. Сіндром брыдкаслоўя

 

 

“Экалогія слова – праблема стагоддзя. Сіндром брыдкаслоўя” - пад такой назвай у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы 28 сакавіка прайшоў інтэрактыўны дыялог з курсантамі інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Тэма для размовы вельмі важная, цяжкая і ў той жа час цікавая. Гонар, сумленне, чэснасць і іншыя духоўныя якасці асобы заўсёды былі каштоўнасцямі. А з другога боку, мы бачым дурны густ, брыдкаслоўе. Чаму вульгарнасць у нас стала нормай? На жаль, мат у нашым жыцці стаў масавай з’явай. Больш за тое, чалавек, які не ўжывае брыдкіх слоў, выглядае для многіх дзіўным і падазроным. Чаму ж мы на такіх не хочам раўняцца?  Навошта людзі ўжываюць такія словы, як прасцей даведацца, ці ўжывае іх чалавек, якая барацьба з матам вядзецца ў Інтэрнэце і што прадугледжвае закон Рэспублікі Беларусь у адносінах да тых, хто прымяняе нецэнзурныя словы – усе гэтыя пытанні актыўна абмяркоўваліся з курсантамі.

Размова суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй: гісторыя ўзнікнення брыдкаслоўя, механізм ўплыву брыдкаслоўя на чалавека, на прыроду і інш. Дэманстраваўся буктрэйлер на кнігу іспанскай пісьменніцы Барсела Эліа “Сховішча жахлівых слоў”. У кнізе аўтар расказвае пра тое, як словы могуць пакалечыць, выратаваць, натхніць. З задавальненнем курсанты згулялі ў “Чароўны мікрафон” (кожны, хто трымае мікрафон у руках, павінен сказаць добрыя словы, кампліменты свайму суседу). Таксама курсанты прачыталі афарызмы, пасловіцы і пагаворкі рускага і беларускага народаў на тэму “слова”, “мова”. 

У выніку будучыя абаронцы граніцы зрабілі выснову “Хочешь успеха в жизни добиться – книжки читай, прекращай материться!”.

 

03.04.2017 Cустрэча з пісьменнікам Міхасём Паўлавічам Пазняковым

 

29 сакавіка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася сустрэча пісьменніка Міхася Паўлавіча Пазнякова з наведвальнікамі школьных лагераў гімназіі № 22 і СШ № 64 ў межах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.

Міхась Пазнякоў з'яўляецца Лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996 г.), трох Рэспубліканскіх літаратурных прэмій "Лепшая кніга года", лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іншых. Міхася Паўлавіча Пазнякова можна назваць узорам працавітасці і незвычайнай творчай натхнёнасці. Кім яму толькі не давялося пабываць у сваім жыцці! І школьным настаўнікам, і навуковым супрацоўнікам Акадэміі навук, і дырэктарам літаратурнага музея Максіма Багдановіча, і рэдактарам шэрага беларускіх выданняў. Зараз ён узначальвае Мінскае гарадское адзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

На сустрэчы былі прадстаўлены кніжкі аўтара з  серыі “Свет вакол нас”,  “У родным краі”, “Серабрыстыя чайкі : казкі, апавяданні”,  “Гульняслоў : гульні з літарамі і словамі” і шмат іншых. Па прызнанню пісьменніка, першы верш ён напісаў па заданню настаўніцы ў 6 класе, а першая кніжка Міхася Пазнякова  вышла з друку ў 1978 і была адрасавана дзецям — "Дзіўныя «блізняты»”, якую склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы. Напісаныя займальна, вобразна арыгінальныя казкі і апавяданні на самыя розныя тэмы, жартоўныя вершы і загадкі, прагучалі для ўдзельнікаў сустрэчы ў Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы,  наведвальнікаў школьных лагераў гімназіі № 22, СШ № 64. М. П. Пазнякоў звярнуў увагу маленькіх чытачоў на пытанні праўдзівасці, дабрыні і міласэрнасці, любові да роднай прыроды. Размаўляючы з дзецьмі на беларускай мове, пісьменнік прабудзіў цікавасць да роднай мовы: дзеці адказывалі на пытанні, адгадвалі загадкі, чыталі вершы.

 


 

| август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация