ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

28.04.2016 Радзіма, берагу цябе,як долю..

 

20 красавіка ў  сталічнай бібліятэцы № 22 у межах літаратурнага клуба “Шчырасць” адбылася творчая сустрэча з вядомым паэтам, празаікам, публіцыстам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Змітраком Марозавым.Імпрэза сабрала вялікую  аудыторыю: чытачы кніжніцы, прыхільнікі таленту пісьменніка, курсанты БНТУ ваенна-тэхнічнай кафедры, настаўнікі і навучэнцы сярэдняй школы №25.

Вядомасць Змітраку Марозаву прынеслі санеты. А дакладней  яго вянок вянкоў санетаў  “Апакаліпсіс душы”, які быў першым творам такога жанру ў еўрапейскай літаратуры. Менавіта творы данага паэтычнага жанру адкрываюць зборнік “Я з вёскі, я – свойскі, язбоўскі”, які пабачыў свет у снежні 2010 года.

Паэт з’яўляецца лаўрэатам Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Сям’я – Яднанне – Айчына”(2014)

У чытальнай зале ладзілася выстава кніг  Змітрака Марозава “Хвалююць сэрца продкаў запаветы..”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі да сустрэчы з творцай.

Удзельнікі  імпрэзы пачулі цудоўныя лірычныя вершы ў выкананні аўтара, задавалі шмат цікавых пытанняў.Дзмітрый Дзмітрыевіч з хваляваннем адказваў, распавядаў аб сваім жыцці і пра свой шлях у літаратуру, які пачаўся  з замалевак і нарысаў, калі працаваў на Быхаўшчыне, аб сваім супрацоўніцтве з таленавітым беларускім паэтам і перакладчыкам Андрэям Цяўлоўскім.А галоўным крэда ў творчасці, са слоў паэта, з’яўляюцца словы Аляксандра Мельнікава: “Поэзия – души работа, при свете совести живой…”

Кіраўнік літаратурнага клуба “Шчырасць”, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў адзначыў Змітрака Марозава, як вельмі шчырага,сціплага і добрасумленнага чалавека,  паэта выключнай лірычнай і эмацыянальнай сілы. Адметныя рысы яго паэзіі – пранізлівасць і меладычнасць, праўдзівасць і адкрытасць.Паэзія Змітрака Марозава, без перабольшвання, уразіла прысутных сваёй чысцінёў і ўзнёсласцю, любоўю да Радзімы, сваёй Беларусі.Галоўнай наградай паважанаму госцю былі шчырыя, захопленыя позіркі, апладысменты гледачоў.


 

28.04.2016 Планета, на которой мы живём!

 

26 апреля - День памяти о страшной  экологической катастрофе, день, когда каждый человек должен задуматься над тем, что он может сделать для сохранения  нашей планеты. Чернобыль - это то слово, которое ассоциируется с крупнейшей за всю историю человечества экологической катастрофой.

К 30-летию  этой трагической даты 26 апреля в библиотеке–филиале №18 было проведено мероприятие «Испытание Чернобылем».Учащимся  3класса гимназии №9 была продемонстрирована мультимедийная презентация «Чернобыль: вчера, сегодня, завтра». С большим интересом ребята слушали о трагедии, произошедшей 30 лет назад на Чернобыльской АЭС ,о героизме людей, которые принимали участие в ликвидации аварии.

Ребята активно участвовали в викторине «Что ты знаешь о Чернобыле?». Мероприятие сопровождалось  выставкой–напоминанием «Чернобыль – наша память и  боль», на которой были представлены книги, посвященные этой теме. В конце мероприятия был показан видеоролик «Чернобыль: рассказ детям». Одной из главных целей встречи было донести до учащихся идею о бережном отношении к природе, о их личной ответственности за каждый поступок по отношению к ней.


 

27.04.2016 Урок смутку

 

26 красавіка адбыўся ўрок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”. Вядучы бібліятэкар Таіса Чэмко нагадала чытачам той трагічны дзень, зачытала ўрыўкі з кнігі.

Затым паэтка Іна Фралова прачытала свае вершы, падарыла дзецям кніжкі і календары.
Слухачамі былі вучні СШ №18 (гэта дзеці з цяжкімі парушэннем мовы). Для іх гэты дзень стаў памятным, бо першакласнікі сталі акцябратамі, а шасцікласнікаў прынялі ў піянеры. Павіншаваць і павязаць гальштукі прыйшла другі сакратар БРСМ Заводскага раёна Таццяна Бабанская. Гімн Рэспублікі Беларусь праспявалі дзеці і дарослыя.

Віншаваннем для дзяцей стала выступленне ансамбля “Дамісолька” установы “Золак”, у выкананні якога прагучалі песні пра мір. Ад бібліятэкі дзеці атрымалі невялікія падарункі.

 


 

27.04.2016 Адбітак на сэрцы

 

 Хай свеціцца імя Тваё, Беларусь,
У стронцыі, цэзіі, ліціі!
Як і ва ўсе вякі, душу быць ласкавай змусь,
Дазволь слязам, ужо радыёактыўным ліцца.
Хай свяціцца імя Тваё,
У палыновым вянку, Гаратніца.
Чакаючы ў гнёзды буслоў,
Дагніваюць на ліпах бароны.
                                               Хай свяціцца імя Тваё, Маці Сумная!
                                               Хмару радыёактыўную хусцінай ад Бога
                                               Ты на самыя вочы насунула –
                                               Не чуеш, не бачыш
                                               Нічога.
 

 Менавіта гэтым вершам Рыгора Барадуліна пачаўся экалагічны рэзананс “Адбітак на сэрцы”, прысвечаны 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС, які адбыўся 26 красавіка ў бібліятэцы імя Ф.Багушэвіча. У электроннай прэзентацыі “Запалі свечку памяці”  гучалі вершы беларускіх паэтаў Н.Гілевіча, М. Мятліцкага, М.Башлакова, Г.Бураўкіна, Г.Аўласенкі, дэманстраваліся дакументальныя кадры хронікі трагедыі. Фатаздымкі з альбома “Чарнобыль” А.Кляшчука і дзіцячыя споведзі з кнігі С.Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” выклікалі сапраўднае ўзрушэнне. Музыка, якая суправаджала прэзентацыю, стварала адпаведны настрой у прысутных.  Сваімі думкамі і пачуццямі з нагоды сумнай падзеі падзяліўся паэт, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Анатольевіча Шніп. У выкананні аўтара прагучалі яго творы, прысвечаныя Чарнобыльскай трагедыі.

Навучэнцы гімназіі № 27 і харэаграфічнага каледжа адчулі і зразумелі, што пройдзе яшчэ не адзін дзесятак гадоў, але аварыя на ЧАЭС так і застанецца незагойнай ранай і незнікаючай трывогай. На прыканцы ўсе прысутныя запалілі свечы ў памяць аб тых, у чыіх лёсах назаўжды застаўся след “чорнага ветру”, чыё жыццё падзялілася на “да” і “пасля”.


 

25.04.2016 Юбілейная вечарына прысвечаная 10-годдзю паэтычнага тэатра «Арт.С».

 

22 красавіка ў бібліятэцы № 15 ім.Цёткі адбылася юбілейная вечарына, прысвечаная 10-годдзю паэтычнага тэатра «Арт.С». Увесь гэты час бібліятэка з'яўляецца галоўнай пляцоўкай паэтычнага тэатра, у рэпертуары якога літаратурна-музычныя вечарыны, прэзентацыі і прэм'еры кніг, музычных альбомаў і шмат іншых цікавых сустрэч. Працягваюцца тэматычныя тэатральныя праекты «Святкуйма беларускае» і «Сакральная Беларусь». За гэты час, акрамя сталых удзельнікаў, выступіла больш за дзвесце беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, артыстаў, музыкаў.

Да юбілейнай даты фатографы Васіль Кузьмічкин і Мікола Ліннік падрыхтавалі выставу-фотагісторыю «Арт.С - 10!», якая будзе працаваць да 12 мая.

 

25.04.2016 Удивительные скульптуры животных

 

21 апреля в библиотеке № 18 было проведено мероприятие с учащимися четвёртых классов средней школы № 121 «Удивительные скульптуры животных». Мероприятие было приурочено к Международному дню памятников и исторических мест. Главной целью данного мероприятия было рассказать детям о наиболее интересных памятниках и скульптурах животных во всём мире, чтобы дети проявляли желание заботиться о братьях наших меньших.  Библиотекарь с ребятами совершил заочную экскурсию по различным городам и странам, в ходе которой дети познакомились с самыми необычными памятниками и скульптурами животных. А так же увидели всемирно известные скульптуры, на которые приезжают посмотреть туристы со всего мира.

Ребята слушали с большим интересом, узнавали, где находятся некоторые скульптуры и  отвечали на вопросы викторины «Рядом с нами». Самые активные участники были поощрены сладкими призами. В конце презентации был показан видеоролик «Забавные герои мультфильмов». 

Мероприятие сопровождалось книжной выставкой «В мире животных».


 

22.04.2016 Фінал раённага конкурсу “Чытаем байкі Крапівы”

 

Адміністрацыя Савецкага раёна г. Мінска
Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы
Савецкая раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”
Савецкі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”


   

20 красавіка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў фінал раённага конкурсу “Чытаем байкі Крапівы”, прысвечаны 120 – годдзю пісьменніка.

Удзельнікамі конкурса сталі вучні сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў Савецкага раёна горада Мінска. Усе былі ўзнагароджаны  дыпломамі, а некаторыя выступоўцы адзначаны спецыяльнымі прызамі:
    Ахраменка Рэвека (гімназія №30), Дзюба Максім (СШ №147), Турлюк Маргарыта (СШ №53)  - Мінскае гарадское аддзяленне  “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
    Карпячэнкава Дар’я (гімназія №6) - Савецкая раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
    Мчадлідзе Ілья (гімназія №8) - Савецкі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” .

Віншуем пераможцаў конкурсу:
Дыплом I ступені – Рабычына Арына, гімназія №15.
Дыплом II ступені – Шахаб Касандра, гімназія №23.
Дыплом III ступені – Крыванос Марыя, сярэдняя школа №27.

Фінал раённага конкурсу ацэньвала журы:

Старшыня журы - Пазнякоў Міхась Паўлавіч - беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец, лаўрэат літаратурных прэмій. Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
 

Бешанкова Ніна Валер’еўна – загадчык сектара культуры адміністрацыі Савецкага раёна.

Багушынская Вольга - артыстка эстрады.

Нікіціна Аксана Аляксандраўна  - намеснік старшыні Савецкай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Белая Русь”.

Кіслушчанка Ганна Аляксандраўна - галоўны рэдактар часопіса “Вожык”.

Паўленка Ганна Дзмітрыеўна - першы сакратар Савецкай раённай арганізацыі  "БРСМ".

Матвеева Алена Іванаўна- намеснік дырэктара дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска”.



 

22.04.2016 Прэзентацыя дэбютнага рамана “Таварыства кнігалюбаў”

 

 20 красавіка ў бібліятэцы №14 імя Ф.Багушэвіча адбылася прэзентацыя дэбютнага рамана  “Таварыства кнігалюбаў” (ён, дарэчы, летась стаў пераможцам конкурсу для пачаткоўцаў “Першая глава”, які ладзіць выдавецтва «Рэгістр» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі) пачынаючага пісьменніка, літаратуразнаўцы Андрэя Лазара. Раман  пераносіць чытача ў будучыню, на стагоддзе наперад… Хтосьці называе новую кнігу дэтэктывам, хтосьці антыўпопіяй… У любым выпадку «Таварыства кнігалюбаў» - гэта не проста незвычайная гісторыя, гэта раман-рэбус, у якім спляліся захапляльны сюжэт, яркія героя, глыбокія падтэкст.    Андрэй Лазар ўмее інтрыгаваць, прымушаць чытаць далей і далей, спецыяльна не называе адказаў на некаторыя складаныя пытанні, каб даць чытачу магчымасць самому паразважаць.

Прэзентацыя прахадзіла ў фармаце ток-шоў, у якім прынялі ўдзел галоўны рэдактар выдавецтва “Рэгістр” Фалалеева Таццяна, супрацоўнік аддзела маркетынга Ляскоўскі Вячаслаў і аўтар рамана Андрэй Лазар. Рэдакцыя падрыхтавала захапляльны буктрэйлер свайго самага загадкавага праекта і яшчэ шмат сюрпрызаў. Выданне кнігі мае незвычайную форму: гэта цэлая папка, аформленая, як сапраўдная архіўная справа. Кожны з дакументаў без рамана проста бессэнсоўны і незразумелы. Нейкія лісты, паперкі, абгарэлы чэк на пэўную суму... Але не хвалюйцеся, падчас чытання ўсё зразумееце.    …Да таго ж, ходзяць чуткі, што ўжо пасля выдання кнігі аўтар паклаў частку свайго ганарара ў банк, а ў адзін з асобнікаў кнігі чэк на прад’яўляльніка. Той, хто знойдзе гэты чэк, зможа забраць грошы ў банку. Магчыма, усё гэта толькі чуткі…
 



  
 

18.04.2016 Здоровый образ жизни – альтернативы нет!

 

 

Всемирный день здоровья отмечается 7 апреля в ознаменование годовщины основания Всемирной Организации Здоровья в 1948 году.

Каждый год для Всемирного дня здоровья выбирается тема, отражающая какую-либо приоритетную проблему общественного здравоохранения в мире.

В этом году Всемирный день здоровья 2016 г., отмечаемый 7 апреля, был посвящен профилактике и лечению диабета.
7 апреля в публичной библиотеке № 22 в состоялось мероприятие “Здоровый образ жизни – альтернативы нет!”  для учащихся 7 “Г” класса в количестве  СШ №25 в сопровождении педагога  Николаевича Леонида Александровича. Из беседы заведующей библиотеки Ярошевич Наталии Викторовны , ребята узнали, что люди во всем мире все чаще заболевают диабетом, а результаты исследований свидетельствуют о возрастающем риске развития этой болезни у детей. Более 350 миллионов человек во всем мире страдают от этой болезни, а если не будут приняты надлежащие меры, то через 20 лет это число может удвоиться. В мире не существует ничего ценнее здоровья. Правильное питание, занятие спортом и отсутствие вредных привычек позволяет человеку быть всегда молодым и бодрым. Но даже такой образ жизни не может быть гарантией, проблемы со здоровьем могут возникнуть у каждого, независимо от того, на каком континенте он проживает, какую веру исповедует. Меры по профилактике сахарного диабета просты для каждого человека и ребята об этом узнали. А также учащиеся  познакомились с презентацией «Здоровое питание школьников».

На встречу с ребятами пришла  врач-нарколог психотерапевтического подросткового кабинета наркологического диспансера Московского района – Лиля Елена Сергеевна. Она познакомила ребят с презентацией, подготовленной Центром гигиены и эпидемиологии «Простые правила здоровья». Некоторые из них: «Люби жизнь во всех её проявлениях!», «Приступай к любому делу с предвкушением радости», «Береги тех, кто рядом с тобой», «Умей правильно снять напряжение», «Не забывай о чувстве юмора». Встреча прошла  под знаком здорового образа жизни, подростки узнали много нужной и полезной информации о вреде табака, курительных смесей  «спайсов» и их влиянии на здоровье молодого организма.
 

14.04.2016 Верай і праўдай прайшоў праз эпоху…

 

Наша культура багата на таленавітыя творчыя асобы, але нават і сярод іх індывідуальнасць Кандрата Кандратавіча Крапівы вылучаецца велічна, непаўторна, ярка. Яго творчасць— з'ява ўнікальная і адметная для беларускай літаратуры. Гэта байкапісец такога ўзроўню, як Эзоп — для антычнай, Лафантэн — для французскай і Крылоў — для рускай літаратуры.

13 красавіка ў бібліятэцы імя Ф.Багушэвіча адбыўся юбілейны вечар “Верай і праўдай прайшоў праз эпоху…”, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. На сустрэчу з навучэнцамі лінгвагуманітарнага каледжа прыйшлі пісьменнік, драматург Аляксей Дудараў, унучка К.Крапівы Алена Атраховіч, супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, удзельнікі народна-літаратурнага тэатра “Жывое слова” БДПУ імя М.Танка. Вечар пачаўся з паказа дакументальнай стужкі “Загадкі дзеда Кандрата” па сценару Алены Ігараўны Атраховіч. Аповед аб  жыцці і творчасці народнага пісьменніка ўпрыгожыла прэзентацыя, якую прадставіла навуковы супрацоўнік музея Канапацкая Алена. Сваімі думкамі аб класіке беларускай літаратуры падзяліўся з прысутнымі драматург Аляксей Дудараў. Клапатлівага бацьку, уважлівага дзеда — не схематычнага, не забранзавелага, а роднага і блізкага —ўспамінала  яго ўнучка Алена Атраховіч. Менавіта яна цяпер апякуецца духоўнай і творчай спадчынай Кандрата Крапівы, марыць пра стварэнне яго музея.

Міні-спектакль па байках  пісьменніка, які прадставілі ўдзельнікі тэатра “Жывое слова”, узняў настрой і падараваў усмешкі ўсім прысутным на імпрэзе.


 

14.04.2016 В стране здоровячков: твой режим дня и твои полезные привычки

 

Займальны ўрок здароўя “В стране здоровячков: твой режим дня и твои полезные привычки” для падрыхтоўчай групы д/с №22 правяла педагог установы “Золак” Крук Вольга Міхайлаўна. Члены яе гуртка расказвалі вершы, спявалі песні, рабілі вясёлую зарадку. Вядучы бібліятэкар  дзіцячага аддзела Чэмко Таіса Антонаўна правяла экскурсію па бібліятэцы. Асабліва спадабалася дзецям выстава сямейнай творчасці “Руки папы, руки мамы и мои ручонки”.

12.04.2016 Когда аптека не прибавит века

 


 

7 апреля в библиотеке №2 имени Н.К. Крупской состоялась встреча со специалистом Центра гигиены и эпидемиологии Советского района Веремеевой Лидией Ивановной и врачом-валеологом УЗ “13-я городская поликлиника” Слышкиной Людмилой Антоновной.  Приурочена встреча была ко Всемирному дню здоровья, который принято отмечать в этот день.
Каждый год для Всемирного дня здоровья выбирается тема, отражаю-щая какую-либо приоритетную проблему общественного здравоохранения в мире. В этом году Всемирный день здоровья был посвящен профилактике и лечению диабета, поскольку данное заболевание в наше время относится к наиболее распространенным хроническим заболеваниям.

Пришедшие на встречу читатели получили актуальную информацию о том, что такое диабет, каких типов он бывает, какими симптомами сопровождается, как отражается на состоянии организма. Освещались вопросы диагностики и лечения данного заболевания. Основное внимание было уделено мерам, которые необходимо принимать для того, чтобы способствовать предупреждению диабета и его осложнений.

Во время беседы читатели задавали интересующие их вопросы, на которые получили компетентные ответы. А по окончании мероприятия смогли ознакомиться с книгами и журналами о здоровье, представленными на специально организованной выставке.



 

12.04.2016 Як зрабіць вясёлым дзень?

 

11 красавіка ў бібліятэцы № 20 адбылася літаратурная імпрэза па творчасці беларускага дзіцячага пісьменніка Міколы Чарняўскага з яго ўдзелам. Прэзентавалася яго новая чарговая кніга “Матуля Шо, дачушка Шоша: вершы і легенды аб рэках і азёрах Беларусі”. 

Падчас імпрэзы гучалі вершы паэта ў выкананні маленькіх чытачоў. Конкурс скорагаворак ажывіў, выклікаў многа ўсмешак і радасці.  Сустрэча з гэтым сонечным шчырым, прачулым пісьменнікам спадабалася як вучням, так і настаўнікам.
Напрыканцы Мікалай Мікалаевіч прачытаў верш, з якога дзеці даведаліся як зрабіць вясёлым дзень, падараваў вучням па закладцы, каб было зручней чытаць кнігі, а таксама пакінуў кожнаму свой аўтограф з пажаданнямі.

11.04.2016 Птичьи секреты

 

5 апреля в детском отделе библиотеки №2 имени Н.К. Крупской состоялась встреча с сотрудниками редакции журнала “Весёлый зоопарк” Разахацкой Юлией и Митрахович Светланой. Мероприятие было приурочено к Международному дню птиц, который отмечается 1 апреля.

Светлана и Юлия познакомили ребят 3 “В” класса гимназии № 6 со своим журналом, провели интересную беседу о птицах, из которой школьники узнали много нового и неожиданного. Дети с удовольствием приняли участие в викторине, отгадывали загадки, играли в весёлую игру на внимание “Прилетели птицы”, делились своими знаниями о пернатых. Очень понравилась ребятам подвижная игра-соревнование “Утконос”, в которой нужно было проявить ловкость и смекалку, чтобы с помощью обыкновенной прищепки быстро перенести кусочки сахара из одной коробочки в другую.

В конце встречи ребята получили красочные призы от редакции журнала и сфотографировались на память.

11.04.2016 Выставка вытинанки

 

В галерее «VILNIUS» библиотеки № 18 открылась необычная выставка  – выставка вытинанки (вырезание из бумаги). Два автора представили свои работы вниманию зрителей – Ольга Наливайко и Валентина Слюнченко. Они обе являются членами Белорусского союза мастеров народного творчества, принимают активное участие в семинарах, международных выставках, занимаются популяризацией белорусской вытинанки.

Два автора, работающих в одной технике, но какие разные у них работы! Ольга Наливайко работает в традиционной технике, склонна к монохромным работам. Валентина Слюнченко кроме традиционных работ создает настоящие картины, в которых нет отражений, а рисунок надо прорезать скальпелем или острым ножом.
На открытии выставки присутствовал председатель Белорусского союза мастеров народного творчества Сахута Евгений Михайлович, который поздравил авторов работ и поблагодарил их за возрождение такого древнего национального вида творчества.

Много теплых слов, поздравлений прозвучало от друзей и коллег, а в конце вечера прозвучала настоящая праздничная концертная программа, в которой приняли участие поэтесса Инесса Ганкина, музыканты Дмитрий Селиханов (саксофон) и Вера Готина (фортепиано).

Выставка будет работать до 8 мая.
16 и 30 апреля в 13.00 состоятся мастер-классы для всех желающих.

При себе надо иметь только ножницы и тонкую бумагу.

08.04.2016 Минск: необычные скульптуры и памятники

 

Ежегодно во всем мире  18  апреля отмечается Международный день памятников и исторических мест, задача которого напомнить обществу о  необходимости зашиты и сохранения культурного наследия. 

Столица Беларуси - город Минск – это не только город с прекрасными парками и музеями, Минск - это еще и собрание уникальных архитектурных памятников, многочисленных скульптур и монументов.

В связи с этой датой в библиотеке №18 было проведено мероприятие с учащимися 8 классов СШ № 13 «Минск: необычные скульптуры и памятники». Главной целью было  познакомить учащихся с теми  историческими памятниками и скульптурами, рядом с которыми они живут. Ребята заочно совершили увлекательную экскурсию по нашему городу, побывали в различных уголках нашей столицы. В ходе презентации ребята познакомились с наиболее интересными  и необычными скульптурными композициями, с историческими памятниками, скульптурами, посвященными деятелям науки, культуры, литературы. Учащиеся много узнали об известном белорусском скульптуре В. Жбанове, который знаменит  своими необычными скульптурами. Его работы украшают центральные улицы и парки столицы. 

В конце встречи была проведена викторина «Знакомые незнакомцы», а также продемонстрирован видеофильм «Скульптуры и памятники Минска». Все мероприятие сопровождалось книжной выставкой «Городские скульптуры».



 

08.04.2016 Жизнь без зависимости

 

В рамках Всемирного Дня здоровья в библиотеке № 18 прошла встреча «Жизнь без зависимости» с учащимися Минского городского училища олимпийского резерва. Целью встречи было рассказать и о самом Дне здоровья и, конечно же, напомнить, как важно сохранять собственное здоровье, ведь от этого зависит и здоровье окружающих.
На встречу были приглашены валеолог поликлиники № 27 Кацер Лилия Эдуардовна и подростковый врач-нарколог Бабич Ольга Николаевна.

Ольга Николаевна в очень доступной форме рассказала о вреде алкоголя, сильных наркотиков, спайсов, насваи, табака. На примере ярких примеров из собственной практики она убедительно донесла информацию и заставила ребят задуматься над эффектом от той единственной затяжки или первой принятой за компанию таблетки, которая приведет к трагической зависимости.

Но не только о такого рода зависимости шла речь во время встречи. Лилия Эдуардовна Кацер рассказала о компьютерной зависимости, что в наше время имеет широкое распространение и, особенно, в среде подростков. Результаты этой зависимости тоже сказываются на здоровье человека: начиная от ухудшения зрения и заканчивая психическими расстройствами.

Встреча сопровождалась демонстрацией книжной выставки «Здароўе – крыніца шчасця» и демонстрацией видеоролика «Здоровый образ жизни».


 

08.04.2016 “Я на зямлі..” – творчая сустрэча з пісьменніцай Наталіяй Касцючэнка

 

31 сакавіка творчы вечар празаіка, крытыка і публіцыста, намесніка старшыні Мінскага гарадскога аддялення Саюза пісьменнікаў Беларусі прайшоў у літаратурным клубе  “Шчырасць”  пры сталічнай публічнай бібліятэцы №22.

Сярод гасцей – сябры творчай суполкі, навучэнцы і выкладчыкі тэхналагічнага каледжу, курсанты БНТУ ваенна- тэхнічнай кафедры і іншыя прыхільнікі прыгожага пісьменства.

Кіраўнік клуба, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў адзначыў Наталію Касцючэнка, як выдатную пісьменніцу, чыя творчасць захапляе кожнага, хто чытае яе творы.
Наталія Касцючэнка піша ў новым літаратурным жанры –  псіхалагічнай споведзі, а ў сваіх творах яна тонкі  псіхолаг, чулы  майстар мастацкага слова.             Пісьменніца ўмела адлюстроўвае яркія рэаліі вёскі, хоць кажа пра іх стрымана і са шчымлівым болем. З асаблівай цеплынёй паказвае яна старых людзей. І  ловіш сябе на думцы, што аўтару верыш, настолькі пераканаўча перадае яна сутнасць псіхалагічнага малюнка.
Увазе прысутных была прапанавана аўтабіяграфічная  дакументальная стужка аб жыцці Наталіі Мікалаеўны, дзе яна выражае сваі пачуцці максімальна шчыра, а таксама госці мелі магчымасць пазнаёміцца з выстаўкаў твораў пісьменніцы “Я на зямлі”.                                                                                                                                

Наталія Мікалаеўна зачытвала ўрыўкі з свайго рамана  “Вярба над вірам”, расказвала аб сваім дзяцінстве, з любоўю ўспамінала свае родныя палескія мясціны, прыроду, родных і блізкіх людзей. Людскія лёсы праходзяць праз кожны твор празаіка. Стылёвай манеры пісьменніцы ўласцівы вытанчаны лірызм, па- свойму абвостраная эмацыянальнасць. А яе погляд на мінулае, на ўласнае маленства засяроджаны на філасоўскім самааналізу і асэнсаванні агульнай прыроды існасці, чалавечага жыцця.

Велізарным  болем  у  душы  Наталіі  Касцючэнка  адгукнулася Чарнобыльская  трагедыя. Сам Чарнобыль урэшце – апавяданне “Вяртанне” – пра тое, як людзі, выселеныя з зоны, вяртаюцца ў свае родныя мясціны, хоць ім і не дазваляюць, але сум па сваіх родных мясцінах такі вялікі, што людзі не могуць прыжыцца на новым месце.

Наталія Мікалаеўна адзначыла, што     вельмі рада бачыць у зале моладзь,  у яе руках наша будучыня і заклікала берагчы, любіць і захоўваць тое, што мы маем, нашу цудоўную Радзіму. Усе прысутныя, у сваю чаргу, задавалі шмат розных пытанняў і выказалі вялікую удзячнасць пісьменніцы за яе шчырасць.


 

05.04.2016 День смеха в библиотеке

 

Человек -  единственное существо, обладающее чувством юмора. Именно оно позволяет нам понимать шутки других людей и шутить самим. С хорошим настроением легче преодолевать жизненные невзгоды. Человек, научившийся в детстве с оптимизмом относиться  к своим неудачам, чаще всего имеет объективную самооценку. Чувство юмора – своеобразный ключик, который поможет открыть не одну дверцу в мире людей.

2 апреля в библиотеке № 18 прошел юмористическая беседа ко Дню смеха.  Для учащихся младших классов СШ № 114  сотрудниками читального зала была подготовлена мультимедийная презентация «По морю смеха, под флагом улыбки» и книжная выставка «С улыбкой по жизни».  Во время мероприятия ребята узнали  интересные факты, связанные с историей  и празднованием Дня смеха, о том, как отмечают праздник в разных странах мира. Они активно участвовали в конкурсах «Художник», «Разминка», «Шуточная лотерея», отгадывали юмористические загадки,  отвечали на вопросы викторины «Вокруг смеха». Дружно спели веселую песню-игру «Научи нас». Самым активным участникам были вручены сладкие призы и сувениры. 

В завершении  мероприятия ребята посмотрели несколько сюжетов из  юмористического журнала «Ералаш».


 

01.04.2016 Поэтический спектакль в Минском городском театре поэзии Центральной библиотеки имени Янки Купалы

 

30 марта в Центральной библиотеке имени Янки Купалы зрителям был представлен поэтический спектакль-диспут по творчеству известного поэта, лауреата Международных литературных премий, члена-корреспондента Международной академии поэзии и Петровской академии наук и искусств Анатолия Аврутина “Кого я в юности любил… Или шестьдесят стихотворений о любви”.

Молодые артисты народного театра “Сатрап” представили поэзию автора в собственной интерпретации. Песни на слова Анатолия Аврутина прозвучали в исполнении известного артиста театра и кино, телеведущего, композитора и певца Сергея Кравца. Прекрасная поэзия и музыка никого в зале не оставила равнодушным.

27 апреля читателей ждёт очередной сюрприз. В Минском городском театре поэзии  состоится творческий вечер белорусского поэта, публициста, журналиста, главного директора Дирекции зарубежного вещания Белорусского радио (Радиостанция «Беларусь») Наума Гальперовича.

Ждём Вас 27 апреля в Центральной городской библиотеке имени Янки Купалы (ул. В. Хоружей, 16).

Начало в 17.30.

Тел. +375(17) 334 35 81
www.publib.by   

                                                                                                                      
 

| декабрь 2017 | ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация