ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

25.04.2015 В Минске состоялся тематический марафон, посвященный роли женщины в годы Великой Отечественной войны

24.04.2015 Не властные над памятью года

В библиотеке №11 прошёл литературно-музыкальный вечер «Не властные над памятью года», посвященный 70-летию  Великой Победы.
                        По всей стране от края и до края
                        Нет города такого, нет села,
                        Куда  бы   не  пришла  Победа в мае
                        Великого 9-го числа.

Победа завоёвана дорогой ценой. Около 30 миллионов советских людей, в том числе  каждый 3-й белорус, сгорели в горниле кровопролитной Великой Отечественной войны.   О жертвах и великом триумфе Победы говорил в своём выступлении депутат Палаты представителей Национального Собрания Республики Беларусь Дудкин Сергей Вениаминович. Особые слова благодарности выразил бывшему партизану Артюшевскому Александру Степановичу и труженику тыла Кухта Станиславу Семеновичу,  которые были приглашены на вечер. Сотрудники библиотеки вручили ветеранам войны и труда цветы.
 

 

20.04.2015 Паэтычная сустрэча

15 красавіка ў Спецыяльнай гарадской бібліятэцы для сляпых адбылася сустрэча чытачоў з цудоўным чалавекам, цікавым субяседнікам, выдатным пісьменнікам, паэтам, галоўным дырэктарам замежнага вяшчання Беларускага радыё Навумам Якаўлевічам Гальпяровічам.

Навум Якаўлевіч расказаў пра свае творы, у якіх шмат адкрыццяў, разваг пра сябе і пра тое, што яму цікава, чым ён жыве, што яму дорага ў гэтым жыцці.

На сустрэчы так сама гучалі песні, напісаныя на вершы Н.Гальпяровіча вядомымі беларускімі кампазітарамі Э.Зарыцкім, У.Буднікам, А.Елісеенкавым. Чытачам вельмі спадабалася сустрэча з гэтым дабразычлівым  і пазітыўным чалавекам.



 

18.04.2015 Публичный центр правовой информации в библиотеке

В нашей жизни часто встречаются ситуации, когда нам необходима юридическая консультация. Но не всегда у нас есть возможность получить ее у специалиста. И встреча, которая прошла в библиотеке №14 им.Ф.Богушевича, стала полезной и востребованной читателями.

Деятельность Публичного центра правовой информации, который работает в библиотеке с 2005 года, направлена на предоставление оперативного доступа к правовой и социально значимой информации, распространение правовых знаний  и воспитание правовой культуры.

Специалист Управления Интернет-ресурсами НЦПИ Макас Мария еще раз напомнила пользователям о возможностях Правового портала и провела практические занятия по пользованию им. Читатели имели возможность лично зарегистрироваться на форуме, сформулировать свой запрос и  получить ответ от модератора о том, что их вопрос принят к дальнейшему рассмотрению. Сотрудник  НЦПИ оставила присутствующим на занятиях практическое руководство по пользованию ресурсами Правового портала.

Читатели были благодарны сотрудникам библиотеки за организацию такой встречи и за возможность приобретения новых знаний и навыков.
 


 

16.04.2015 Да галактык узлятаючы

Космические корабли, неведомые галактики – разве не это увлекает многих ребят? Им хотелось бы узнать как можно больше интересного и неизведанного, поэтому сотрудница публичной библиотеки № 22 Граблюк Раиса Геннадьевна  подготовила для младших школьников СШ № 218 космическое путешествие  под названием «Да галактык узлятаючы»,  посвященного Дню космонавтики, которое прошло 14 апреля.

В ходе увлекательной беседы ребята узнали много полезной и интересной информации о планетах Солнечной системы, первом космонавте Юрии Гагарине.  Особый интерес вызвала книжная тематическая выставка «Дорога к просторам Вселенной», где были представлены наиболее яркие книжные издания из фонда библиотеки. В заключение мероприятия  ребята  посмотрели познавательные мультфильмы «Космические жмурки» и «Снова к звёздам».

 



 

16.04.2015 Этот день мы приближали как могли

"Этот день мы приближали как могли" - сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікам штурма Берліна, кавалерам Ордэна Славы III ступені, Ордэна Баявога Чырвонага Сцяга палкоўнікам у адстаўцы Мікалаем Уладзіміравічам Івановым адбылася ў бібліятэцы № 15 імя Цёткі.

Мікалай Уладзіміравіч - выдатнік пагранвойскаў СССР II ступені, і таму  воінам-пагранічнікам в\ч 2007 было асабліва прыемна і цікава слухаць успаміны ветэрана. Да  гэтага ж палкоўнік Іваноў піша вершы і з'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Падзяліўся Мікалай Уладзіміравіч і тым, што ў маладосці вельмі любіў чытаць кнігі і марыў стаць бібліятэкарам.

 

 



 

15.04.2015 І памяць сэрца ажывіць

9 красавіка бібліятэка №1 імя Л.М.Талстога і  Мінскі дзяржаўны  прафесіянальна-тэхнічны каледж дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва імя М.Кедышкі падрыхтавалі сумесную літаратурна-музычную кампазіцыю “І памяць сэрца ажывіць”, прысвечаную 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Трэба адзначыць, што вядучымі мерапрыемства сталі самі навучэнцы каледжа, бібліятэка і настаўнікі дапамаглі напісаць сцэнарый, падабраць вершы і музыку, запрасілі ветэранаў. Хлопцы і дзяўчаты нагадалі часы вайны ад  выпускнога баля 22 чэрвеня 1941 года да 9 мая 1945 года, калі ў Берліне прагрымелі залпы Перамогі. Прагучала шмат вершаў і музыкі, а песня “Балада пра маці” Я.Мартынава  на вершы А.Дзяменцьева, якую выканала адна з вучаніц каледжа, расхвалявала ўсю аудыторыю. Адзіны лёс, адзіная Перамога, адзіная памяць…



 

14.04.2015 Cустрэча з беларускім архітэктарам Віктарам Крамарэнка

10 красавіка ў бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога адбылася сустрэча з беларускім архітэктарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесарам Міжнароднай акадэміі архітэктуры Віктарам Крамарэнка.

Найбольш знакамітыя праекты Віктара Крамарэнкі:

-Нацыянальная  бібліятэка Рэспублікі Беларусь

-чыгуначны вакзал у Мінску

-археалагічны музей “Древнее Берестье” у Брэсцкай крэпасці

-кінатэатр “Масква”  у Мінску і іншыя.

У 2015 годзе адзначаецца 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму найбольш увагі падчас сустрэчы было ўдзелена праектам: Абеліск “Горад-герой Мінск” і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якія складаюць адзіны архітэктурны ансамбль. Яго таксама спраектаваў Віктар Крамарэнка. Архітэктар расказаў аб падрыхтоўцы праекта ад 2010 да 2014 года, асвяціў пытанні будоўлі і афармлення ўнутраных залаў памяшкання музея. Новы музей ужо ахрысцілі Храмам памяці. Дзякуючы вялікай працы і прафесіяналізму шырокага кола людзей ( у тым ліку і архітэктараў) у ім створана самая лепшая экспазіцыя, якая расказвае пра гераічныя і трагічныя падзеі ў лёсе ўсяго свету.

 



 

14.04.2015 Паэзія маладых

9 красавіка ў 5 – й гарадской бібліятэцы, у межах Года моладзі адбылося адкрыццё фестывалю “Паэзія маладых”.

Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, празаік Міхась Пазнякоў прадставіў кожнага маладога паэта, расказаў, якія кнігі паэзіі выйшлі ў серыі “Мінскія маладыя галасы”, серыі “Маладая паэзія Беларусі”, лаўрэатамі якіх прэмій і конкурсаў яны з`яўляюцца, на старонках якіх беларускіх перыядычных выданняў друкуюцца.
       З моладдзю навучальных устаноў Мінска, фарбамі паэтычнага слова размаўлялі Яна Явіч, Дар`я Лёсава, Маргарыта Латышкевіч, Кацярына Массэ,  Аліна Карпіцкая, Ганна Мартынчык. Было шмат пытанняў пра творчасць, пра тое, што хвалюе сучасную моладзь, пра каханне. Ганаровы госць фестывалю, аўтар раманаў, аповесцей, пісьменнік, празаік, сцэнарыст Фёдар Рыгоравіч Конеў пажадаў творчых поспехаў кожнаму выступоўцу.

Фестываль будзе праходзіць у Мінску два месяцы. На розных пляцоўках горада выступяць самыя таленавітыя маладыя паэткі і паэты. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі да мерапрыемства кніжную выстаўку “Чараўніцтва паэтычнага слова: паэзія маладых”.

 

13.04.2015 Памяці Сафіі Слуцкай прысвячаецца

Беларуская зямля ўзрасціла многіх падзвіжнікаў набожнасці, якія заслужана лічацца нябеснымі заступнікамі нашага народа. У гэтым годзе мы асабліва ўсхваляем святую праведную Сафію, княгіню Слуцкую.

Княгіня аказвала матэрыяльную і маральную падтрымку духавенству і жыхарам горада Слуцка, Пра¬абражэнскаму брацтву, у справах якога яна прымала асабісты ўдзел. Яна ахвяравала ўласнаручна вышытыя золатам царкоўныя рызы і святарскія аблачэнні, выдаткоўвала сродкі для пабудовы храмаў.

З гэтай нагоды наша галерэя адчыніла выставу « Ад мінулага да сучаснага».    Аўтара гэтага мастацкага праекта Валянціну Рабікаву многае звязвае з праведнай Сафіяй, шмат спраў зроблена гэтай жанчынай дзеля ушанавання памяці яе знакамітай зямлячкі. Шмат год Валянціна Мікалаеўна збірае прадметы побыту нашых продкаў, тканыя посцілкі, ручнікі, сурветкі, дыванкі, вышытыя рэчы, зробленыя жанчынамі мінулых пакаленняў, жадаючы захаваць беларускую спадчыну данесці яе да сучаснікаў.
 Увазе гледача прадстаўлены работы з калекцыі аўтара.

 Таксама наведвальнікам выставы прапануецца пазнаёміцца з сучаснымі творамі Валянціны Рабікавай. Гэта вышытыя карціны, іконы, абрусы і ручнікі выкананыя ў лепшых беларускіх традыцыях вышывання.

На адкрыціі  выставы быў прадэманстраваны дакументальны фільм, прысвечыны Сафіі Слуцкай, як і быў прадстаўлены сакратаром храма Святой праведнай Сафіі  Тамарай Лявішка, Добры настрой быў забяспечаны выступленнем паэтаў і музыкантаў, прадстаўнікоў літаратурнага аб’яднання “Талісман”.

Запрашаем наведаць выставу, якая будзе дэманстравацца у галерэе бібліятэкі да 20 красавіка.



 

12.04.2015 Смяяцца не грэх

Чарговая сустрэча членаў творчага аб’яднання “Рамантыкі залатой пары” адбылася ў бібліятэцы № 11 як водгук на два святы: Дзень гумару і Сусветны дзень здароўя. Нездарма ж гэтыя дзве падзеі побач у нашым календары. Яны – дзве палавінкі аднаго цэлага. Здароўе цялеснае не можа быць без здароўя духоўнага і наадварот.

Мы шукаем  усе новыя магчымасці, каб зберагчы здароўе нашага арганізма. Часта новае – гэта даўно забытае старае. У далекім мінулым асноўнае лячэнне хвароб  было лекавымі раслінамі. Раслінны свет з’яўляецца крыніцай жыцця, здароўя, ежы. Знакамітая траўніца Лідзія  Навічыхіна паведаміла аб лекавых сродках, якія можна знайсці на лузе, у полі, у лесе. Яна прызвала вучыцца радавацца сонейку, веснавой кветачцы, птушынаму шчэбету і выкарыстоўваць дары прыроды з карысцю для здароўя. А калі яшчэ чалавек разумее гумар, умее смяяцца, то ён уберажэ сябе ад многіх хвароб. Аб гэтым гаварыў намеснік рэдактара часопіса “Вожык” Аляксандр Каршакевіч.

Ён пазнаёміў  прысутных з творчымі планамі  часопіса, парадаваў многіх  сваімі дружалюбнымі шаржамі. Смех і гучныя апладысменты выклікалі выступленні беларускіх паэтаў: Міколы Чарняўскага, Анатоля Зэкава, Вольгі Шпакевіч. Яны так цудоўна падалі слухачам свае байкі, гумарэскі, што нікога не пакінулі абыякавым. Калі чалавек умее смяяцца і разумее гумар іншага - ён заўседы будзе здаровы. Смяяцца ж не грэх!…

Супрацоўнікамі бібліятэкі была аформлена кніжная выстава “У нас у гасцях”, дзе былі прадстаўлены паэтычныя творы ўдзельнікаў мерапрыемства. Вечарына прайшла ў добрым настроі, вельмі ажыўлена і цікава.

 


 


    Інфармацыю падрыхтавала

бібліятэкар З. А. Лабун

08.04.2015 Города воинской славы Минской области

7 красавіка ў бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога адбылася прэзентацыя кнігі “Города воинской славы Минской области”, выдадзенай ваенна-навуковым таварыствам пры Цэнтральным Доме Афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне .

На сустрэчу з навучэнцамі Мінскага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прыйшлі ўкладальнікі кнігі -  навуковы сакратар ваенна-навуковага таварыства, гісторык, палкоўнік  Кулан Іван Мікалаевіч і старшыня беларускага саюза афіцэраў Мінскай вобласці, палкоўнік Белавусаў Уладзімір Пятровіч.

Званне “Горад-герой” – найвышэйшая ступень адзнакі, якой узнагароджаны 12 гарадоў былога Савецкага Саюза, праславіўшыхся сваей гераічнай барацьбой падчас Вялікай Айчыннай вайны. У нашай краіне – гэта наша сталіца – горад Мінск і крэпасць-герой Брэст. Палкоўнік Кулан Іван Мікалаевіч прапанаваў прысутным прэзентацыю аб гэтых 12 гарадах.

Але ў гэтай сапраўды народнай вайне змагаліся і маленькія гарады і мястэчкі. Менавіта ў кнізе “Города воинской славы Минской области”  ідзе гаворка аб гарадах – Барысаў, Заслаўе, Маладэчна і Астрашыцкі Гарадок, узнагароджаных вымпелам  “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. У кнізе адлюстравана гісторыя ўзнікнення гэтых гарадоў і іх развіцце, барацьба насельніцтва і воінаў Чырвонай Арміі падчас ваеннага ліхалецця, прыведзены матэрыялы аб Героях Савецкага Саюза, якія нарадзіліся ў гэтых мясцінах.

На мерапрыемстве гучалі вершы і песні аб Вялікай Айчыннай вайне. Песні “Травы дзяцінства”, “Помняць людзі”, “Дарогі” падаравалі слухачам студэнты БДУКіМ, канцэртмайстар Чыжова Н.А.



 

03.04.2015 Прамяністае святло таленту

Захавай маю мову, чарговы наш век,
       Захавай, як лясы, сенажаці, азёры,
       Як світанне ў расе, як сцяжынку ў траве,
      Як  у жніўнай начы адзінокія зоры…
      Навум Гальпяровіч

Творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтам, празаікам, публіцыстам і грамадскім дзеячам, ганаровым грамадзянінам Полацка і Наваполацка Навумам Гальпяровічам адбылася ў літаратурным клубе “Шчырасць” пры сталічнай публічнай бібліятэцы №22.

Да нас завітаў паэт з адкрытай душой, які тонка і дакладна ў сваёй творчасці адлюстроўвае тыя моманты з жыцця чалавека, якія найбольш хвалюць яго ў наш час.

Навум Гальпяровіч - адзін з тых пісьменнікаў, хто сродкамі мастацкага слова выказвае неймаверную павагу і любоў да роднага краю і роднай мовы,  гэтае імя і вядомы голас, які добра знаёмы на Беларусі і не толькі. З-пад яго пяра выйшаў шэраг паэтычных зборнікаў: "Сцяжына", "Каласы роднай мовы", "Брама", "Востраў душы", "Струна", "Святло ў акне", "Гэта ўсё для цябе", "Голас і рэха", “Сюжэт для вечнасці”, кнігі: "Насцеж", "На трапяткім агні", "Шляхі і вяртанні", “На шляху да сябе..”
       Навум Якаўлевіч – заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё, вядучы праграмы “Дыя@блог. Пра мову” на телеканале “Беларусь 3”.  На вершы Навума Гальпяровіча напісалі песні вядомыя кампазітары М. Яцкоў, В. Іваноў, А. Елісеенкаў, У. Буднік, Э. Зарыцкі і іншыя.

Госці вечарыны мелі магчымасць пазнаёміцца з выстаўкай “Мой шлях памысны і высокі, бо ў родным краі гэты шлях..”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі да творчага вечара. Словы шчырай падзякі прагучалі з вуснаў збіральніцы фальклорных свят і абрадаў Яніны Канстанцінаўны Ермаловіч, чытачкі бібліятэкі і члена літаратурнага клуба.

 Навум Якаўлевіч расказваў пра літаратурную дзейнасць, зачытваў уласныя творы і так зачараваў аўдыторыю, што дзве гадзіны праляцелі ,як адно імгненне. Песні, якія гучалі ў выкананні барда і кампазітара , кіраўніка Клуба аўтарскай песні БДУ Аляксея  Нежаўца на вершы Навума Гальпяровіча,  без перабольшвання, уразілі прысутных сваёй чысцінёй і узнёсласцю.У зале панаваў адкрыты дыялог з публікай. Слухачы задавалі пісьменніку шмат розных пытанняў, а за найбольш цікавыя атрымалі кнігі з аўтографам  ў падарунак. Галоўнай наградай выстопоўцам былі шчырыя і захопленыя позіркі, апладысменты гледачоў.

Цёплыя словы ў адрас творцы выказаў яго сябар - вядомы паэт, празаік, публіцыст і мовазнаўца, старшыня гарадскога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага клуба “Шчырасць” – Міхась Паўлавіч Пазнякоў. Ён высока ацаніў талент Навума Якаўлевіча, прадставіў яго, як чалавека з узнёслай душой і сэрцам, сапраўднага майстра сваёй справы.

 

 

 

    



 

01.04.2015 Культурные люди

Какие они, современные работники культуры, доносящие до нас красоту слова, песни, образа?

Екатерина Зверева, заведующая библиотекой № 18 системы государственных публичных библиотек Минска:

Подробнее...

 

 

| декабрь 2017 | ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация