20.09.2017 Бібліяквэст “Бібліясусвет. Па старонках твораў Я. Купалы і Я. Коласа”

 

14 верасня ў бібліятэцы № 18 прайшло мерапрыемства, якое было прысвечана адразу дзвум святочным падзеям - 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Да юбілею беларускіх класікаў быў падрыхтаваны тэматычны бібліяквэст “Бібліясусвет. Па старонках твораў Я. Купалы і Я. Коласа”, у якім прынялі ўдзел вучні 9 “А” і 10 “А” класаў гімназіі № 9 г. Мінска.

Пад час гульні моладзь пазнаёмілася з асноўнымі прынцыпамі пошуку інфармацыі ў бібліятэцы, з магчымасцямі пошуку з дапамогай алфавітнага і электронных каталогаў.

Мэтай гульні было стварэнне кніжнай выставы да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа. Тры каманды павінны былі знайсці кнігі для выставы ў фондзе бібліятэкі, але знайсці іх можна было толька выконваючы заданні. Кожная каманда рашыла па восемь заданняў, якія прадугледжвалі веданне беларускай літаратуры і беларускай мовы, таксама ўдзельнікам неабходна было праявіць логіку, кемлівасць і ўменне працаваць у камандзе. З рэбусамі, матэматычна-літаратурнымі прыкладамі, пошукам кніг у фондзе і шэрагам іншых заданняў усе каманды справіліся выдатна. У выніку гульні ўсе атрымалі адзін салодкі прыз, а каманда, якая першая прыйшла да фінішу атрымала асабістыя прызы – магнітныя закладкі і ручкі.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў неабходна, бо яны прывабліваюць моладзь у бібліятэку, а самае галоўнае – гэта адзін з накірункаў па папулярызацыі беларускай літаратуры і заахвочвання моладзі да чытання твораў беларускіх аўтараў.


 

20.09.2017 Мой родны Мінск, зямля мая, Красою расцвітай штодня!

 

7 верасня ў публічнай бібліятэцы № 22 адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Мой родны Мінск, зямля мая, красою расцвітай штодня”. Вечарына была прымеркавана 950-годдзю  горада Мінска. Сярод гасцей вечара вядомага пісьменніка, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова – сябры творчай суполкі, знакамітыя дзеячы культуры і літаратуры, маладыя галасы сучаснай паэзіі, навучэнцы і выкладчыкі двух сталічных каледжаў – чыгуначнага і будаўнічага, вучні 25 і 9 школы разам з настаўнікамі, а таксама чытачы кніжніцы, прыхільнікі прыгожага пісьменства. Якраз у  Міхаіла Паўлавіча выходзіць у свет новая кніга “Прогулки по городу Минску” пра якую вялася размова на сустрэчы.  А таксама ўсе прысутныя спяшаліся павіншаваць Міхаіла Паўлавіча з атрыманнем “Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2016 года” ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” за кнігу “Возера дзіва”. Адкрыццё літаратурна-музычнай імпрэзы пачалося з прэзентацыі гісторыі літаратурнага клуба “Шчырасць”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі Анастасія Мацвеева і Раіса Граблюк. Добрым словам аб творчым шляху Міхася Пазнякова пачала сваё выступленне вядучая мерапрыемства, Вікторыя Пыж і пажадала віноўніку ўрачыстасці здароўя, натхнення, дабрабыту. Член літаратурнага клуба “Шчырасць” і аматар прыгожага пісьменства  Алег Віктаравіч Жыдовіч асабіста павіншаваў галоўнага героя вечара, прачытаў уласна напісаны верш і адзначыў, наколькі гэта вялікая сіла, шчыра прамоўленае паэтычнае слова і выказаў думку, што такія сустрэчы вельмі карысныя. Зямля беларуская, багатая талентамі, а таленты мы павінны ведаць. Пасля на імправізаваную сцэну выйшаў лаўрэат міжнароднага вакальнага конкурса, студэнт акадэміі музыкі – Мілан Мелівоевіч. У выкананні сербскага спявака Мілана прагучала песня на словы Міхася Пазнякова “Мой родны Мінск”. Цудоўны і моцны голас ўразіў публіку і падараваў выканаўцу шмат шчырых апладысментаў.

Вельмі яскрава і зычна гучала беларускае слова з вуснаў юных навучэнцаў СШ №9 пад кіраўніцтвам настаўніцы Кебікавай Людмілы Уладзіміраўны. Яны падрыхтавалі кампазіцыю з вершаў паэта Міхася Пазнякова.  Вялікую зацікаўленасць у слухачоў  мела выступленне сябра Міхася Пазнякова паэта, перакладчыка, крытыка, публіцыста, галоўнага рэдактара часопіса «Новая Немига литературная» Анатолія Юр’евіча Аўруціна, які распавёў аб сваім першым знаёмстве з Міхаілам Паўлавічам і зачытаў яго вершы. Настроілі на лірычны лад песні пад гітару, якія прагучалі ў выкананні педагога, рэжысёра, паэткі і барда Таццяны Жылінскай. Удзельнікі  імпрэзы пачулі цудоўныя музычныя кампазіцыі на вершы М.П. Пазнякова. Падчас вечарыны ўзяла слова артыстка эстрады – Вольга Багушыньска, якая па-майстэрску прадставіла некаторыя творы Міхася Пазнякова: “Матуля”, “Душа”, “Роднае слова”.

Цёплыя і ад душы пажаданні творчага плёну і натхнення Міхаілу Паўлавічу  адрасавалі даўнія сябры -  член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Дарадца Міжнароднага літаратурнага фонду, грамадскі дзеяч, старшыня літаратурнага аб’яднання “Пламя”, аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы Аляксандр Васільевіч Кавалёнак разам з жонкай, педагогам і членам літаратурнага аб’яднання “Пламя”  Тамарай Аляксандраўнай Кавалёнак-Карнялюк. З музычным прывітаннем звярнуліся яны да прысутных. Пад чароўныя гукі акардэона ліліся непаўторныя песні, якія мелі вялікі рэзананс і выканаліся на біс. Павіншаваць Міхася Паўлавіча прыйшлі і маладыя таленты беларускай паэзіі Кацярына Роўда, Кацярына Стройлава і прадстаўнікі папулярнага клуба творчых людзей з сімвалічнай назвай “КЛУмБА”. Высокі музычны тон вечарыне надало выступленне артыста тэатра і кіно, кампазітара і спевака Сяргея Краўца. Трэба адзначыць, што вершы Міхася Пазнякова надзвычай меладычныя, таму не дзіва, што ўдзельнікі мерапрыемства спяваюць песні на яго словы.  Музычная кампазіцыя “Родны край”  (словы М.П. Пазнякова, кампазітар і выканаўца Сяргей Кравец), стала сапраўднай украсай вечара, якая надала суцэльны пазітыў усёй аудэторыі. 

Шмат цёплых і ветлівых слоў пачуў у гэты дзень Міхась Пазнякоў, а члены літаратурнага клуба “Шчырасць атрымалі масу прыемных эмоцый і сюрпрызаў. Літаратары адзначылі асноўныя рысы яго творчай манеры і пажадалі натхнення і поспехаў. Творчы антураж мерапрыемства дапоўніла кніжная выстава “Тварыце, людзі,  на зямлі дабро…”, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі.  Сустрэча прайшла на адным дыханні і стала сапраўдным святам для аматараў паэзіі і жыхароў раёна.


 

19.09.2017 Центральная библиотека имени Янки Купалы приняла участие в праздновании 950-летия города Минска

 

10 сентября на бульваре имени В. Мулявина Центральной библиотекой имени Янки Купалы организована площадка «Литературная аллея», на которой можно было пройти занимательный квест, принять участие в интерактивных играх, или просто отдохнуть от городской суеты.

Главным событием стала  выставка конкурсных фоторабот молодежного фотопроекта «Я и мой город». Все участники были награждены почетными дипломами.

Победители фотоконкурса:

Номинация «Интересный кадр»
Богдан Евгений. Минский государственный профессионально-технический колледж им. В. Хоружей.

Номинация «Открытка»
Сухоруков Александр. Академия Министерства внутренних дел РБ.

Номинация «Фоторепортаж»
Денисенко Юлия. Средняя школа № 19.

Дополнительная номинация «Патриотизм»
Малаш Елизавета. Минский государственный технологический колледж.

Победители награждены ценными подарками от Республиканского общественного объединения «Белая Русь» и Белорусского республиканского союза молодежи.


 

15.09.2017 З ЮБІЛЕЕМ, ДАРАГАЯ СТАЛІЦА!

 

З  шырокім размахам адзначыў Мінск сваё 950-годдзе. Так здарылася, што ў гэтым годзе 40-годдзе адзначае Маскоўскі раён сталіцы – адзін з самых  маладых у горадзе.

9 верасня на пляцоўцы ўздоўж праспекта Дзяржынскага праходзілі святочныя мерапрыествы, прысвечаныя гэтым знамянальным падзеям. У   мерапрыемствах прынялі ўдзел і бібліятэкі Маскоўскага раёна,  без якіх ўжо не абыходзіцца ніводнае значнае культурнае мерапрыемства ў  раёне.

Бібліятэкі № 1, № 9, № 21 і № 22, якія ўваходзяць у Цэнтралізаваную сістэму дзяржаўных публічных бібліятэк горада Мінска, падрыхтавалі  цікавыя і змястоўныя выставы пра Мінск, на якіх былі прадстаўлены кнігі пра сучаснае і мінулае жыццё нашага горада, а, таксама, здымкі найбольш   цікавых мясцін Мінска. Сярод тых, хто  зацікавіўся  прадстаўленымі  матэрыяламі было нямала моладзі і дзяцей, якія прынялі актыўны ўдзел у віктарыне пра Мінск.  Вучні 170-й сярэдняй школы, якія завіталі  на свята, выканалі песню  аб Мінску, што прыемна ўразіла і  прысутных, і бібліятэкараў,  якіх такая актыўнасць і такая шчырая цікавасць да кніг і да бібліятэк можа  толькі радаваць.



 

15.09.2017 Мінск - горад думак маіх

 

Минск – город с мужским именем, мужественным характером, крепкими руками рабочего и воина. Почти тысячелетняя история его пронизана багровыми всполохами, грохотом оружия. Минск – город-труженик, город-строитель. Встречая свой 950-летний юбилей, он светел и прекрасен. Об этом вела разговор научный сотрудник музея истории Минска Королёва Мария Борисовна в библиотеке № 11. Её презентация вызвала живой отклик у слушателей.

Члены творческого объединения «Романтики золотой поры» делились своими воспоминаниями о послевоенном Минске, его возрождении, о любимых сердцу местах. Рачкова Жанна Петровна и Кузьменко Инесса Викентьевна выразили свою любовь городу в стихах. В исполнении вокальной группы «Огонек» прозвучали любимые песни.


 

13.09.2017 ПОЗДРАВЛЯЕМ!!!


По сложившейся традиции накануне Дня города в Республиканском Дворце культуры профсоюзов прошла торжественная церемония награждения победителей конкурса профессионального мастерства «Минский мастер-2017». Награды победителям вручили председатель Мингорисполкома Андрей Шорец и председатель Минского городского объединения организаций профсоюзов Николай Белановский.

Почетное звание "Минский мастер-2017" в номинации "Лучший библиотекарь", получила заведующая библиотекой № 2 им. Н.К. Крупской Солодуха Надежда Михайловна.

Коллектив "Централизованной системы государственных публичных библиотек г. Минска" поздравляет свою коллегу! Желам дальнейших побед!

 

 

Во время празднования Дня города председатель Мингорисполкома Андрей Шорец вручил почетные грамоты и благодарности людям, которые внесли значительный личный вклад в развитие столицы. Церемония награждения проходила в Национальном академическом Большом театре оперы и балета Республики Беларусь.

Почетной грамотой Мингорисполкома награждена Комаровская Наталья Константиновна, главный библиотекарь отдела обслуживания Центральной библиотеки имени Янки Купалы.

ПОЗДРАВЛЯЕМ! ЖЕЛАЕМ ДАЛЬНЕЙШИХ УСПЕХОВ!

13.09.2017 Встреча с поэтом...

Нашему любимому городу-герою Минску исполнилось 950 лет. В столице прошло много интересных праздничных мероприятий, посвященных этой дате.

В рамках этого праздника 11 сентября для учащихся 5-6 классов гимназии № 9 в библиотеке-филиале № 18 состоялась встреча с поэтом, заслуженным журналистом Беларуси, автором 15 книг поэзии и прозы, членом Союза писателей Беларуси Наумом Яковлевичем Гальперовичем.

Н. Я. Гальперович познакомил ребят с книжными новинками из серии «Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі», куда вошли книги о Полоцке, Витебске, Гродно, а также представил книгу «Минск - столица Беларуси» .

Ребята познакомились с интересной иллюстрированной летописью жизни белорусской столицы, рассказывающей историю города от его основания до современности. Героями книги стали многие известные минчане: художники, писатели, композиторы, защитники столицы в военные годы и ее мирные строители. Ребята как бы прошлись по улицам, площадям, паркам, музеям и театрам столицы, познакомились с архитектурными памятниками и другими особенностями города. В ходе встречи они активно отвечали на вопросы викторины «Мой город, моя столица». В конце встречи Наум Яковлевич прочитал свои стихи, посвященные городу Минску.

Мероприятие сопровождалось книжной выставкой «Красуй наш Мінск, любімая сталіца», на которой были представлены книги о Минске.

В конце встречи Н. Я. Гальперович ответил на вопросы, подписал для библиотеки свои книги, а также было сделано коллективное фото на память.


 

11.09.2017 Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…

 

 Першага верасня ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча адбыўся ўрок “Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…”, прысвечаны Дню ведаў і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.  2017 год у нашай краіне праходзіць пад зоркай Скарыны.  Невыпадкова павіншаваць навучэнцаў 8-9-ых класаў гімназіі № 27 прыйшоў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, культуролаг, даследчык, аўтар шматлікіх кніг, прысвечаных Ф.Скарыне, Алесь Аляксандравіч Суша. 

У сваёй прамове ён адзначыў, што любоў да мовы, роднага краю, Бацькаўшчыны прыходзіць да нас праз веданне літаратуры, гісторыі, культуры. Але найвялікшы скарб Беларусі - гэта людзі. І імя Францыска Скарыны адно з самых яскравых у пантэоне духоўнасці нацыі, нашай культуры. З кожным годам, з кожным дзесяцігоддзем мы ўсё больш выразна ўсведамляем веліч здзяйсненняў славутага палачаніна.

Урок пачаўся з урыўка  дакументальнага фільма кінастудыі “Беларусьфільм” “Першадрук”. Да мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі змястоўны відэарад і вялікую кніжную выставу “Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання”, з дапамогай якой навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны і ўдзельнічалі ў квэсце.

2017 год, таксама, юбілейны для класікаў беларускай літаратуры. Славу і гонар нашай зямлі складаюць  такія выбітныя асобы, як Янка Купала і Якуб Колас, Янка Брыль і Пімен Панчанка, Максім Танк. З кожным годам мы няўмольна аддаляемся ад тых часоў, калі жылі і стваралі паэты. Але застаецца памяць, іх вершы, іх словы. Яркім талентам нашых пісьменнікаў захапляецца кожнае новае пакаленне. І з кожным новым прачытаннем неўміручыя вершы нашых класікаў атрымліваюць новае жыццё. На прыканцы урока малітоўныя словы Янкі Купалы у выкананні акцёра Паўла Южакова-Харланчука кранулі сэрцы кожнага з прысутных.

2017 год для нас — гэта не толькі Год навукі, бо навука стаіць на падмурку асветы, кнігі, памяці пра продкаў. І сведчаннем таму - спадчына Скарыны, яго мудрыя думкі,  глыбокія ідэі, якія  актуальныя і сёння.


 

11.09.2017 День ведаў

 

 

1 верасня прайшлі школьныя лінейкі і першыя заняткі. Не абмінуў Дзень ведаў і Цэнтральную бібліятэку імя Янкі Купалы ў якой адбылась сустрэча з маладой пісьменніцай, рэдактарам аддзела прозы часопіса “Маладосць” Маргарытай Латышкевіч.

Па прызнанню самой Маргарыты, акрамя пісьменніцкай творчасці яна захапляецца маляваннем. Таму на сустрэчы з навучэнцамі сярэдніх класаў СШ № 187 яна падзялілась ведамі аб даволі маладым накірунку ў літаратуры

і мастацтве – стварэнні коміксаў (адлюстраванне сюжэтаў у малюнках).

Ці ёсць правілы малявання коміксаў? Як навучыцца маляваць аўтарскія коміксы і іншыя працэсы стварэння коміксаў былі паказаны Маргарытай з дапамогай гід-прэзентацыі. Падлеткі пазнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі, прыёмамі, патрабаваннямі да стварэння цікавай карцінкі, а таксама самі спрабавалі фантазіраваць, маляваць.

Для ўсіх, хто прыйшоў на сустрэчу, была адкрыта імправізаваная мастацкая лабараторыя па стварэнню коміксаў. Сапраўдных таленавітых маляванычаў было многа. І ўсе такія непадобныя, такія своеасаблівыя. Такія цудоўныя.

На прыканцы сустрэчы Маргарыты Латышкевіч вылучыла лепшыя работы, аўтары якіх у падарунак атрымалі часопісы “Бярозка”.
 




 

01.09.2017 ЖЫВІЦЦА ТЫМ, ШТО ПРАСВЯТЛЯЕ

 

Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь. Адзначаецца з 1994 года 5 верасня і  штогод ладзіцца  ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Старажытны Полацк стане сталіцай свята  ў гэтым годзе.

У першы дзень  ведаў ў бібліятэку № 11 завіталі вучні 9 класаў сярэдняй школы № 46. Вядучы бібліятэкар Ляшкова Ганна, падрыхтавала  пазнавальны  экскурс па гісторыі  развіцця беларускага кнігадрукавання, нагадала прысутным знакамітых беларускіх асветнікаў, адзначыла  самага яркага і найбольш вядомага дзеяча беларускай культуры, прадстаўніка эпохі Адраджэння ў Беларусі - Францыска  Скарыну.  Першая яго беларуская кніга "Псалтыр", вышла 6 жніўня 1517 года ў сталіцы Чэхіі Празе на старажытнабеларускай мове. Менавіта гэта дата лічыцца днём нараджэння беларускага кнігадрукавання.

У 2017 годзе выйшла  навінка кіна-відыё-пракату "Першадрук"- фільм беларускіх дакументалістаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", які  паказвае жыццёвы шлях Францыска  Скарыны, прапануе прайсці яго дарогамі. Аўтар сцэнарыя У. Мароз і рэжысёр І. Чышчэня раскрываюць асобу вялікага першадрукара ў кантэксце сучаснасці. Каб яшчэ больш зацікавіць вучняў, бібліятэкар Ляшкова прадэманстравала невялічкі  трэйлер кінстужкі.

Напрыканцы мерапрыемства значная ўвага прысутных была звернута  на сусветную значнасць даты 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якая ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У гонар Скарыны названы вышэйшыя ўзнагароды Беларусі: ордэн і медаль.

Усё мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прызентацыяй  і дакументальнымі відыё матэрыяламі.


 

01.09.2017 Чытай, Мінск!

 

  У гэтым годдзе наш горад-герой Мінск святкуе 950-годдзе. Да гэтай падзеі бібліятэка падрыхтавала рад мерапрыемстваў.

Адно з іх прайшло 29 жніўня 2017 года, каля бібліятэкі №11. Для жыхароў мікрараёна Чыжоўка была арганізавана літаратурная пляцоўка. Бібліятэкары пазнаёмілі ўсіх жадаючых з выставай кніг “Чытай, Мінск”, вельмі цікава зрабілі кароткі аповяд пра гісторыю горада, знакамітыя мясціны і помнікі, а таксама перспектывы развіцця. Ветліва запрашалі наведаць бібліятэку і стаць яе карыстальнікамі.


 

| сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация