10.01.2018 Под тихим снегом Рождества

Бібліятэка № 14 імя Ф. Багушэвіча
запрашае на выставу вышыўкі
з 17 снежня па 17 студзеня

Гісторыя грамадска-культурнага аб’яднання аматараў вышыўкі “Вышывальшчыца” пачынаецца з 2006 г.
Каля 30 чалавек рознага ўзросту ў вольны час удасканальваюць майстэрства вышыўкі праз асабістую руплівую працу, абмен вопытам і ідэямі.
За гады існавання аб’яднання “Вышывальшчыца” праведзена каля 40 выстаў у музеях, бібліятэках, выставачных залах Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў прысядзібным флігелі музея “Лошыцкая сядзіба”, філіяле ДУ “Музеі гісторыі г. Мінска”.
“Вышывальшчыца” прымала ўдзел у гарадскіх і рэспубліканскіх мерапрыемствах: святкаванні Дня горада Мінска, Дня беларускага пісьменства і інш.
Адзінаццаты год свайго існавання аб’яднанне адзначае выставай, прысвечанай надыходзячаму 2018 Новаму году і Калядам, якая экспануецца ў бібіятэцы імя Ф.Багушэвіча з 17.12 2017 па 17.01.2018 года.
На выставе акрамя карцін прадстаўлены ўпрыгожванні для каляднай ёлкі, выкананыя ў рознай тэхніцы.
Удзельнікі аб’яднання “Вышывальшчыца” віншуюць усіх з надыходзячамі чароўнымі святамі і жадаюць моцнага здароўя і здзяйснення жаданняў.
Выстава працуе:
Панядзелак- чацвер з 11.00 да 19.00
Субота, нядзеля з 10.00 да 18.00
Выхадны дзень – пятніца.