28.04.2016 В столице прошел творческий вечер Наума Гальперовича

 

смотреть

Душа стремится к душе… В столице прошел творческий вечер знаменитого белорусского писателя, журналиста, лауреата многочисленных литературных премий Наума Гальперовича. Перу автора принадлежит ряд книг и поэтических сборников: "Голос и эхо", "Это все для тебя", "Сюжет для вечности" и другие. Услышать новые произведения в исполнении поэта пришли представители Союза писателей Беларуси, музыканты, артисты радио. Они поучаствовали в творческом мероприятии, на слова автора прозвучали музыкальные произведения.

Наум Гальперович, главный директор главной дирекции международного вещания радиостанции "Беларусь", поэт:

"Душа стремится к душе" - так называется этот вечер. И вот стремление к душе человеческой, стремление к тому, чтобы было единство, было созвучие душ, это очень важно для поэта. Это очень важно, я думаю, и для читателей. И если в этом году мы говорим о том, что у нас Год культуры, очень важно чтобы и книга была почетным гостем этого Года культуры".

Мероприятие прошло в рамках городского театра поэзии. Такие литературные вечера проходят каждый месяц в библиотеке имени Янки Купалы. Новый формат творческих встреч проводит Минское отделение Союза писателей Беларуси.

27.04.2016 Стихийный порыв

 

 

В Центральной городской библиотеке имени Я. Купалы состоялся финал районного творческого конкурса чтецов «Чытаем байкi Крапiвы» среди школьников и гимназистов. Артистизм конкурсантов оценивали представители районной администрации, общественных организаций РОО «Белая Русь» и ОО «БРСМ», педагоги, а также председатель Минского городского отделения Союза писателей Беларуси Михаил Поздняков.

— Мероприятие приурочено к 120-летию со дня рождения белорусского сатирика. Конкурс организовывали среди молодежи нашего района, — пояснила заведующая сектором культуры управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи администрации Советского района Нина Бешенкова.

В финал вышли 22 учащихся. К творческому состязанию ребята подошли с выдумкой. Каждый номер был для зрителей сюрпризом: участники разыгрывали сценки и костюмированные представления, а одна из претенденток на победу прочитала басню «Заява» на китайском языке.

Самым популярным среди чтецов оказалось произведение «Дзед і баба» — его продекламировали по меньшей мере пятеро, также многим приглянулась басня «Мурашка і Жук».

По итогам конкурса первое место заняла Арина Рябичина из гимназии № 15. Она выступила с басней «Давялося свінні на неба глядзець» и оказалась самой убедительной из всех. «Серебро» взяла Касандра Шахабат — учащаяся гимназии № 23, поразившая зрителей стихами на китайском языке. Третье место досталось Марии Кривонос из средней школы № 27, которая прочла басню «Мурашка і Жук», как настоящая артистка.

Все ребята получили сертификаты участника конкурса.

Двум конкурсантам — Илье Мчалидзе и Дарье Карпиченковой достались специальные призы от организаций ОО «БРСМ» и РОО «Белая Русь».

Дарья Орел

«МК», 2016, 27 апреля


 

23.04.2016 Пад знакам творчасці

 

У красавіку 2006 года, роўна 10 гадоў таму, з'явіўся Паэтычны тэатр «Арт.С». Пачаткам яго нараджэння стала промаакцыя «Моладзь ідзе», якую зладзілі ў сталічнай  бібліятэцы імя Цёткі творцы Аксана Спрынчан і Зміцер Арцюх. Жаданне стварыць уласную прастору, дзе можна было б праявіць сябе, вызначыць адметную плынь у літаратурным працэсе, і паслужыла штуршком для гэтага. Відаць, што сама Цётка (Алаіза Пашкевіч), і загадчыца бібліятэкі Рэгіна Багамолава натхнілі і паспрыялі таму, што тэатр «Арт.С» застаўся жыць пад дахам бібліятэкі. Некаторыя праекты тэатра ладзіліся і ладзяцца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Чаму менавіта такая назва? З азначэннем «Паэтычны» ўсё зразумела. А «Арт.С»?  Па словах дырэктара тэатра Аксаны  Спрынчан, у назве  —  свабода творчасці, та муможна расшыфраваць яе і як артыстычная свабода, і як свята, святло, сустрэча, сяброўства, сонца, супадзенне... І ў вы ступленнях удзельнікаў, і ў назве тэатра кожны можазнайсці сваё тлумачэнне.

На пляцоўцы тэатра праводзяцца літаратурна-музычныя  вечарыны, адбываюцца  прэм'еры  кніг, праходзяць выстаўкі  выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва. Так, да 10-годдзя тэатра запланавана фотавыстаўка «Свята  10-годдзя»  Міколы  Лінніка і Васіля Кузьмічкіна. За перыяд, што існуе  тэатр, тут  выступілі каля 200 беларускіх творцаў. Аксана Спрынчан дакладна ведае, хто ўразіць гледачоў экстравагантнасцю, а хто — сціпласцю, хто прыцягне філасафічнасцю, а хто — лірыкай кахання.

Шэраг вядомых беларускіх творцаў стала супрацоўнічаюць з тэатрам: Віктар Шніп, Ірына і Максім Клімковічы, Людміла  Рублеўская, Таццяна  Барадуля-Будовіч, Мікола Кандратаў, Рагнед Малахоўскі, Алесь Емяльянаў, Таццяна Барысюк, Вадзім Клімовіч, Таццяна Пратасевіч, Юлія Новік і многія-многія іншыя. На прасторы тэатра разгортваюцца цэлыя спектаклі-прэзентацыі аўтараў кніг. Гледачы могуць патрапіць і на «Вечарыну інтэлектуальных зданяў» (прэзентацыя кнігі Людмілы Рублеўскай «З'яўленне Інфанты»), і на «Прэзентацыю кнігі, якая ёсць» (Віктара Шніпа «Заўтра была адліга»). Казачная атмасфера панавала падчас прэзентацыі зборніка казак «Зорная Кася».

Уражваюць і тэатральныя  праекты. Так, на працягу года праходзіў за дыякальна-паэтычны праект «12 сузор'яў», калі са снежня 2007-га па лістапад 2008-га штомесяц тэатр ладзіў вечарыны, прысвечаныя пэўнаму знаку задыяка  —  Ільву, Рыбам,  Скарпіёну...  Таксама  былі  ў  тэатры «Арт.С» і свае «Сем цудаў Беларусі» — вандроўна-эстэтычны праект, сем вечарын пра самыя адметныя і каштоўныя  цуды  Беларусі: Нясвіжскі  палац, Мірскі замак, Сафійскі сабор, возера Нарач, раку Нёман, балоты, Белавежскую пушчу.

Яшчэ «Арт.С» на сваёй прасторы пастанавіў жыць паводле ўласнага, а не ўсходняга календара. І з таго часу так і жыве, распачаўшы 12-гадовы праект «Святкуйма беларускае!» І ў 2016-м, у год юбілею, сябры тэатра лётаюць над беларускай зямлёй з Чорна-белым буслам.

Усё, да чаго дакранаюцца сваёй душой удзельнікі Паэтычнага тэатра «Арт.С», — па-мастацку светлае і святое, у ім жывуць Паэзія і Музыка, Любоў і Каханне.

 

"Звязда",2016, 23 красавіка

Алег ГРУШЭЦКІ

 

22.04.2016 Артыстычнае супадзенне

 

 

Паэтычны  тэатр  «Арт.С»  узнік  10  год  таму  дзякуючы  ініцыятыве маладых творцаў. Пачаткам сталася прома-акцыя «Моладзь  ідзе»,  якую  зладзілі  ў  бібліятэцы  імя  Цёткі  Зміцер  Арцюх і Аксана Спрынчан. І сама Цётка, і загадчыца бібліятэкі Рэгіна Багамолава натхнілі і паспрыялі таму, што тэатр «Арт.С» застаўся жыць на Талбухіна, 12 А, хоць некаторыя праекты ладзяцца ў Музеі Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесці.

Тэатр пачынаецца з назвы. У назве «Арт.С» — свабода творчасці, артыстычная  свабода, свята, святло,сустрэча,  сяброўства, сонца, супадзенне...  Тэатр  прапануе  літаратурна-музычныя  вечарыны, прэм'еры  кніг,  выставы  выяўленчага,  дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва.  Дарэчы,  і  да  10-годдзя  тэатра  ладзіцца  фотавыстаўка  «Свята  10-годдзя»  Міколы  Лінніка  і  Васіля  Кузьмічкіна, фатографаў Паэтычнага тэатра «Арт.С».

За 10 гадоў у тэатры выступілі каля 200 беларускіх творцаў. Кожны глядач,  які  прыходзіць  у  тэатр,  шукае  сябе  ў  беларускай  паэзіі  і  музыцы. У тэатры адбываецца шмат асобных спектакляў-прэзентацый кніг.  Але  ўражваюць  і  тэатральныя  праекты.  Незвычайна  ўдалым  атрымаўся  задыякальна-паэтычны  праект  «12  сузор’яў», калі цэлы год са снежня 2007 па лістапад 2008 штомесяц тэатр ладзіў вечарыну, прысвечаную пэўнаму знаку задыяка. А ў 2009 годзе Паэтычны тэатр «Арт.С» пастанавіў жыць паводле свайго, а не ўсходняга календара, распачаўшы 12-гадовы праект «Святкуйма беларускае!»

Былі  ў  тэатры  «Арт.С»  і  свае  «Сем  цудаў  Беларусі»  —  сем  вечарын пра найбольш адметныя і каштоўныя цуды Беларусі: Сафійскі сабор, Нясвіжскі палац, возера Нарач, балоты, рака Нёман, Мірскі замак, Белавежская пушча.

«Сакральная  Беларусь»  —  паэтычна-міфалагічны  праект, у якім творцы  і  навукоўцы  дзеляцца  святлом  сакральнага  свету  Беларусі. Дарогі,  дрэвы,  ручнікі, камяні, мёд, агонь, неба, кветкі, хутары,  вёскі,  колеры  —  усё,  да  чаго  дакранаюцца  душой  удзельнікі   Паэтычнага   тэатра  «Арт.С», артыстычна светлае і святое, у ім жывуць Паэзія і Музыка, Любоў і Каханне.

 

ЛіМ", 2016, 22 красавіка

Алег ГРУШЭЦІ

| апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | ноябрь 2016 | сентябрь 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация