22.01.2016 Акордамі паэзіі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Бард і даследчык нацыянальнай культурнай спадчыны, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Вашчанка нядаўна прымаў віншаванні з 65-годдзем. Яго аўтарская творчая вечарына прайшла ў сталічнай дзіцячай бібліятэцы No 15. Творца наладзіў уласную фотавыстаўку і прадставіў свае літаратурныя набыткі, у тым ліку кнігу Паўла Шпілеўскага «Беларусь у абрадах і казках» ва ўласным перакладзе на родную мову.

А яшчэ Аляксандр Пятровіч атрымаў з рук старшыні СПБ Міхася Пазнякова найвышэйшую ўзнагароду СПБ — медаль «За вялікі ўклад у літаратуру». Пра гэта рэдакцыі «ЛіМа» паведаміла галоўны спецыяліст Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Іна Фралова.

Не менш цікавымі сталіся і іншыя нядаўнія падзеі. Так, чарговую сустрэчу ў сталічнай публічнай бібліятэцы No 5 правялі ўдзельніцы клуба творчых жанчын «Спадарыня» — члены СПБ і Беларускага саюза жанчын. Гэтым разам сваю творчасць прадставілі паэтэсы Алена Міхаленка і Ала Чорная. Старшыня МГА СПБ Міхась Пазнякоў уручыў Алене Міхаленка расійскую ўзнагароду — памятны медаль «Поэт и воин Игорь Григорьев (1923 — 1996)». Разынкай імпрэзы сталіся духоўныя песні і калядкі ў выкананні дзіцячай  пісьменніцы, рэгента Алены Піменавай і яе дачок, распавяла кіраўнік клуба «Спадарыня» Тамара Бунта.

На імпрэзу «Расчыні акно душы сваёй насустрач сонцу» ў Школу аптымізму «Не выжываю, а жыву!» для бярэзінцаў з фізічнымі абмежаваннямі і людзей сталага ўзросту, што працуе пры Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, завіталі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціна Паліканіна і Міхась Пазнякоў. Дарэчы, лёс Міхася Паўлавіча цесна звязаны з Бярэзіншчынай: ён настаўнічаў тут у маладыя гады. Паводле слоў загадчыка аддзела маркетынгу Бярэзінскай ЦРБ Тамары Круталевіч, у дар раённай і дзіцячай бібліятэкам пісьменнікі перадалі кнігі і дыскі песень ды рамансаў Вольгі Патрый на вершы Валянціны Паліканінай. Госці з прыязнасцю прынялі ад бярэзінцаў сімвалічныя «Ордэны чытацкай сімпатыі» і падарункі. Мажорны настрой падарыў удзельнікам Школы аптымізму ансамбль народнай песні і музыкі «Мінскі гармонік» пад кіраўніцтвам Івана Раманчука.

Сёмы дзень нараджэння літаратурна-музычнага аб’яднання «Акорд», якое ўзначальвае член СПБ, паэтэса Тамара Залеская,
адсвяткавалі ў сталічнай публічнай бібліятэцы No 15 імя Цёткі. Літаб’яднанне, першапачаткова створанае для самадзейных паэтаў,
значна пашырылася. Яго сённяшнія ўдзельнікі — аўтары ўласных і калектыўных зборнікаў, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкай перыёдыцы. Падчас святочнай імпрэзы сваю творчасць прадставілі члены СПБ Юрась Нераток, Лізавета Палеес, Вольга Шпакевіч, Уладзімір Тулінаў, член Саюза пісьменнікаў Расіі бард Людміла Воранава ды іншыя творцы.
 

Дзіна ДОЛЬСКАЯ

ЛіМ", 2016, 22 студзеня

| февраль 2017 | ноябрь 2016 | сентябрь 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация