18.12.2015 Збіраю я Радзіму па радках

     Свята пад такой назвай згуртавала жыхароў Маскоўскага раёна сталіцы, а таксама моладзь — курсантаў БНТУ ваенна-тэхнічнай кафедры, навучэнцаў і выкладчыкаў чыгуначнага каледжа  і сярэдняй школы № 25 у літаратурны клуб «Шчырасць» пры публічнай бібліятэцы № 22.
    У межах мерапрыемства адбылася прэзентацыя кнігі паэзіі лаўрэата прэстыжных літаратурных прэмій, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза расійскіх пісьменнікаў Юрыя Фатнева «Сівыя нябёсы».
    Удзел у вечарыне ўзялі знакамітыя беларускія літаратары і сябры Юрыя Фатнева — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Бэларусь, паэт Міхась Башлакоў, пісьменнік, паэт, журналіст, аўтар шматлікіх кніг, прысвечаных творчасці і памяці Ясеніна, Пятро Радзечка і літаратурны крытык Людміла Вараб’ёва.
     Зборнік «Сівыя нябёсы» ўключае лепшыя паэтычныя творы аўтара, напісаныя на працягу жыцця, а таксама вершы апошніх гадоў. Па-ранейшаму тут валадарыць прырода: роднае Палессе, навечна апетае паэтам, што назаўсёды ўвайшло ў яго лёс і назаўжды застанецца ў яго вершах, як і рэкі: Іпуць, Сож, Бесядзь, Убарць, Тураўскі паром, Старыя Дзятлавічы, дзе прайшло дзяцінства пісьменніка.
Вялікую зацікаўленасць у слухачоў мела выступленне сябра Юрыя Фатнева, пісьменніка, члена Міжнароднага ясенінскага таварыства «Радаўніца» Пятра Радзечкі, які распавёў пра сваё першае знаёмства з Юрыем Фатневым і іх супрацоўніцтва ў літаратуры. Кніга Пятра Радзечкі «Рэабілітаваны Ясенін», па меркаванні Юрыя Фатнева, адкрыццё для сапраўдных прыхільнікаў творчасці вялікага паэта.
Наталля ЯРАШЭВІЧ
ЛіМ", 2015, 18 снежня
| февраль 2017 | ноябрь 2016 | сентябрь 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация