ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

27.11.2015 Мелодыі ды ўражанні

 

Творчая вечарына айчыннай паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Шчарбаковай,прымеркаваная да яе юбілею, прайшла ў сталічнай публічнай бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа.

На імпрэзу завіталі калегі Алены па пяры, а таксама сябры і родныя. У фае гасцей сустракаў музычны ансамбль «Акорд», заняткі якога праходзяць на базе бібліятэкі, пад кіраўніцтвам Ігара Анодзіна. Падчас вечарыны аўтарка прэзентавала свой новы паэтычны зборнік «Мелодыя дажджу».

Павіншаваў юбілярку і старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась Пазнякоў. За актыўны ўдзел у жыцці творчай арганізацыі ён уручыў Алене грамату Саюза пісьменнікаў.

Да ўрачыстай падзеі далучыліся акцёры самадзейнага тэатральнага калектыву «Майстэрня ўражанняў». Некалькі песень дуэтам выканалі бацька Алены Яўген Шчарбакоў і Уладзімір Лабоцкі. Пачулі гледачы спевы пад гітару ў выкананні Ірыны Калугінай. Пра дзяцінства А. Шчарбаковай і яе шлях да творчасці распавяла прысутным сястра Марына. Цёплыя словы сказалі пра Алену загадчык культурнаадукацыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Шагойка, сябры СПБ Анастасія Кузьмічова і Вольга Шпакевіч.

Яна ЯВІЧ
"ЛіМ", 2015, 27 лістапада

 

 

27.11.2015 Літаратура ў эфіры

 

Пад такою назваю прайшла імпрэза, прысвечаная 90-годдзю Беларускага радыё, у Цэнтральнай мінскай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы.

За час існавання Беларускага радыё склаліся традыцыі айчыннай радыёжурналістыкі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Сёння айчыннае радыё гучыць кругласутачна, прычым на васьмі мовах!

Вёў вечарыну, на якую завіталі і сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар радыё «Беларусь», паэт Навум Гальпяровіч. Навум Якаўлевіч зазначыў, што не было ніводнага дня,калі б у радыёэфіры не гучалі песні на вершы айчынных паэтаў, творы айчынных празаікаў і драматургаў.

Віншавальнае слова мелі радыёвядучая, празаік Маргарыта Прохар, акцёр і рэжысёр Беларускага радыё Алег Вінярскі, радыёвядучая Маргарыта Захарыя, сакратар СПБ Георгій Марчук, паэт Уладзімір Карызна, паэт і публіцыст Зіновій Прыгодзіч, прафесар, доктар філалагічных навук Іван Саверчанка, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ліпскі, аўтарка і выканаўца песні Наталля Нікіціна, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Леанід Улашчанка і самая маладая супрацоўніца радыё «Беларусь» Вікторыя Пяткевіч.

Георгій Марчук уручыў граматы СПБ Навуму Гальпяровічу і Маргарыце Прохар. Медалямі «За вялікі ўклад у літаратуру» ўзнагароджаны Алег Вінярскі і загадчык аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Галіна Шаблінская.

Напрыканцы вечарыны прагучалі вершы паэтэс,сяброў СПБ Людмілы Клачко, Яны Явіч і Анастасіі Кузьмічовай у аўтарскім выкананні.

Арына КРАЙКО

"ЛіМ", 2015, 27 лістапада

 

20.11.2015 Лірыка на сцэне.

 

Чарговыя, XIX-я, Мінскія паэтычныя чытанні прайшлі днямі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы. Традыцыйна сваю творчасць прадставілі айчынныя паэты — сябры Мінскага гарадскога аддзялення СПБ. 

Прывітальным словам ХІХ Мінскія паэтычныя чытанні адкрыў старшыня МГА СПБ Міхась Пазнякоў. Канцэртную праграму па творах сучасных айчынных паэтаў падрыхтавалі і правялі маладыя акцёры паэтычнага тэатра «Рытмы сэрца» Цэнтра культурна-масавай работы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Кіраўнік гэтага тэатра — Кацярына Салата. 

У аўтарскім выкананні публіка пачула вершы Віктара Шніпа, Міколы Шабовіча, Міхася Пазнякова, Дзмітрыя Дземідовіча, Іны Фраловай, Яны Явіч, Анастасіі Кузьмічовай, Уладзіміра Тулінава, студэнткі факультэта міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта Валерыі Ісаковіч, кандыдата ў члены СПБ Ганны Мартынчык, а яшчэ — песні ў выкананні празаіка і барда Сяргея Трахімёнка.

Арына КРАЙКО

"ЛіМ", 2015, 20 лістапада

 

 

 

 

 

13.11.2015 Художник. Поэт. Музыкант.

В столичной библиотеке № 7 имени Я. Коласа, что на Плеханова, 97, к. 4, открылась выставка художественных работ многогранного, внезапного, необыкновенного художника, поэта и музыканта Алексея Ляпина.

Я не раз встречала Алексея в городе. Издалека узнавала его силуэт среди минских улиц, дворов: высокий, широченные плечи, как всегда за спиной гитара или охапка работ в руках. Уверена, что кто-то мог его заметить в пешеходном переходе, где он исполняет под гитару свои песни и песни любимых авторов. Либо просто увидеть Алексея бродящим по городу, погруженным в свои размышления, идеи… Но знаю точно: тот, кто хотя бы раз столкнется взглядом с Алексеем Ляпиным, его картинами, его песнями – навсегда проникнется эмоциональностью, кричащей инаковостью, рьяностью.

В психоневрологическом доме-интернате № 3, где проживает Алексей, есть небольшая комната, а точнее мастерская художника. Здесь можно включить любимую музыку, настроиться на творчество, побыть физически одному. Здесь можно творить, молиться, думать. Произведения Алексея для нашего времени имеют редкую черту – они честные. Он не работает в угоду рынку. При этом он нашел круг почитателей, единомышленников. Скромных гонораров едва хватает на холсты и кисти, не говоря уже о серьезном заработке. Но Алексея не пугает скромность жизни, все, о чем он мечтает – нормальная мастерская и спокойная атмосфера для творчества.

– Я живу в интернате, но при этом я художник, музыкант и поэт. Казалось бы, живи себе в интернате, принимай таблетки, медленно загибайся и будешь приятен персоналу, государству. А я живу вопреки. Жить вопреки – это, наверное, мое наказание, – откровенный монолог Алексея из короткометражного фильма «Liap» Дмитрия Русака. – Я могу смириться с ситуацией, подделаться под течение времени. Но душа у меня мечется, ищет покоя в творчестве. Она тоскует по гармонии, по совершенству. Когда я нахожусь здесь, у меня получаются такие работы, которые несут в себе послание людям, умеющим видеть. Воспитать в себе умение видеть может не каждый.

***

– Первое наше знакомство с Алексеем произошло в библиотеке. Я впервые увидела человека, который и пишет, и сочиняет, и поет, – признается председатель правления Минской городской организации ОО «БелОИ» Людмила Калмыкова. – Мне тогда показалось, что Алексея нужно воспринимать именно целиком, как художника, поэта и музыканта. Но сейчас понимаю, что я была не права. Каждое его направление – независимая, самостоятельная ветвь, которая развивается. А в целом получается древо, от которого нам всем светло, тепло и уютно.

И вот Алексей берет в руки гитару, глаза устремив вниз, настроившись, он исполняет песни-притчи. А позади него как бы вырастает картина, которая называется «Сошествие Святого Духа».

– Она мне явилась, просто пришла из неопределенного мира. Я ее почувствовал чисто подсознанием. Явился Святой Дух в виде птицы какому-то индейцу, то ли Христу, то ли Апостолу Павлу, я не знаю… Я молился, когда делал эту работу, я слушал дивные песни.

В интернате Алексей Ляпин постиг всю глубину слова одиночество. «Казалось бы, ты находишься среди людей, ты можешь им помочь, можешь им сострадать. Но ты не в силах вытащить их из этой ямы. Человек разрешил себе опуститься в эту яму, и тут уже никакие таблетки и уколы его не спасут, а только усугубят ситуацию» – фрагмент монолога из фильма.

Спасение для Алексея в его картинах, как он их называет: «мои дети». Да, действительно, в них будущее, в них продолжение художника.

– Эти работы наполнены внутренней энергией, в них чувствуется непреодолимое желание жить и творить, – делится впечатлениями главный специалист управления культуры главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Мингорисполкома Анна Шиманская. – Здорово, что есть такая возможность у горожан – увидеть, восхититься, заразиться энергетикой этих картин.

Во многом это работы, которые заставляют думать, анализировать, понимать всю палитру состояний человека.

– От мысли устаешь, она проникает в тебя, покоряет тебя, уничтожает, – говорит Алексей. – В состоянии покоя ты приходишь в мастерскую, звучит любимая музыка, и создается нужное настроение. Я счастлив, когда творчество меня уносит. Я хочу, чтобы у меня была лишь одна возможность – жить и спокойно работать над своими произведениями. А так не всегда получается.

***

Руководитель студии «Палитра радости» Анна Гадирова дает свою оценку картинам: «Думаю, что мы пришли на выставку, чтобы открыть что-то в своих душах. Потому что работы Алексея открыты и интересны. Картины относят к направлению арт-брют – грубое, необработанное искусство, спонтанное. В противовес профессиональному, несет яркие эмоции, то первородное, что задумал человек. Но искусство Алексея тоньше, деликатнее, чем арт-брют».

Один из французских художников уверяет, что каждый человек может рисовать. Рисовать – так же естественно, как и дышать. И носителем направления арт-брют может стать каждый, кто открыл в себе некую истину, нащупал болевые точки в постижении мира. Поэтому картины Алексея Ляпина – это картины истины, правды и художественного открытия.

А вот необычная история знакомства Сергея Занимонца с творчеством Ляпина. (Сергей Занимониц представляет продюсерский центр «Zanimonets Family Production», – авт. прим.).

– Две картины я увидел в кабинете Людмилы Тимофеевны. И принялся думать, какую же мне работу купить. Хотелось сразу две. Но куда вешать, когда дома и сантиметра свободного нет. В итоге не купил и понял, что сделал правильный выбор, потому что то, что я вижу здесь – это несравнимо с тем единичным ярким впечатлением в кабинете Людмилы Тимофеевны. Это целый мир!

И в этот мир проникли замечательные стихи поэтессы Людмилы Клочко, песни прекрасного музыканта, поэта и друга Алексея Ляпина Сергея Шило. В тот вечер, казалось, мы были в едином порыве, в едином настрое души. И было приятно, было очень хорошо.

Завершаю словами из песни Алексея Ляпина: «Я вышел в открытый космос, надо мною бездна, подо мною пропасть. Глубина мироздания потрясает, будоражит, тревожит и манит бесконечностью звезд Млечного пути. Вот святая дорога, по ней бы пройти. Где начало, где окончание звездного мироздания?..»

Анна ЯКИМОВИЧ
газета "Вместе", 2015, 13 лістапада

06.11.2015 Адгукнуцца на вершы

 

 

Творчая сустрэча з пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў Ірынай Тулупавай «Чую і адгукаюся…», прымеркаваная да яе юбілею, адбылася ў Цэнтральнай мінскай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы.

На пачатку імпрэзы прагучаў аўдыязапіс песні «Прэм’ера», створанай кампазітарам Алегам Елісеенкавым на верш Ірыны Тулупавай, прысвечаны Якубу Коласу, з цыкла «Па літаратурных сцяжынах Мінска». 

І. Тулупава — лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро», аўтар кнігі прозы «Шчасце на парозе тваім» і паэтычнага зборніка «Чую і адгукаюся…». Да віншаванняў далучыўся старшыня МГА СПБ Міхась Пазнякоў, які ўручыў Ірыне Зігмундаўне медаль «За вялікі ўклад у літаратуру». 

Падчас імпрэзы гучалі вершы Ірыны Тулупавай у аўтарскім выкананні. Ірына Зігмундаўна распавяла пра сваю паэтычную ды празаічную творчасць, пра паездку ў складзе пісьменніцкай дэлегацыі ў турэцкі горад Стамбул і міжнародную гуманітарную арганізацыю «Дыялог Еўразія», прадстаўніцтва якой ёсць у нашай краіне. 

Добрае слова пра творцу сказалі сябры СПБ пісьменніца Тамара Бунта, празаік і літаратуразнаўца Уладзімір Навумовіч, паэт і публіцыст Зіновій Прыгодзіч — галоўны рэдактар часопіса «Гаспадыня». 

Напрыканцы выпускніца філалагічнага факультэта БДУ Кудрэт Кырмач, сябар арганізацыі «Дыялог Еўразія», пазнаёміла прысутных з мастацтвам эбру — малявання на вадзе.

Яна ЯВІЧ
"ЛіМ", 2015, 6 лістапада
| сентябрь 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | ноябрь 2016 | сентябрь 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация