30.10.2015 Застацца сябрамі

 

 

У мастацкай галерэі «Вільнюс», што працуе на базе сталічнай бібліятэкі № 18, адкрылася выстаўка «Сябры». Аўтары — члены Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Кожух, Уладзімір Дзядзюля, Анатоль Бяляўскі, Міхаіл Гаўрыленка, скульптар Аляксандр Батвінёнак. Экспануюцца і работы Ігара Арлова, выбітнага майстра станковага жывапісу, які зусім нядаўна пайшоў у іншы свет. 

Загадчык бібліятэкі і кіраўнік галерэі «Вільнюс» Кацярына Зверава зазначыла, што першапачаткова меркавалася адкрыць персанальную выстаўку Анатоля Бяляўскага. Але мастак сам выступіў ініцыятарам калектыўнай экспазіцыі. На яго думку, выстаўка «Сябры» — свет без межаў, які пераплятаецца са светам мастацтва, жывапісам, творчасцю ўвогуле. 

Пакідаючы нас, мастакі застаюцца ў памяці, у коле сяброў. Хвілінай маўчання ўшанавалі на выстаўцы таленавітага рупліўца Ігара Арлова. 

Сярод прадстаўленых работ — скульптуры А. Батвінёнка «Пікаса», «Ф. М. Дастаеўскі», «Ван Гог», «Партрэт Савіцкага»; «Тры свечкі», «Каравай», «На Вялікдзень» Уладзіміра Кожуха, «Прадчуванне вясны» Міхаіла Гаўрыленкі, «Час буслоў» Уладзіміра Дзядзюлі, «Роздум» ды «Адступленне» Анатоля Бяляўскага, «Лясное возера» Ігара Арлова… Асобнае месца ў экспазіцыі належыць партрэту мастака І. Арлова пэндзля А. Бяляўскага, аўтара партрэтаў Уладзіміра Кожуха і Уладзіміра Сытчанкі.

Яна ЯВІЧ
"ЛіМ", 2015, 30 кастрычніка
 

30.10.2015 Як само жыццё

 

 

Галоўным героем чарговай творчай сустрэчы ў літаратурным клубе «Шчырасць» пры сталічнай публічнай бібліятэцы № 22 стаў Уладзімір Гніламёдаў — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар. 

Падчас вечарыны ў кніжніцы дэманстравалася выстаўка выданняў і публікацый госця «Заставацца сабой…».   З-пад пяра Уладзіміра Гніламёдава выйшлі раманы «Уліс з Прускі», «Расія», «Вяртанне», «Валошкі на мяжы», «Вайна», манаграфіі «Традыцыі і наватарства», «Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс», «Іван Мележ: Нарысжыцця і творчасці», зборнікі літаратурна-крытычных артыкулаў «Упоравень з часам», «Як само жыццё», «Ля аднаго вогнішча», «Класікі і сучаснікі», «Ад даўніны да сучаснасці» ды іншыя. 

Адкрыццё літаратурнай гасцёўні пачалося з мультымедыйнай прэзентацыі пра жыццё і творчасць Уладзіміра Васільевіча, падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі. Суправаджалася прэзентацыя ўнікальнымі фотаздымкамі з асабістага архіва госця. 

Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, кіраўнік літаратурнага клуба «Шчырасць» Міхась Пазнякоў прадставіў Уладзіміра Гніламёдава публіцы як дасведчанага літаратуразнаўцу і крытыка, майстра беларускага слова. Падчас імпрэзы Уладзімір Васільевіч адказаў на шматлікія і не заўсёды простыя пытанні аўдыторыі пра асаблівасці творчага працэсу, пра любімых пісьменнікаў, сямейныя традыцыі.

Раіса ГРАБЛЮК
"ЛіМ", 2015, 30 кастрычніка

30.10.2015 Відушчыя сэрцам

 

 

 

 З шэрагу бібліятэчных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня маці, — сустрэча ў пункце выдачы кніг пры спецыяльнай гарадской бібліятэцы для сляпых і людзей з аслабленым зрокам, што месціцца па вуліцы Якубоўскага. Арганізаваны ён па ініцыятыве дырэктара Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска Алены Кубышкінай.

Гасцямі імпрэзы сталі празаік, сцэнарыст, бард Сяргей Трахімёнак і галоўны спецыяліст МГА СПБ паэтэса Іна Фралова. Сяргей Трахімёнак прэзентаваў новыя кнігі «Тунгускі балід» і «Геном Ньютана», выканаў песні на словы Мікалая Шыпілава, Аляксандра Вярцінскага. Іна Фралова прачытала ўласныя вершы і распавяла пра некаторыя творчыя вандроўкі.

Ганна СТАРАДУБ

"ЛіМ", 2015, 30 кастрычніка

28.10.2015 Народные SMS-ки

 

Спасибо заведующей библиотекой-филиалом № 16 Елене Ванагель за хорошую атмосферу в заведении, дружелюбное отношение к посетителям. Мы, постоянные читатели, зачастую приходим в библиотеку просто пообщаться и посоветоваться по поводу приготовления того или иного блюда. Ведь все знают, что наша заведующая библио-текой — одна из лучших кулинарок в районе.

Надежда

"МК", 2015, 28 октября

23.10.2015 Балада пра...

 
   Персанальная фотавыстаўка Міколы Лінніка,што праходзіла ў межах Месяца фатаграфіі,
завяршылася ў сталічнай публічнай бібліятэцы № 15 імя Цёткі. Работы фотамастака экспанаваліся тут разам з прысвечанымі знакамітым людзям Беларусі баладамі айчыннага паэта Віктара Шніпа, па якіх і былі створаны. 
   Сярод тэкстаў — «Балада Якуба Коласа», «Балада Язэпа Драздовіча», «Балада Яўгеніі Янішчыц», «Балада Ядвігіна Ш.». Мікола Ліннік адзначыў, што адкрыў для сябе шмат новых імёнаў. 
   У творчым арсенале В. Шніпа — каля трох соцень балад, прысвечаных знакамітым постацям Бацькаўшчыны. У фотаздымках Міколы Лінніка, што былі прадстаўлены на выстаўцы (а зроблены яны цягам апошніх трох гадоў), знайшло ўвасабленне 28 вобразаў. У суаўтарстве ж атрымалася гэткая фотаэнцыклапедыя айчыннай гісторыі. 
   Добрыя словы ў адрас фотамайстра прагучалі з вуснаў загадчыцы бібліятэкі Рэгіны Багамолавай, дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзіі Макарэвіч, паэтэсы Вольгі Шпакевіч, мастака Міколы Купавы ды інш. Аздобіла выстаўку выступленне спявачкі Кацярыны Ваданосавай. 
 Яна ЯВІЧ

"ЛіМ", 2015, 23 кастрычніка

 

 

 

23.10.2015 Дзень спадарыні Маці

У дзельніцы клуба творчых жанчын «Спадарыня», пастаянная пляцоўка якога — сталічная публічная бібліятэка No 5, у тым ліку члены Беларускага саюза жанчын, сабраліся на чарговую сустрэчу, гэтым разам прысвечаную Дню маці.

Кіраўнік клуба, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Бунта адкрыла імпрэзу вершам Еўдакіі Лось «Маці родная, маці мая!..». Музычны падарунак падрыхтавалі ўдзельнікі ансамбля «Мінскі гармонік».

Віншаванні з юбілеем прымала паэтэса Вольга Норына. З рук старшыні Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхася Пазнякова яна атрымала ганаровыя граматы ад Саюза пісьменнікаў Беларусі і МГА СПБ. Пачула публіка таксама лірыку паэтэсы Валянціны Паліканінай ды Міхася Пазнякова ў аўтарскім выкананні.

Падчас «паэтычнай пераклічкі» свае вершы дэкламавалі сябры СПБ Ніна Галіноўская, Лізавета Палеес, Алена Міхаленка, Жанна Мілановіч, Вольга Шпакевіч ды іншыя. Урывак са свайго твора прачытала і намеснік старшыні МГА СПБ, празаік Наталія Касцючэнка.
 

Яна ЯВІЧ

"ЛіМ", 2015, 23 кастрычніка

23.10.2015 Дзень спадарыні Маці

У сталічнай бібліятэцы No 14 імя Ф. Багушэвіча  адбылася сустрэча пісьменніка Уладзіміра Ліпскага з вучнямі гімназіі No 27. Галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» прадставіў наведвальнікам кнігу «Я», падкрэсліў неабходнасць глыбокіх ведаў пра свой род, расказаў пра пошукі іншых Ліпскіх, якія жывуць не толькі ў краінах блізкага замежжа, але і ў Аўстраліі ды ЗША. Пісьменнік узгадаў
уласную маці, якая падчас вайны ратавала сям’ю ў лесе. Кожны ўдзельнік сустрэчы таксама можа скласці кнігу пра родзічаў — дзеля гэтага, па меркаванні пісьменніка, варта завесці сшытак для цікавых матчыных  выказванняў і расповедаў, а таксама ўзяцца за стварэнне радаводнага дрэва.

Для матуль прагучалі прыгожыя вершы і віншаванні.

Школьнікі Фрунзенскага раёна, якія наведалі чарговае мерапрыемства ў клубе «Сардэчныя сустрэчы» ў Цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, пазнаёміліся з незвычайнымі гасцямі — экскурсаводам Музея маці Алесяй Мілановіч і знакамітым скульптарам, паэтам, кампазітарам Хізры Асадулаевым.

Музей маці пачаў дзейнічаць у сярэдняй школе No 42 пазалетась. У Фрунзенскім раёне сталіцы жыве нямала шматдзетных сем’яў — адпаведна, менавіта тут па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын быў створаны музей, экспанаты якога раскрываюць стасункі і побыт у беларускіх сем’ях. У музеі ёсць і куток майстэрства, і «літаратурная старонка». Алеся Іванаўна правяла завочную экскурсію па музеі і запрасіла школьнікаў у госці.

Хізры Асадулаеў распавёў пра сваю Радзіму — далёкі горны Дагестан — і асобна спыніўся на стаўленні мусульман да жанчыны. «У Дагестане маці — гэта святое. Існуе нават прымаўка «Рай знаходзіцца каля ног маці». Лаянка ў дачыненні да маці недапушчальная — за гэта могуць нават забіць. Часта жанчына мае большую вагу над мужчынам, бо ўмее асцярожна і мудра накіроўваць яго да правільных учынкаў і рашэнняў».

Хізры Асадулаеў падрыхтаваў для дзяцей прэзентацыю сваіх работ, пазнаёміў з паэзіяй Расула Гамзатава, а таксама прачытаў пераклады ўласных вершаў на рускую і беларускую мовы. Згадаў творца і свайго добрага сябра Рыгора Барадуліна, падкрэсліў неабходнасць ведаць родную мову, без якой «не будзе засвоены глыбінны культурны пласт». — З першых дзён знаходжання на Беларусі я пачаў вывучаць беларускую мову, бо палічыў неабходным ведаць культуру і гісторыю той зямлі, дзе збіраюся
жыць, — падкрэсліў Хізры Асадулаеў.

Юлія ШПАКОВА,

"ЛіМ", 2015, 23 кастрычніка

 

 

 

 

 

| апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | ноябрь 2016 | сентябрь 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация