ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

28.04.2018 “Маладосць”

 


У  красавіку  1953 года  з’явілася новае літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. І  з таго часу 65 год  часопіс  “Маладосць”  з'яўляецца  месцам, дзе ўзыходзяць новыя зоркі пісьменства Беларусі.

24 красавіка ў госці да бібліятэкі № 9 завітаў намеснік галоўнага рэдактара   Дзмітрый Шулюк.  Ён – аўтар вершаў, публіцыст, таленавіты прадстаўнік калегіі часопіса. Дзмітрый пазнаёміў навучэнцаў каледжа швейнай прамысловасці, для якіх была арганізавана сустрэча,  з гісторыяй стварэння часопіса, з красавіцкім юбілейным выпускам, у якім шмат сюрпрызаў для чытачоў.  Дзмітрый чытаў свае вершы, разважаў аб тым, што ёсць літаратура, як пашырыць свой погляд на рэальнасць, аб месцы беларускай мовы сярод іншых моў.

Таксама Дзмітрый раіў моладзі весці дзённік, які можа стаць асновай для далейшай творчасці, бо часопіс “Маладосць” чакае новых аўтараў, якія будуць дэбютаваць у рубрыцы “Упершыню".



 

28.04.2018 "Я люблю тебя, жизнь"

 

24 апреля читателям и гостям библиотеки № 18 был преподнесен настоящий весенний подарок – концерт «Я люблю тебя, жизнь».

Концерт был организован и проведен совместно с волонтером Первомайской районной организации г. Минска «Красный крест» Еленой Константиновной Щербак.

Перед зрителями выступил мужской хор  ДК МАЗа под руководством А. И. Литовко (баян), танцевальные номера исполнили дуэт «Сеньоры», а нотку юмора привнесла Елена Щербак, выступив со своими юморесками.

Песни, звучавшие во время концерта, были хорошо всем знакомы, поэтому находили живой отклик у зрителя: присутствующие подпевали и дружно аплодировали выступающим.



   
   
        
 

28.04.2018 “Ад Полацка пачаўся свет”

 

22 красавіка ў рамках сумеснага праекта “Шматгалоссе роднай зямлі: культурныя каштоўнасці” з Інстытутам памежнай службы, прысвечанага 100-годдзю заснавання органаў памежнай службы РБ, мы працягнулі знаёмства з гісторыяй і архітэктурнымі помнікамі, якія з’яўляюцца візітоўкамі памежных гарадоў Беларусі.

Тэмай нашай сустрэчы стаў старажытны Полацк - “бацька беларускіх гарадоў”. Студэнтаў запрасілі ў захапляльную, поўную найцікавейшых падзей і загадак полацкую даўніну.

“Ад  Полацка пачаўся свет”- напісаў аднойчы наш выдатны паэт Р.Барадулін. І у гэтых радках няма ніякага перабольшвання. Тут, на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў, узнік Полацк, летапісны Полотеск, Полотьск, Полтеск - старажытнейшы горад Беларусі і ўсходніх славян, які стаў калыскай беларускай дзяржаўнасці.

Гэты горад цікавы і тым, што даў нам найбольшую колькасць славутых асобаў: асветнікаў, дзяржаўных дзеячоў, пісьменнікаў, мастакоў і іншых, якія сталі нашымі героямі - Рагвалод і Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая і Лазар Богша, Сімеон Полацкі і Францыск Скарына. Разам з імі мы прайшліся па старажытных вуліцах  горада. Наведалі полацкую Сафію, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр і царкву Спаса, якую дойлід Іаан збудаваў усяго за трыццаць тыдняў у XII ст. Зазірнулі ў Музей кнігадрукавання, Музей-бібліятэку Сімеона Полацкага, адзіны ў Беларусі дзіцячы музей і іншыя музеі горада-запаведніка, у склад якога ўваходзіць іх ажно 11.
 Мы спадзяёмся, что курсантам было цікава пазнаёміцца з героямі аповеда - выхаванцамі былога Полацкага кадэцкага корпуса – генералам  Я.Кульневым – героем вайны 1812 года; М.Дубровіным - аўтарам кніг пра вайну 1812 года і Крымскую кампанію; А.Сцяпанавым - аўтарам вядомага гістарычнага рамана «Порт-Артур». А таксама з генералам Р.Кандраценкам, якога лічылі адным з найталенавіцейшых военачальнікаў таго часу.

Прагучалі вершы В. Шніпа “Балада Еўфрасінні Полацкай”,М. Пазнякова “Скарына”, М. Багдановіча “Перапісчык”,В. Лукшы “ Чароўная літара”, Г.Бураўкіна “Полацкая балада” ў выкананні курсантаў Аксёнава С.,Мычко І., Ленкаўца А., Шугальскага Р.

Да сустрэчы была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “Ад Полацка пачаўся свет” і выстава кніг пра Полацк і яго славутых асобаў.


   

27.04.2018 Итоги районного конкурса «Мой дом – район Советский»

 

23 апреля в Центральной библиотеке имени Я. Купалы состоялось церемония награждения победителей конкурса «Мой дом – район Советский»,  который был приурочен к 80-летнему юбилею со дня образования Советского района г. Минска.

Конкурс был организован при участии Администрации Советского района, Центральной библиотеки им. Я. Купалы, Советской районной г. Минска организации РОО «Белая Русь», Советского районного комитета ОО «БРСМ», Советского районного г. Минска объединения организаций профсоюзов.

17 марта 2018 г. Советскому району г. Минска исполнилось 80 лет. Малая родина имеет особое значение в судьбе каждого человека. Она многолика. Для одних – это родной город, улица в городе или небольшой дворик, деревня, где прошли лучшие детские годы; для других – кусочек дикой природы, который радовал глаз и дарил чувство наполненности и покоя. А для участников конкурса малой родиной является Советский район – один из интереснейших уголков Минска со своей уникальной историей.

Гостями конкурса были: заместитель главы администрации Советского района, председатель Советской районной организации г. Минска РОО «Белая Русь» Волкова Оксана Леонидовна; заведующий сектором культуры управления идеологической работы, культуры и по делам молодёжи администрации Советского района г. Минска Воронин Игорь Генрихович; первый секретарь Советской районной организации ОО «БРСМ» Верташонок Яна Сергеевна; председатель Советского районного г. Минска объединения организаций профсоюзов Зверко Галина Ивановна.

На конкурс было представлено 65 работ. По решению жюри лучшими в различных номинациях были признаны 5 из них. Победители были награждены дипломами и ценными подарками. А 8 участников получили «Диплом участника конкурса».

После церемонии награждения для участников и гостей церемонии состоялся небольшой концерт. Первым на сцену был приглашён победитель конкурса в номинации «Мы творчеством славим любимый район» (литературное произведение) преподаватель УО «БГУИР» Астровский Иван Иванович, который прочитал свое стихотворение, посвящённое юбилею Советского района г. Минска. В концертной программе также приняли участие учащиеся Детской музыкальной школы искусств № 1 им.Л.П.Александровской г. Минска Войницкая Дарья, Галанова Елизавета, Петровский Виктор и солистки вокальной группы «Камеранс» БГУИР Бразовская Дарья и Малашкевич Элина.


 

26.04.2018 Встреча с ветеранами библиотечного дела

 

В Центральной библиотеке имени Янки Купалы состоялась традиционная встреча с ветеранами библиотечного дела. Собравшихся приветствовали заместитель председателя Белорусской библиотечной ассоциации Макеева Наталья Анатольевна, ответственный секретарь журнала «Бібліятэка прапануе» Макаренко Лидия Ивановна, директор библиотеки имени Янки Купалы Кубышкина Елена Викторовна.

Гостями встречи в этом году стали вокалисты Белорусской государственной Академии музыки. Ученики детской музыкальной школы искусств № 1 им. Л.П. Александровской г. Минска порадовали ветеранов замечательным концертом.

Многие из сотрудников не виделись долгое время, темы для разговоров нашлись быстро, было чем поделиться и что обсудить. Радость встреч, улыбки, хорошее настроение создали атмосферу праздника.  Встреча прошла в дружеской, теплой атмосфере и многочисленные слова благодарности подтвердили необходимость проведения таких мероприятий.

25.04.2018 Библионочь 2018 в Центральной библиотеке имени Янки Купалы

 

20 апреля Центральная библиотека имени Янки Купалы в рамках Минской Библионочи-2018 предложила своим гостям стать жителями «Городского квартала».      

В течение всего вечера можно было пообщаться  с известными литераторами, побывать на вручении антигламурной литературной премии «Блакітны свін», пройти  загадочный квест «Камароўскія таямніцы» и посетить различные мастер-классы.

В завершении вечера гостям был продемонстрирован ретрофильм о Минске, из фондов Белорусского государственного архива кинофотофонодокументов.

Фотоотчет мероприятий можно посмотреть, пройдя по ссылке:

                    https://vk.com/biblionoch_cb?z=album-164293180_252785740


 

24.04.2018 «Подари улыбку маме»

 

Улыбайся горестям назло!
      Верь в благополучие, удачу.
      Улыбнись… Все будет хорошо.
      Ведь улыбка очень много значит.
                         Татьяна Черненко

3 апреля в библиотеке № 7 слышались детские голоса. Там прошло награждение победителей творческого конкурса «Подари улыбку маме».

Вначале встречи для детей была проведена экскурсия по библиотеке. С особым интересом юные участники конкурса ознакомились с музейной экспозицией «Беларуская хатка». Они с удовольствием осматривали предметы быта, пытались понять их предназначение.

А затем наступил самый долгожданный момент – награждение.  В полной тишине звучали имена победителей, вручались дипломы и подарки. Лица детей озарялись счастливыми улыбками. Для многих из них это было первым официальным признанием их таланта, первая их творческая награда. Сотрудники библиотеки надеются, что такие конкурсы будут проводиться и впредь, дети будут принимать  в них активное участие, и станут настоящими друзьями библиотеки.     

                                      
 

24.04.2018 Годам малой Радзімы

 

2018 год абвешчаны ў Беларусі Годам малой Радзімы. Гэтай тэме была прысвечана літаратурна-музычная гасцёўня, якая адбылася 10 красавіка ў бібліятэцы № 20.

Сустрэчу адкрыў інструментальны калектыў цымбалістаў “Калейдаскоп”. Таленавітыя музыкі выканалі некалькі беларускіх твораў.

Беларусь дзівосным чынам спалучыла ў сабе гістарычную спадчыну, традыцыі і сучаснасць, якія перапляліся ў нашым штодзённым жыцці і стварылі непаўторны вобраз нашай Радзімы. І пра свой родны куток, сваю малую Радзіму расказаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза мастакоў Беларусі, ганаровы грамадзянін горада Лагойска і Чалавек года Міншчыны, лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі  Сяргей Фёдаравіч Давідовіч. Аповед гучаў у суправаджэнні мультымедыйнай прэзентацыі з рэпрадукцыямі яго карцін.

Успамінамі пра родныя мясціны падзялілася паэт, паэт-перакладчык, пераможца конкурса да 100-годдзя Алеся Бачылы ў 2018 годзе Іна Мікалаеўна Фралова. З цёплымі, кранальнымі словамі пра бацькоўскі край да яе далучылася лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”,  кіраўнік Народнага клуба “Натхненне” Вольга Міхайлаўна Сакалова.

Гледачы пераканаліся, што наша краіна шчодрая на таленты, і з задавальненнем паглядзелі выступленні дзіцячага  танцавальнага калектыву “Дэн стоп”  з яскравымі і пранікнёнымі нумарамі.
Гасцям бібліятэкі спадабалася лірычная і добразычлівая атмасфера вечарыны.




 

23.04.2018 “Кітай далёкі, Кітай блізкі”

 

Великая страна Китай
       И мудрый в ней народ.
       Свой путь он выбирает сам,
       О нём он и поёт.
              (Китайская народная мудрость)

20 красавіка ў бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога адзначаўся Дзень кітайскай мовы. Літаратурна-музычная вандроўка пад назвай  “Кітай далёкі, Кітай блізкі” пазвала ў свой шлях шмат гасцей і прысутнічых. Носьбітаў кітайскай мовы ў свеце звыш аднаго мільярда чалавек, таму ўсім гледачам мерапрыемства было вельмі цікава даведацца пра сакрэты  кітайскіх іерогліфаў.За першую (тэарэтычную) частку мерапрыемства адказвалі валанцёры Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. Яны азнаёмілі ўсіх з гісторыяй кітайскай мовы, з магчымасцямі і сакрэтамі каліграфіі, далі цудўны практычны майстар-клас па напісанню іерогліфаў.Вольныя слухачы інстытута з задавальненнем пачыталі  пераклады вядомых вершаў на кітайскую мову.

Замежныя студэнты БДУКіМ выступілі на мерапрыемстве са святочным канцэртам.У чытальнай зале бібліятэкі прагучала мелагучная кітайская песня,усе змаглі упершыню пачуць кітайскі інструмент эл ху.Харэаграфічны нумар “Двое” з удзелам кітайскіх студэнтаў вызваў шквал апладысментаў і станоўчых эмоцый зала.

За ўвесь час мерапрыемства,безумоўна,краіна Кітай стала нам бліжэй і бліжэй. Такія вандроўкі заўсёды станоўча ўплываюць на ўмацаванне дабразычлівых  адносін паміж рознымі дзяржавамі  і людзьмі.


 

23.04.2018 С песней по жизни

 

Литературно-музыкальная  программа “С песней  по жизни”  прошла 19 апреля в библиотеке № 3 им. В. Маяковского. В программе принял участие Народный хор ветеранов  Дворца  культуры Минского автомобильного завода. Этот коллектив является участником и лауреатом многочисленных ветеранских конкурсов и фестивалей. Репертуар наработан годами и очень разноплановый, поэтому не случайно программа была очень тепло  и радушно встречена  зрителями - читателями библиотеки, в основном, пенсионерами.

В исполнении самодеятельных артистов на высоком профессиональном уровне прозвучали  песни советской классики, народные, песни из оперетт и кинофильмов,  песни белорусских композиторов.  Особенно прекрасным было то, что вся программа прошла в сопровождении «живой музыки». Трогательные поэтические строки о любви, о  Родине органично вписывались в музыкальную программу мероприятия  и дополняли те чувства, которые хотели выразить выступающие. Замечательным является тот факт, что в состав хора выходят немалое число ветеранов труда МАЗа, среди которых солисты, лауреаты вокального искусства (Цвиркун С.Л., Свириденко О.Г., Сиренко А.П.).  Эти замечательные люди своим примером показывают, как можно жить активной жизнью и в 70 и в 80 лет.

Зрители очень благодарны артистам и их руководителю Граховской Александре  Викторовне.


 

23.04.2018 “Шпаргалкі для старшакласнікаў”

 

Жыццё паказвае, што ў выпадку правільнага выбару маладым чалавекам прафесіі выйграе ён сам. Калі чалавек задаволены сваёй працай, ён мае   шырокія магчымасці  для самарэалізацыі.  І  гэты  выбар неабходна рабіць яшчэ  ў школьныя гады.

18 красавіка  ў бібліятэку  № 11 завіталі  вучні  СШ № 46 на час інфармацыі па прафесійнай арыентацыі. Атрымаўся  канструктыўны дыялог  паміж   бібліятэкарамі і  вучнямі па пытаннях прафесійнага самавызначэння ў сучасным  грамадстве.

Бібліятэкары паведамілі пра  тры  ўмовы  выбару  прафесіі. Перш  за ўсё   неабходна ўзважыць свае прафесійныя  жаданні, тое, што мы  называем  словам “ Жадаю”.  Далей  неабходна  вымераць  і  ацаніць  гэтыя  жаданні  словам “ Магу”,  вызначыць прафесійныя запатрабаванні на рынку працы  словам “Трэба”. Такім чынам, пры  выбары  прафесіі  важна  ўлічваць  тры  складальнікі: па- першае, каб прафесія была цікавай;  па- другое, каб магчыма было знайсці  работу  па спецыяльнасці; па- трэцяе, каб прафесія адпавядала магчымасцям чалавека.

Каб, дзецям было цікава, мерапрыемства было зроблена  ў  форме  гульні. Вучні  з   захапленнем  прымалі ўдзел у конкурсах,  адгадвалі  загадкі пра  прафесіі. З  цікавасцю школьнікі  паглядзелі  мультымедыйную  прэзентацыю “Я выбіраю прафесію”.

Была падрыхтавана выстава літаратуры,  якая  можа  дапамагчы  ў выбары  спецыяльнасці. Многія вучні зацікавіліся  прадстаўленымі кнігамі   і пажадалі запісацца ў бібліятэку.


 

13.04.2018 «В гармонии с природой - в согласии с собой»

 

День экологических знаний «В гармонии с природой - в согласии с собой» прошел 4 апреля в библиотеке имени Янки Купалы.  Мероприятие было организовано совместно со слушателями Университета третьего возраста г. Минска. Это был не просто день экологических знаний, получился настоящий экологический праздник с интересными мастер-классами, играми, викторинами и конкурсами.

Был на празднике и вкуснейший домашний хлеб, и ароматный чай, которые приготовила  Ольга  Спиридонова, профессиональный провизор, травница с 25-летним стажем. Ольга  поделилась рецептами приготовления различных травяных сборов, рассказала об их свойствах и пользе.

Дарья Дмитриева, слушательница школы «Экостарт»  Центра экологических решений, поделилась рецептами приготовления косметических средств, своими руками.
Слушатели школы экологических знаний «ЭКОЛОГиЯ» провели  экологические мастер-классы с играми и викторинами.

Экологический праздник собрал людей всех возрастов от 1 года до 60+. И всем вместе было весело, интересно и комфортно.

Никто не ушел без интересной книги. Сотрудниками библиотеки была подобрана популярная литература по творчеству, личному развитию, вдохновению и креативу. Пользовались успехом книги, в которых были даны советы, приемы и идеи для творчества: секреты изготовления натуральной косметики (мыло, маски, кремы без химии) своими руками, оригинальные идеи, полезные советы по домоводству...

Центр волонтеров 60+ Университета третьего возраста организовали Буккроссинг, благодаря проекту «Книге вторую жизнь». Книги нашли новых владельцев.

День экологических знаний получился действительно ярким и познавательным.


 

12.04.2018 "Здоровым быть здорово!"

 


       12 апреля в библиотеке № 22 состоялось интерактивное мероприятие, посвященное Всемирному дню здоровья.  Присутствовали школьники СШ№ 25 5-го «Б» класса.  Сотрудник читального зала Матвеева Анастасия подготовила тематическую выставку и акцентировала внимание детей на то, что в мире не существует ничего важнее здоровья. Правильное питание, занятие спортом и отсутствие вредных привычек позволяет человеку быть всегда молодым и бодрым. Но даже такой образ жизни не может быть гарантией, проблемы со здоровьем могут возникнуть у каждого, независимо от того, на каком континенте он проживает, какую веру исповедует.

Какие меры нужно принимать, что бы обезопасить себя рассказала  врач-валеолог  Шукан Валентина Михайловна, которая  пришла на встречу с ребятами. Наша гостья умело вовлекла школьников в игру «Буквар майго здароўя”.  Всем участникам были выданы карточки  с буквами алфавита на которых была познавательная информация об организме человека. 

Валентина Михайловна уверенно объединила  в своём мероприятии две казалось-бы не связанные между собой темы: Здоровье и 400-летие белорусского букваря. Знания, накопленные человечеством,  передаёт книга.


 

12.04.2018 В ГОСТИ К ДРУЗЬЯМ

 

11 апреля в библиотеку № 3  приехали  участники театральной студии “Балаганчик”  при библиотеке № 7. Замечательная получилась встреча, которая оказалась очень праздничной, веселой, что соответствовало настроению весенних,  пасхальных дней.  Веселые креативные пенсионеры  показали пример активного, творческого отношения к жизни. 

Читателям библиотеки была представлена очень разнообразная программа: замечательные романсы под “живую мзыку”, лирические песни и стихи, замечательная проза  собственного сочинения и, конечно же, веселые пьесы, вызвавшие смех и улыбки в зале.

“Золотая рыбка”, с учетом  современных настроений и веяний, никого не оставила равнодушным и показала, что надо беречь  и ценить то, что имеете.

А миниатюра “Трамвайчик” напомнила  некоторые смешные и курьезные моменты из  жизни современного города.

Все номера концертной программы сопровождались громкими аплодисментами. Артистов долго не отпускали и приглашали приезжать в Шабаны еще.

Спасибо коллективу библиотеки № 7, создавшему и сплотившему такой замечательный коллектив.


 

12.04.2018 “Свеціць святое імя праз гады”

 

Святочны вялікодны калакольны перазвон абвясціў аб пачатку  мерапрыемства. Вялікдзень –  самае светлае і жаданае свята для праваслаўных людзей. Вялікодная ноч такая ціхая і ўзрушаная, як ні адна іншая  ноч. Усе запальваюць свечкі і чакаюць вялікага цуда – Уваскрэсення Хрыста. І гэтае свята напаўняе нашыя сэрцы тяплом і верай у лепшае, з’яўляецца крыніцай  надзеі і любові. Аб гэтым вельмі пранікнёна гаварыў клірык храма у імя Георгія Пабеданосца айцец  Міхаіл і пажадаў зберагчы вялікодную радасць.

Жыватворны свет Вялікадня славілі ў сваіх творах многія рускія пісьменнікі. Загадчыца сектрам Кашэль Наталля вельмі яскрава прадставіла агляд  літаратуры “Вялікдзень  у творах рускіх класікаў”:  І. Буніна, А. Купрына, І. Шмялёва, А. Чэхава і іншых. Агляд суправаджаўся  відыёпадборкай   вялікодных  паштовак  ХІХ-пач. ХХ ст.

Знайшоў сваё адлюстраванне Вялікдзень і ў творчасці маладой беларускай паэтэсы Кацярыны  Стройлавай, якая пазнаёміла прысутных са сваімі вершамі.  А потым члены творчага аб’яднання “Рамантыкі залатой пары” ўспаміналі сваю малую Раздіму, Вялікдзень дзяцінства, чыталі вершы, спявалі святочныя песні, у якіх славілі Хрыста і веснавое абуджэнне прыроды.

Да мерапрыемства была аформлена выстава вышытых ікон “Радасць жыцця” чытачкі бібліятэкі  Галіны  Бадзян.


 

11.04.2018 Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў бібліятэцы імя Я.Купалы

Падчас вясенніх канікул у межах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў бібліятэцы імя Я.Купалы адбыўся шэраг сустрэч з вядомымі беларускімі пісьменнікамі пад назвай “Кніга збірае сяброў!”

Напачатку нядзелі да нас завітаў пісьменнік, паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і крытык Васіль Зуёнак, які пазнаёміў дзяцей са сваімі кніжкамі вершаў і загадак “Вясёлы клубочак”, “энцыклапедыямі ў рыфму” грыбной і падводнай, а таксама іншымі збрнікамі паэзіі.

У наступны дзень дзеці сустрэліся з паэткай, празаікам, тэатральным крытыкам і журналісткай  Таццянай Мушынскай. Яна пазнаёміла дзяцей са сваімі кніжкамі - “Віця Неслух у краіне мурашоў”, “Свята печанай бульбы”, “Вожыкі ў футбол гуляюць”. Таццяна Мушынская правяла гульню ў рыфму па зборніку вершаў “Хто ў лесе самы смелы”, таксама чытала свае дзіцячыя вершы з новай кніжкі “Мак таўклі камары”. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у гульні, задавалі пісьменніцы  шмат пытанняў пра кнігі. Школьнікам было цікава даведацца, як стаць журналістам, паэтам.

Трэці дзень быў адзначаны сустрэчай з беларускім пісьменнікам, перакладчыкам, грамадским дзеячам, даследчыкам айчыннай гісторыі і проста цікавым чалавекам Анатолем Бутэвічам. Сапраўдны майстар беларускага слова, Анатоль Бутэвіч, умее захапіць слухачоў аповедам пра знаёмыя і незнаёмыя факты, падзеі, гісторыі. Пісьменнік распавёў пра незвычайныя прыгоды сваіх герояў са сваіх кніг: "Прыгоды Лісціка-Карунчыка", "Прыгоды памаўзлівай Рыскі", "Як Акіян з Кропелькай барукаўся". Юныя чытачы пазнаёміліся і са шкадлівым камп’ютарным Вірусам Шкодзяй, які перастаў замінаць аўтару, калі ён стварыў пра яго кнігу казак "Прыгоды Віруса Шкодзі".

Захапляльным стаў аповед пісьменніка пра серыю кніг  “Сем цудаў Беларусі”, прысвечаны гісторыі нашага краю, помнікам даўніны. Сярод іх – захаваныя і, на жаль, не пашкадаваныя часам старадаўнія гарады, замкі, палацы, крэпасці, храмы, рукатворныя паркі, запаветныя бары, сажалкі, рэкі, азёры.
Дзеці даведаліся і аб тым, “Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў”. Разам з хлопчыкам Данікам яны адправіліся ў прыгодніцкае  падарожжа па ўладаннях князёў Радзівілаў на санях, запрэжаных мядзведзямі, па падземным радзівілаўскім “метро” ад Нясвіжскага замка да Мірскага. Сустрэча адбылася цікавай і прайшла імгненна. Напрыканцы дзеці мелі магчымасць набыць кнігі Анатоля Бутэвіча з аўтографам-пажаданнем ад аўтара.

З задавальненнем наведвальнікі школьных лагераў пазнаёміліся з беларускай пісьменніцай Нінай Галіноўскай, аўтарам кніг для дзяцей “Давайце пазнаёмімся”, “Кніжчыны сябры”, “Зай прагназіст”, “Незвычайны карагод”, “Гусіны капялюш”, “Леў смяецца”Ю “Калі я шчаслівы” і інш. У сваіх вершах Ніна Васілеўна раскрывае дзівосны свет беларускай прыроды, захапляючы распавядае пра тое, што цікавіць малых чытачоў. У час сустрэчы адбылася размова паэтэсы з юнымі чытачамі: чыталіся вершы аб роднай краіне, аб беражлівых адносінах да расліннага і жывёльнага свету, а таксама вершы-казкі, загадкі, жарты і смяшынкі.

У апошні дзень канікул дзецям была прапанавана інтэрактыўная размова"Розныя прафесіі". Дзеці адкрылі для сябе шмат новых і цікавых прафесій, пашырылі сваё ўяўленне аб свеце прафесій, азнаёміліся з іх зместам.Удзельнікі таксама прадэманстравалі і сваю дасведчанасць у сферы прафесій, зразумеўшы крыжаванкі, загадкі і прыказкі. Многія з іх падзяліліся планамі на сваю будучую прафесію.

На гэтым свята “кніжкіных імянін” не скончылася. У першы дзень чвэрці супрацоўнікаў бібліятэкі запрасілі на адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў СШ № 187. На эка-займальным часе “Клічуць птушкі на ўрок” дзеці даведаліся пра нашых крылатых суседзяў, палепшылі свае веды пра прыроду і птушак, далучыліся да аховы прыроды. Размова ішла пра цікавае з жыцця птушак, пра птушку 2018 года. Размова суправаджалася слайд-стужкай “Птушыны парад” з віктарынамі “Самыя-самыя”,  “Птушыныя спевы”, птушкі ў казках і загадках. 

Напрыканцы Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі супрацоўнікаў абанемента запрасілі ў клас, які заняў першае месца па чытанню кніг у пачатковай школе. Дзецям была прапанавана гульнявая віктарына па творах С.Маршака і іншых замежных дзіцячых пісьменнікаў. Традыцыйна дзяцей запрасілі прыходзіць у бібліятэку за кнігамі.


 

11.04.2018 Пад час вясенніх канікул…

 

 Пад час вясенніх канікулаў у краіне існуе добрая традыцыя праводзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У бібліятэцы № 11 для вучняў школьных лагераў бібліятэкары падрыхтавалі шэраг цікавых мерапрыемстваў, з конкурсамі, гульнямі, загадкамі, казачнымі мультвіктарынамі.

Цікава прайшлі: камільфо-урок  “Падарожжа ў краіну “Ветлівасці”, літаратурны калейдаскоп “ Детские глазки открыты для сказки”, пазнавальная гутарка на касмічную тэму “Звёздные загадки”.

Да кожнага мерапрыемства былі падрыхтаваны тэматычная кніжныя выставы. Многія школьнікі пажадалі запісацца ў бібліятэку, каб пазнаёміцца з цікавымі выданнямі.


 

05.04.2018 “Казкі надыходзячай вясны”

 

 Кожны дзень, кожную хвіліну вакол нас адбываюцца незвычайныя з’явы і неверагодныя падзеі. Трэба толькі ўмець бачыць нябачныя цуды, хацець слухаць казкі, якія расказвае нам навакольны свет. Паглядзіце, як пяшчотна лашчыць сонейка кожную травінку і кветачку, паслухайце, якую ўдзячную песню спяваюць месяцу і зорам птушкі. Паназірайце, як лёгка падае на зямлю нябесная сняжынка, як доўга кружыцца ў паветры пажоўклы восеньскі лісток, як хутка пырснуць зеленню галінкі дрэў. «Чараўніцтва ёсць, трэба толькі паглядзець па баках і знайсці яго  побач з сабой. Знайсці тое, што бачыць кожнае дзіця. Тады і мір будзе радасным і светлым». Так лічыць пісьменнік і мастак Эльга Папова.  І кожны, хто завітаў першага красавіка ў бібліятэку № 14 ім. Ф.Багушэвіча на прэзентацыю яе мастацкай выставы  “Казкі надыходзячай вясны”, трапіў у чароўны свет дзяцінства, у цудоўную казку. А  дапамаглі нам у гэтым казкі, вершы і карціны Эльгі і цудоўнае гучанне кельтскай арфы і панфлейты маладога мінскага музыканта, кампазітара Івана Соласа.

05.04.2018 Персональная вставка живописи Людмилы Матвеенко «Размышление»

 

29 марта в библиотеке № 18 открылась персональная выставка живописи Людмилы Матвеенко «Размышление».

Работы Людмилы Матвеенко отличаются особой искренностью и открытостью. Не имея профессионального художественного образования, художница постигает мастерство живописи на практике, учится у других художников. Выставка «Размышление» является итогом 7 лет трудов и поиска.

На выставке представлено много реалистических пейзажей. Сюжеты взяты из повседневной жизни, в которой автор видит прекрасное и переносит его на холст. Пейзажи Беларуси, Англии радуют яркими красками, обилием света.  Здесь хочется отметить работы «Горячий закат», «Лавандовые поля», «В местах Прованса». Представленные натюрморты – это любимые цветы. Тюльпаны, сирень, космеи порадуют своей нежностью и легкостью.
Серия работ посвящена размышлениям автора о божественном. Работы выполнены совершенно в иной манере. Перетекающие гармоничные образы сливаются со стихиями, создавая целостное восприятие картины.

Во время торжественного открытия выставки было сказано много теплых слов и пожеланий Людмиле Матвеенко. Художники (Исаченко Владимир, Наливайко Тамара и др.) высказали свое мнение о работах, поздравили с успешной выставкой.
Молодая пианистка Валерия Самец исполнила любимые композиции, чем создала неповторимую праздничную атмосферу.


 

05.04.2018 "Вясновы дождж"

 

Вось і прыйшла доўгачаканая вясна, сезон асаблівы,  час абуджэння прыроды, нараджэння новага жыцця, час надзей і веры у лепшае!   3 красавіка  чытачоў публічнай бібліятэкі № 15 імя Цёткі сустракаў прыемны сюрпрыз, музычная імпрэза “Вясновы дождж”. Свята літаратурнага натхнення, вясны і радасці пачалося з выступлення аўтара і выканаўцы  Валерыя Віткіна. Песні  “Зямля мая” , “На замкавай гары”  ўсхвалявалі публіку сваёй пранікнёнасцю і цеплынёй. Настроілі на лірычны лад рамансы пад гітару лаўрэата рэспубліканскіх конкурсаўАляксандра Ільевіча. Апладысментамі сустрэлі ансамбль народнай песні “Душа пяе” под кіраўніцтвам Людмілы Пухавай.

Абаяльныя салісткі: Вера Маркоўская, Ала Нямчэня і Людміла Захарчанка так зачаравалі прысутных сваімі яскравымі галасамі і шчырасцю, што іх не хацелі адпускаць. Прагучалі старадаўнія народныя  песні, а таксама творы на словы і музыку кампазітара, музыканта і паэта Івана Раманчука: “Сустрэча з домам”, “У саду гуляла”, “Рушнікі”, “Мае вочы чорныя”, “Стары дзед”, “Цёмныя ночы”. Напрыканцы імпрэзы з захапленнем спявалі ўсе разам! Словы ўдзячнасці і найлепшыя пажаданні выказалі прысутныя таленавітым гасцям.
Сустрэча згуртавала сталых жыхароў Першамайскага раёна, якія выказалі пажаданні сустрэцца ізноў. Вечырына прайшла на адным дыханні, дзякуючы вялікай колькасці добрай паэзіі, сонечнай музыцы,  а таксама гасціннасці калектыву бібліятэкі.


 

05.04.2018 “Я табой народжана, Палессе”

 

Жытнёвай кветкай адзавуся
Сярод палёў тваіх, мой край
І песняй матчынай пральюся,
А ты пазнай мяне, пазнай…
                       Вольга Сакалова

“Я табой народжана, Палессе” – так называўся “паэтычны аўторак”, які адбыўся ў рамках праекта “Да лепшых скарбаў дакраніся”, 3 красавіка ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа.

Дарослыя і юныя чытачы бібліятэкі сустрэліся з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, паэтасай Вольгай Сакаловай.

Вечар пачаўся пад гукі цымбал дзіцячага музычнага калектыва “Калейдаскоп”. А потым Вольга Сакалова пачула радкі сваіх вершаў ад паэтычнага тэатра “Рытмы сэрца”.

Настаўнік па адукацыі, паэт па стану душы, Вольга Міхайлаўна здолела знайсці той ручаёк родных слоў, які ў канцы сустрэчы ператварыўся ў бязмежнае мора вершаў, разважанняў, размоў.
Вольга Сакалова не ўпершыню ў нашай бібліятэцы. Нашым чытачам добра вядомы яе вершы, выпраменьваючыя светлыя пачуцці любві да роднай зямлі, павагі да подзвігу бацькоў у гады вайны, бязмернай адданасці матулі. А яшчэ пра шчасце і каханне,  што хвалюе кожнага, без чаго і жыццё не жыццё.

Слухачам спадабалася размова са знакамітай паэткай і яны выказалі пажаданні на новую сустрэчу.


 

04.04.2018 Неделя детской книги

 

Неделя детской книги – это праздник всех читающих ребят, праздник детства, праздник для писателей, издателей и библиотекарей. Это праздник любознательных детей и взрослых, влюбленных в книгу, праздник веселых приключений, новых литературных открытий, встреч с интересными людьми. В этом году в дни весенних каникул в гостях у юных читателей библиотеки № 14 им. Ф. Богушевича побывали писатель Ольга Гапеева, художник, писатель Эльга Попова, сотрудники издательства «Пачатковая школа» Калюта Ольга и Башкевич Дарья. Загадки, викторины, конкурсы и игры, мастер-класс, знакомства с героями новых книг — всё это подарили детям сотрудники библиотеки и ее гости. Всех, кто посетил нас в эти дни, ждало хорошее настроение, масса читательских удовольствий и сюрпризов.

Проводя каникулы в библиотеке, ребята получают положительные эмоции от встреч с хорошо знакомыми и новыми литературными героями, пополнят багаж необходимых знаний.


 

04.04.2018 Презентация журнала «Берега»

 

29 марта в библиотеке № 4 Минск и Калининград соединили литературные берега: состоялась презентация журнала «Берега» (Калининград).

Главный редактор журнала, член Союза писателей России, кандидат философских наук, доцент кафедры гуманитарных наук Санкт-Петербургского университета  Лидия Довыденко познакомила гостей встречи с журналом, рассказала об его истории  от моментов  становления до сегодняшнего дня.
Журнал «Берега» – это собрание свежих и актуальных по тематике литературных произведений, как молодых, так и опытных поэтов, прозаиков, публицистов. 11 рубрик журнала представляют не только поэзию прозу и публицистику, но также интересны такие, как: «История и краеведение», «Переводы», «Юбилейные даты», «Искусство и культура, «Литературная критика», дающие возможность читателю изучить материалы по новым книгам.

На презентацию журнала пришли известные писатели Беларуси: Михаил Поздняков, Анатолий Аврутин,  Сергей Трахименок, Ольга Соколова, Алина Легостаева, Яна Явич, Татьяна Жилинская, Анастасия Кузьмичева, Инна Фролова, Тамара Бунта, Николай Шабович.  Некоторые из них являются авторами издания. Всем присутствующим писателям и поэтам было предоставлено слово. Они проникновенно читали и исполняли свои стихи и песни!


 

02.04.2018 Пришла весна...

Пришла весна, а с ней и настали очередные школьные каникулы, которые с нетерпением ждали дети. В библиотеке №18 для учащихся младших классов школ Первомайского района прошли литературные путешествия, обсуждения книг, викторины, конкурсы, игры, которые помогли расширить кругозор, приобрести новые знания и впечатления, пообщаться со сверстниками в неформальной обстановке.

Детям были предложены мероприятия с мультимедийными презентациями: «Волшебное искусство оригами», «В гости к Деду Природоведу», «Играем в науку вместе», «По морю смеха, под флагом улыбки!», «Мир знаний открывает книга».

Каждое мероприятие сопровождалось тематической книжной выставкой, где ребята могли познакомиться с красочными изданиями, а записавшись в библиотеку, взять книги домой.



 

02.04.2018 День смеха

 

Учащиеся  СШ  № 144   готовились к этому дню заранее и поэтому 31 марта они посетили библиотеку  № 3 им. В. Маяковского, где для них провели веселое мероприятие  «Жартачкі-смешачкі».    Началось оно веселой  игрой «Знакомство», потом библиотекари вместе с детьми совершили историческое путешествие «День юмора,  день смеха – 1 апреля», ребята узнали о самых известных исторических  розыгрышах, рассказали, как разыгрывали  их и как они сами разыгрывали своих друзей и близких, пришли  к выводу, что если розыгрыш и не удался, то важно внимание к человеку, что о  нем помнят.

На празднике дети читали стихи, отгадывали загадки, играли в самые веселые и смешные игры.

Очень весело прошли конкурсы  на самый громкий или самый продолжительный смех, «Кто состроит самую смешную гримасу», «Верю-не верю», «Матрёшки», «И я тоже», «Нарисуй слона» и др.

Затем они дружно они  отвечали на вопросы «Смеховикторины». Были и другие не менее интересные задания для них: ребята играли в театр  и разыграли насколько эпизодов из школьной жизни, потом повторяли скороговорки, делились смешными анекдотами, рассказами, интересными историями. 

Мероприятие прошло весело и непринуждённо, в атмосфере юмора, шуток, детского смеха и улыбок.

На празднике было так, весело, что никто не хотел расходиться, поэтому решили закончить шуточное развлечение веселой игрой «Ручеёк». Ребята много смеялись, шутили, весёлые и довольные ушли домой.




 

02.04.2018 «Мир вокруг большой и разный: Израиль»

 

Израиль – страна удивительная со своей интересной и трудной историей. Государству всего 70 лет. И миллионы евреев, возвратившихся на свою историческую родину, превратили  ее в цветущий оазис. Удачно подобранные зав. сектором Кашель Н. П. видеоклипы помогли  убедиться в этом. У Израиля с  Беларусью давние и теплые отношения. Об этом говорила руководитель пресс-службы Союза белорусских еврейских общественных объединений и общин Виктория Демидюк.

Многие евреи, выходцы из Беларуси, оставили особый след в мировой истории и культуре. На долю еврейского народа выпало огромное количество бед, но все они меркнут перед Холокостом –  6 млн. безвинно погибших. Никого не оставили равнодушным кадры кинофотохроники минского гетто и Тростенца. И особо актуально звучали стихи о войне и мире члена Союза писателей Республики Беларусь Алины Легостаевой.
Еврейская диаспора Минска живет богатой и культурной жизнью, принимая участие в различных фестивалях, концертах и музыкальных конкурсах. Неизгладимое впечатление произвело выступление инструментального ансамбля «Парадокс» (худ. рук. Владимир Эфрон).


 

02.04.2018 “Паэзія – госця нябесная”

 

Паэзія- гэта бясконцасць, Космас. Паэзія – гэта Нябёсы, якія застаюцца нязменнымі ў часе. На гэтым духоўным, вечным п’едыстале пра нашы душы апякуюцца памежнікі двух светаў – рэальнага і ўяўнага – паэты.

Вечар “Паэзія – госця нябесная” адбыўся 28 сакавіка ў бібліятэцы № 14 імя Ф.Багушэвіча. Ён пачаўся з прыгожай прэзентацыі і ўспамінаў пра зорак літаратурнага небасхілу, апякунак паэтычных нябёсаў мінулага стагоддзя Яўгенію Янішчыц, Ніну Мацяш, Дануту Бічэль-Загнетаву, Еўдакію Лось, Веру Вярбу, Галіну Каржанеўскую… Яны пакінулі свой адметны і таленавіты след і назаўжды  засталіся ў нашай памяці і ў нашай літаратуры. А на сустрэчу з навучэнцамі каледжа тэхналогіі і дызайна лёгкай прамысловасці прыйшлі паэты новага пакалення, якія працягваюць лепшыя традыцыі прыгожага пісьменства сваіх папярэднікаў - Іна Фралова, Юлія Алейчанка, Наталля Алейнікава, Алесь Емельянаў-Шыловіч. Творцы не толькі чыталі ўласныя вершы, але і пераклады вядомых замежных паэтаў, расказвалі пра тое, што іх хвалюе, радуе, альбо засмучае. Вершы, якія гучалі на сустрэчы, такія ж розныя, як і іх аўтары – філасофскія, глыбока лірычныя, альбо дасціпныя, жартаўлівыя. Думаецца, што кожны  адкрыў для сябе свайго аўтара, пачуў тое, на што адгукнулася душа.


 

02.04.2018 "За чистую воду!”

 

Что главнее для природы? Ну, конечно, это воды!
       Есть моря и океаны, изморозь, роса, туманы,
       Иней есть, есть облака, есть озёра, есть река…
                                                        В.П. Фомушкин

29 марта ребята из школьного лагеря СШ № 9 и СШ № 25 пришли в библиотеку № 22, чтобы поучаствовать в экологическом мероприятии “За чистую воду!”, посвящённое Всемирному дню водных ресурсов. Праздник Всемирный день воды отмечается каждый год 22 марта. Он был создан в 1993 году Генеральной Ассамблеей ООН. Этот день является уникальной возможностью напомнить человечеству о важности воды для окружающей среды и развития общества, для поддержания жизни на Земле.

В ходе мероприятия, сотрудник читального зала Раиса Граблюк  провела  познавательную беседу с ребятами,  постаралась раскрыть многие тайны воды. Маленькие читатели  узнали о ней много интересного: значение воды для всей нашей планеты, её роли в жизни каждого человека,  поучаствовали в экологической игре-викторине «По морям и океанам», отвечали на вопросы о жителях подводного мира, отгадывали загадки, учились экономить и беречь воду. Огромный интерес  вызвала тематическая книжная выставка «Вода – краса природы» и  презентация  «Удивительные свойства воды». В заключение программы  вниманию детей были представлен мультипликационный  познавательный фильм  «Мир в одной капле». Главным итогом мероприятия был вывод о том, что воду необходимо сберечь как живительные источники силы и здоровья всего живого на Земле.


 

02.04.2018 ПТИЦЫ – НАШИ ДРУЗЬЯ

 

С этим согласились ученики СШ № 144, которые побывали 29 марта в библиотеке № 3. Они узнали, что 1 апреля  - Международный день птиц, который отмечается с 1926 года, а 22 марта – славянский праздник – Сороки – день встречи весны. По поверью, на Сороки прилетает сорок птиц, сорока начинает строить себе гнездо, начинается весна. Много интересного увидели и узнали ребята. Они увидели, какие замечательные работы подготовили к этому дню их ровесники – участники кружка «Гобеленчик», познакомились с журналом «Родная прырода», увидели подборку журналов с информацией о птицах Беларуси. Конечно же, они услышали много интересных фактов из жизни наших птиц, узнали о содержании Красной книги относительно редких птиц. Сотрудники библиотеки подготовили для учащихся интересную викторину о наших пернатых друзьях, рассказали о народных приметах, поговорках, связанных с праздником Сороки. Сотрудники абонемента прочитали учащимся стихи детских поэтов о птицах, а сами ребята рассказали о своих встречах с пернатыми наших родных просторов.

В следующей части программы ребятам было предложено, согласно славянскому обычаю, слепить из цветного соленого теста «жаворонков» - булочек в виде птиц. Это была самая интересная часть мероприятия, позволившая ребята проявить свое умение, творчество, наблюдательность. В результате, фигурки птиц были очень индивидуальны и неповторимы.

«Жаворонков» ребята унесли с собой в память об этом дне.


 

02.04.2018 «Мир права и закона»

 

29 марта на базе Публичного центра правовой информации (ПЦПИ) Центральной библиотеки имени Янки Купалы г. Минска состоялся городской семинар «Мир права и закона». Совместно с государственным учреждением «Централизованная система государственных публичных библиотек г. Минска» в организации семинара приняли участие Минская городская нотариальная палата, Национальный и Региональный центры правовой информации.

Семинар проводился с целью совершенствования деятельности Публичных центров правовой информации г. Минска, повышения профессионального уровня работников ПЦПИ публичных библиотек, расширения партнерства с юридическим сообществом города. Участники семинара обсудили актуальные вопросы работы Публичных центров правовой информации по правовому просвещению и повышению правовой культуры граждан, обозначили пути дальнейшего взаимодействия и сотрудничества.

| октябрь 2018 | сентябрь 2018 | август 2018 | июль 2018 | июнь 2018 | май 2018 | апрель 2018 | март 2018 | февраль 2018 | январь 2018 | декабрь 2017 | ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация