ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

31.03.2017 У книжек дни рождения конечно тоже есть

 

30 сакавіка ў бібліятэцы № 11 адбылося цікавае мерапрыемства.

Вучняў школьнага лагера СШ № 43 сустрэла добрая чараўніца словамі прывітання.

Загадчыца сектара  абанемента Дрозд Ірына Ігараўна  падрыхтавала выставу кніг-юбіляраў 2017 года і зрабіла кароткі агляд.

У гэтым годзе казкам французкага пісьменніка Шарля Перро споўніцца 320 год. І мерапрыемства прысвяцілі  гэтаму цудоўнаму казачніку.

Вельмі цікава прайшла гульня “Кто хочет стать сказочником». Дзяцей падзялілі на дзве каманды – “Победители” і “Всезнайки”, выбралі капітанаў.

Вучні  актыўна адказвалі на пытанні добрай чараўніцы, і за кожны правільны адказ атрымлівалі маленькага матылька. На прыканцы гульні капітаны палічылі матылькоў і атрымалі медалі за 1 і 2 месцы. Асаблівую цікавасць вызвала фізкультмінутка “А  ну-ка потанцуем”.

За актыўны ўдзел усе дзеці атрымалі салодкія падарункі.


 

31.03.2017 Расскажи мне, жизнь, что есть счастье

 

У гэтым годзе 25  гадовы  юбілей адзначае вядомы і затрабаваны часопіс “Гаспадыня”. Гэтае выданне сёння выпісывае кожная десятая сям’я  ў краіне.

Дзе як не  на старонках любімага часопіса, можна пагутарыць аб запаведным, забыцца аб адзіноце, сказаць добрае слова людзям. Ды і тэмы ўздымаюцца ў “Гаспадыні” самыя жыццёвыя: дом, агарод, сям’я, суседзі, крама – гэта тое, чым мы жывем.

У бібліятэку № 11 на мерапрыемства прыйшлі: намеснік галоўнага рэдактара Жыляк С. К., урач  – фітатэрапеўт Шмярко Я. П., садавод Крыловіч  У. А. паведамілі аб сваіх здабытках, адказалі на шматлікія пытанні слухачоў. Гаворка атрымалася змястоўная і карысная.

А аб духоўным настроі чытачоў паклапаціўся вакальны ансамбль “Элегія” БДЭУ,  які падараваў канцэрт класічных спеваў.
А завяршылася вечарына танцавальнай праграмай.


 

31.03.2017 Кнігі, любімыя з дзяцінства

 

  Наступили весенние каникулы. И снова библиотека собирает друзей. Ведь каникулы - пора новых впечатлений, знакомств и открытий. Всем хочется, чтобы они прошли весело, интересно, необычно. Загадки, новые открытия, встречи с интересными писателями и героями полюбившихся книг — всё это   подарили детям сотрудники библиотеки № 14 им.Ф.Богушевича в дни школьных каникул, организовав цикл мероприятий «Кнігі, любімыя з дзяцінства».

Первым на встречу с учащимися СШ № 136 пришел писатель Виктор Лясковский. Его стихи притягивают к себе как магнит. Они подобны мячику, который скачет по дорожке, легко запоминаются и вызывают радостные эмоции. Дети с удовольствием слушали поэта, смеялись, отвечали на вопросы. Они узнали, что бывают «Разноцветные стихи», познакомились с книгами автора из серии «Веселый калейдоскоп». Встреча получилась яркой и доброй. 

Медиа-анонс «Калейдаскоп любімых часопісаў» познакомил ребят СШ № 42  с детскими журналами, которые выписывает библиотека. В этой весёлой и интересной встрече приняла участие Светлана Чарная – писатель и собственный корреспондент журнала "Качели". Она поделилась своими детскими воспоминаниями и рассказала о рубриках журнала, конкурсах, в которых может принять участие каждый желающий.

Акция-викторина «Путешествие в страну Светофория», в которой приняла участие старший инспектор ГАИ Фрунзенского района столицы Алена Волчек, очень заинтересовала ребят интерактивными играми, заданиями, конкурсами.  Путешествуя по Сказочной стране пешеходов, ребята познакомились с дорожными знаками, сигналами светофора, поиграли в игры на внимательность, сами изготовили фликеры. Всем участникам за хорошие знания и старание вручены сувениры от Госавтоинспекции.

Всех детей, которые приходили в эти весенние дни в библиотеку, ждали хорошее настроение, масса читательских удовольствий и сюрпризов. Для них были подготовлены познавательные презентации, книжные выставки.


 

30.03.2017 Мінскія паэтычныя чытанні

 

21 сакавiка, у сусветны дзень Паэзii, ва ўтульнай зале Цэнтральнай бiблiятэкi iмя Янкi Купалы на XXV паэтычных чытаннях сабралiся майстры i аматары прыгожага мастацкага слова. Мерапрыемства арганiзавана пры непасрэднай падтрымцы Мiнскага гарадскога аддзялення СПБ.

Cловы ўдзячнасцi i найлепшыя пажаданнi адрасаваў сваiм калегам i гасцям свята вядучы iмпрэзы, паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец, старшыня Мiнскага гарадскога аддзялення СПБ  Міхась Паўлавіч Пазнякоў, якi таксама з'яўляецца кiраўнiком Мiнскага гарадскога тэатра Паэзii, заснаванага на базе гэтай жа бiблiятэкi. Прыемна адзначыць, што тэатр плённа працуе i не перастае здзiўляць разнастайнасцю i выдатнай якасцю пастановак i творчых праграм, напоўненых прыгожай, жыццясцвярджальнай паэзiяй.

Вось i ў гэты вясновы, хоць i не самы сонечны, дзень, i душы прысутных, i нават сцены бiблiятэкi былi сагрэты выдатнымi вершамi паэтаў, ўдзельнiкаў XXV паэтычных чытанняў.

Першым выступiў Валерый Максiмовiч, якi ў гэты дзень быў не толькi паэтам, а яшчэ i iмянiннiкам, на словы якога песнi "Чырвоныя конi" i "Мая варта" выканаў бард Андрэй Зыгмантовiч.

Узрадаваў сваiмi нязменна цудоўнымi навiнкамi Анатоль Аўруцiн. Магу смела заверыць, што вершы аўтара не пакiнулi раўнадушным нi аднаго слухача ў зале.

З светлымi, душэўнымi вершамi завiтала на свята Валянцiна Палiканiна. Цеплыня i шчырасць паэтэсы была настолькi адметнай, што яе запрасiлi пачытаць на бiс.

А Уладзiмiр Мазго не толькi прачытаў некалькi новых твораў, але i прыгадаў тыя, што набылi яшчэ больш шырокую вядомасць у якасцi песен, якiя выконвалi Якаў Навуменка i Аляксандар Цiхановiч.

Яркасцю, неардынарнасцю i вясновай светлынёй вылучалiся вершы маладой таленавiтай паэтэсы, празаiка Маргарыты Латышкевiч.


Паэзiя Глеба Артханава кранала глыбiнёй фiласофскай думкi, шчырасцю, сапраўднасцю, пабуджала да роздуму i самааналiзу.

Вядучы iмпрэзы зачытаў вершы, прысвечаныя матулi, роднай зямлi. Дабрыня i чысцiня ў крылатых радках Miхася Паўлавіча, сапраўдная любоў, cалаўiнай песняй, i не адной,  лiлася яшчэ i ў выкананнi барда Андрэя Зыгмантовiча, які паклаў вершы паэта на музыку.

Упершыню ўдзел у Паэтычных чытаннях прымалi студэнтка Інстытута тэалогіі БДУ, кандыдат на ўступленне ў СПБ, Кацярына Стройлава i студэнтка фiлалагiчнага факультэта БДУ, бiблiятэкар, Кацярына Роўда,  якая далучылася да творчай сям'i CПБ на пачатку бягучага года.

Амаль дзве гадзiны  праляцелi, як адна. XXV паэтычныя чытаннi завяршалiся, але толькi дзеля таго, каб нашы паважаныя, таленавiтыя i непаўторныя паэты мелi час падрыхтаваць новыя шэдэўры, якiмi абавязкова падзеляцца з усiмi жадаючымi на XXVI паэтычных чытаннях. А мне ж застаецца толькi пажадаць натхнення, плёну i сапраўднага  шчасця як шаноўным  удзельнiкам i гасцям гэтага цудоўнага мерапрыемства, так i аматарам паэзii ўвогуле!


Кацярына РОЎДА
 







 

30.03.2017 СВЯТЛО ДАЛЁКІХ ЗОРАК

 

У кожнай нацыянальнай літаратуры  ёсць постаці асабліва значныя і славутыя, якія сталі прызнанымі песнярамі свайго народа, яго гістарычнага лёсу. Янка Купала і Якуб Колас , безумоўна,  належаць да такіх песняроў. Праз  іх творы беларускі народ расказаў свету пра сваё жыццё, звычаі, гісторыю, раскрыў свой светапогляд.

“Святло далёкіх зорак” – так называецца выстава, якую  падрыхтавалі супрацоўнікі  бібліятэкі № 21 да 135-ці  год з дня  нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. На выставе прадстаўлены лепшыя крытычныя   матэрыялы пра жыццё і творчасць пісьменнікаў, аўдыёкнігі  “Сымон-музыка”,  “Новая зямля,”  і інш.  Ёсць на выставе  кнігі і для дзяцей.

На прэзентацыю выставы , якая адбылася ў бібліятэцы 28 сакавіка, прыйшлі вучні  малодшых класаў  160 - й сярэдняй школы. Вядучы бібліятэкар Вакульчык Марына Віктараўна   прачытала ўрыўкі з твораў класікаў для дзяцей, пазнаёміла з найбольш цікавымі фактамі  біяграфій Я. Коласа і  Я. Купалы.  Марына Віктараўна  правяла невялікую віктарыну па  найбольш вядомых творах пісьменнікаў. Супрацоўнікаў бібліятэкі прыемна ўразіла тое, што некаторыя дзеці вельмі прачула і эмацыянальна прачыталі вершы  Я. Купалы і Я. Коласа.


 

 

29.03.2017 Родны мой горад – любоў мая!

 

Свята літаратурнага натхнення, вясны і радасці “Родны мой горад – любоў мая!” адбылося 23 сакавіка ў публічнай бібліятэцы № 22 і было прысвечана 40-годдзю Маскоўскага раёна сталіцы. Сустрэча згуртавала жыхароў Маскоўскага раёна Мінска, а таксама моладзь – курсантаў БНТУ ваенна-тэхнічнай кафедры, навучэнцаў і настаўнікаў чыгуначнага каледжа.
Маскоўскі раён – самы малады ў сталіцы і на карце горада ён з’явіўся  ў 1977 годдзе. Пачалася імпрэза з падарунка для прысутных - з прэзентацыі “Квітней, мой Мінск, пад небам жураўліным”.

Шмат таленавітых і творчых асоб пражывае ў Маскоўскім раёне. Гэта людзі розных узростаў і сфер дзейнасці. Але ўсіх іх аб’ядноўвае адно – любоў да кнігі, да нашай роднай , прыгожай і мілагучнай мовы, да нашай спадчыны.     

На імправізаваную сцэну быў запрошаны Пазнякоў Міхаіл Паўлавіч. Ганаровага госця шчыра прывіталі навучэнцы сярэдняй школы № 161, 4 “В” класа студыі літаратурнага чытання пад кіраўніцтвам настаўніцы пачатковых класаў- Людмілы Ўладзіміраўны Кебікавай з літаратурнай кампазіцыяй на вершы беларускіх паэтаў. А некаторыя вучні прачыталі свае вершы, якія напісалі пад уплывам натхнення ад чытання беларускага паэтычнага слова.

Міхаіл Пазнякоў у 2016 годдзе быў намініраваны на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры за кнігі для дзяцей «У родным краi», «Гульня слоў», «Серабрыстыя чайкі»,- якія  пісьменнік прадставіў на суд слухачам.
Сапраўдным падарункам слухачам атрымалася выступленне лаўрэата міжнароднага вакальнага конкурса, студэнта акадэміі музыкі – Мілана Мелівоевіча. У выкананні сербскага спявака прагучалі песні на словы Міхася Пазнякова “Мой родны Мінск”, а таксама раманс “Скажите девушке..” і інш.  Шмат шчырых апладысментаў атрымала і лаўрэат міжнародных конкурсаў сярод моладзі, студэнтка эстраднага аддзялення каледжа мастацтваў – Наталля Кебікава з песнямі: “Белая ластаўка” і “Васільковае неба”.

Настроілі на лірычны лад песні пад гітару, якія прагучалі ў выкананні Аляксандра Вашчанкі. Аляксандр Пятровіч - вядомы пісьменнік, бард, аўтар і выканаўца шматлікіх песень на словы беларускіх паэтаў, даследчык  традыцыйнай культурнай спадчыны, а таксама жыхар Маскоўскага раёна сталіцы. Мае вышэйшую ўзнагароду  Саюза пісьменнікаў Беларусі  - медаль “За вялікі  ўклад у літаратуру”.  Годна і зычна гучала роднае слова з яго вуснаў, а пасля майстэрскага выканання выдатных музычных кампазіцый, шчырых прыхільнікаў у барда з’явілася ў разы больш.

На свята ў “Шчырасць” завіталі члены літаратурнага клуба, чытачы бібліятэкі і аматары прыгожага пісьменства – Алег Віктаравіч Жыдовіч і Людміла Уладзіміраўна Кебікава.

Напрыканцы аўдыторыя задавала пытанні, атрымлівала цікавыя адказы. Вечырына прайшла на адным дыханні, дзякуючы вялікай колькасці добрай паэзіі, сонечнай музыцы,  а таксама гасціннасці калектыву бібліятэкі.

27.03.2017 Прызначаем з жанчынай сустрэчу

 

21  марта в библиотеке № 12 прошёл вечер “Прызначаем з жанчынай сустрэчу”, на который были приглашены: театр мод “ Новый взгляд”, под руководством Ивашиной Светланы  Евгеньевны с мини-спектаклями “ Модные истории”, “Белоснежка и семь гномов”, участник группы “Авторская песня” бард Инесса Винцкевич, артистка народного театра при Доме офицеров Ирина Аркадьевна Цуканова, поэт Вера Ивановна Феофтистова.

Необычно, красиво и красочно, прошло мероприятие. Истинное  восхищение  у всех вызвала творческая задумка учащихся Минского государственного колледжа лёгкой промышленности и комплексной логистики, создавших своими руками костюмы и их своеобразный показ. Хорошее настроение гостям библиотеки подарили всегда желанные  поэты и барды.
 

27.03.2017 Сусветны дзень паэзіі

 

 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Да гэтага свята далучыліся бібліятэка імя Ф.Багушэвіча і навучэнцы каледжаў  Фрунзенскага раёна. На паэтычную імпрэзу “Калі прачынаецца душа …” прыйшлі маладыя таленавітыя творцы – паэты Людміла Клачко, Кацярына Массэ, аўтары і выканаўцы Алеся Сівохіна і Яўген Нупрэйчык.

Што шукае сучасны чытач, разгортваючы старонкі паэзіі? Напэўна, ўсе мы няспынна шукаем простага духоўнага спажытку, жадаем убачыць перлінкі, што дастаюцца з глыбіняў чалавечай душы.  На сустрэчы гаворка ішла аб вечным: аб паэзіі, аб каханні, аб тым, што радуе альбо засмучае нас.

У творчым багажы Л. Клачко і К. Массэ ўжо ёсць паэтычныя зборнікі, якія выйшлі ў серыі “Мінскія маладыя галасы”. І прэзентацыя новай кнігі вершаў “Чертополох” Людмілы Клачко надала імпрэзе святочнасці і стала вясновым падарункам для чытачоў.   Лірычнасць яе вершаў арганічна спалучалася з меладычнасцю песен Алесі Сівохінай . Яркія, запамінальныя вершы Кацярыны Массэ падкрэсліў сваёй музыкай Яўген Нупрэйчык. Усе прысутныя на імпрэзе адчулі, што найлепшыя вершы робяцца не з нянавісці, а з любові, пішуцца энэргетыкай. І калі паміж зорамі, паэтамі, музыкамі прабягае ісціна, тады нараджаюцца  лепшыя творы.



 

23.03.2017 Сустрэча з часопісам “Маладосць”

 

 Да Сусветнага дня паэзіі 21 сакавіка ў бібліятэцы № 9 адбылася сустрэча з супрацоўнікамі часопіса “Маладосць”, маладымі і таленавітымі Дзмітрыем Шулюком і Кацярынай Массэ. Паэт і паэтка чыталі свае вершы перад курсантамі навучальнага цэнтра МУС, адказвалі на шматлікія пытанні, разважалі разам з курсантамі над месцам паэта ў сучасным свеце, пра каханне, пра нашы рэаліі і будучае.

Дзмітрый працуе намеснікам галоўнага рэдактара часопіса, а Кацярына вучыцца на перакладчыка ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.

Нягледзячы на пахмурны дзень, у аўдыторыі было светла і ўтульна.


 

22.03.2017 Право доступно всем

 

15 марта Республика Беларусь отметила День Конституции. Правовой урок «Право доступно всем» в библиотеке № 18 был приурочен именно к этой дате. В гости к учащимся СШ № 13 пришла ведущий специалист управления интернет-ресурсами Национального центра правовой информации, редактор Детского правового сайта www.mir.pravo.by Дайнеко Ольга Иосифовна. Ребята смогли окунуться в увлекательный мир права: узнать о своих правах и обязанностях, получить совет, как поступить в различных ситуациях, ознакомиться с законодательством Республики Беларусь и правами граждан нашей страны.
В рубриках «Путешествие в прошлое» и «Юридическая азбука» ребята узнали об истории развития прав детей, о необычных законах разных стран, денежной азбуке и других интересных фактах, размещенных на сайте.

В конце мероприятия все ребята получили сувениры от Национального центра правовой информации с символикой Детского правового сайта.





 

20.03.2017 Мелодии весны

 

Вниманию посетителей библиотеки № 18 в помещении галереи «Вильнюс» открылась выставка вышитых картин «Мелодии весны». На выставке представлено 45 вышитых работ, выполненных в самых разных техниках (счетный крест, петит-поинт и другие) мастерицами клуба «Сузорье», который существует уже 10 лет при Первомайской районной организации г. Миска «Белорусский союз женщин».

16 марта состоялось торжественное открытие выставки. В этот день в библиотеку пришли настоящие поклонники вышивки. В теплой дружелюбной атмосфере гости обменивались своими интересными находками, делились схемами, поздравляли участников выставки с открытием.

Атмосферу праздника дополнило выступление Татьяны Дайнеко (Белоногой), которая выступила с новой литературно-музыкальной программой, посвященной белорусской поэтессе Евгении Янищиц. Звучали музыка и стихи, гости галереи участвовали в викторине, предложенной Татьяной Белоногой, получая подготовленные заранее сувениры.
Приглашаем всех посетить эту по-настоящему весеннюю выставку работ, посвященных красоте, весне и, конечно же, женщине.

Выставка продлиться до 17 апреля 2017 года.


 

20.03.2017 Францыск Скарына: гісторыя застыла ў радках


“Родная мова…

Дзве старонкі, двадцаць ці дзвесці… А можа тысячы тысяч?.. 

Усё адно, нават іх будзе мала,

каб годна ўславіць цябе, родная беларуская мова.

Таму што мільёны тваіх людзей самім існаваннем сваім

з самага пачатку дзён… славяць цябе.”
                                                                    Ул. Караткевіч

2017 год у нашай краіне праходзіць пад зоркай Скарыны, бо ён адзначаны святкаваннем паўтысячагадовага юбілею беларускай кнігі. З кожным годам, з кожным дзесяцігоддзем мы ўсё больш выразна ўсведамляем веліч здзяйсненняў славутага палачаніна.

Любоў да мовы, роднага краю, бацькаўшчыны прыходзіць праз веданне літаратуры, гісторыі, культуры. Цікавасць да мінулага, да сваіх каранёў, да сваёй спадчыны выклікае неабходнасць данесці яе да нашчадкаў.

16 сакавіка ў бібліятэцы № 14 імя Ф.Багушэвіча адбылася літаратурная акцыя “Францыск Скарына: гісторыя застыла ў радках”. Чытачам і навучэнцам лінгвагуманітарнага каледжа МДЛУ супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі прыняць удзел у напісанні дыктоўкі на беларускай мове. Выкладчык каледжа Алесь Віктаравіч Чэчат выбраў для дыктоўкі ўрывак з эсе Ул. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечаны нашаму першадрукару Францыску Скарыне. На мерапрыемстве прысутнічалі старэйшыя чытачы нашай бібліятэкі: былы рэдактар выдавецтва “Народная асвета” Мацкевіч Леў Паўлавіч (94 гады), пісьменнік, публіцыст Гучок Яўген Сяргеевіч ды інш.  Выкладчык БДУКіМ Кірыл Шык зрабіў для прысутных гістарычны экскурс-віктарыну ў мінулае беларускага кнігадрукаванння, прыгадаў цікавыя звесткі аб жыцці Францыска Скарыны. Вельмі важна, што моладзь, якая ўдзельнічала ў акцыі, зразумела: пакуль людзі цікавяцца гісторыяй, памяць пра продкаў жыве і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Бо спадчына Скарыны мае ўсеславянскае і ўсееўрапейскае значэнне. Яго мудрыя думкі і глыбокія ідэі актуальныя і сёння.




 

20.03.2017 Ах какой сегодня день!

 

16 марта в детском отделе библиотеки № 2 Н.К. Крупской состоялась встреча с писательницей Ириной Александровной Карнауховой.

Серьёзно заниматься сочинением стихов и музыки она начала с 1997 года. Печаталась в журналах “Качели”, “Рюкзачок”, “Родная прырода”. В её творческой копилке уже не один поэтический сборник. А ещё она пишет и детскую прозу. На этот раз Ирина Александровна презентовала младшим школьникам сборник стихов “Ах какой сегодня день!”.

Интересные, весёлые, музыкальные и современные стихотворения пришлись по вкусу всем ребятам без исключения и не оставили равнодушными даже взрослых воспитателей. И это не случайно. Ведь Ирина Александровна пишет на самые разные темы. Из её стихотворений ребята узнают  о природе (“Ах какой сегодня день!”) и о сказках, об учёбе в школе (“Сочинение”) и долгожданных каникулах (“Зачем человеку каникулы?”), о дружбе (“Секреты дружбы”), взаимопонимании и даже о разнообразных гаджетах (“Прогресс”). А ещё о том, в какие подвижные игры любили играть мамы и бабушки (“Почему же скучно в школе?”).

Но не только стихи и рассказы оценили маленькие читатели. Понравились им и песенки на слова писательницы, одну из которых исполнила она сама (“Песенка Кикиморы”).

Ирина Александровна призналась, что она – счастливая бабушка: ей есть о ком и для кого писать. Её внуки – главные герои стихов и рассказов, а ещё – первые их критики. А самое важное по мнению писательницы - понимать детей, советоваться с ними. И тогда будет очень легко находить общий язык.



 

17.03.2017 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

 

    15 сакавіка -  Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

14 сакавіка, напярэдадні свята, у бібліятэцы № 21 прайшлі  мерапрыемствы, прысвечаныя  гэтай знамянальнай даце. У  чытальнай зале была арганізавана выстава   “ Канстытуцыя – этапы станаўлення”.  У кнігах, прадстаўленых на выставе, узгадваецца гісторыя галоўнага закона нашай дзяржавы, этапы яго станаўлення і развіцця.

На мерапрыемства прыйшлі вучні 7- га класа 215 сярэдняй школы, для якіх вядучы бібліятэкар Вакульчык М.В. правяла невялікую віктарыну.  Прысутныя зачыталі  і абмеркавалі некаторыя палажэнні Канстытуцыі. Адчувалася, што маладыя людзі імкнуцца больш даведацца пра ролю галоўнага закона сваёй краіны ў жыцці кожнага грамадзяніна.  Марына Віктараўна расказала, якія тэматычныя выданні можна знайсці ў чытальнай зале.

Захаванне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паважлівае стаўленне да сімвалаў краіны – Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна – патрыятычны абавязак кожнага з нас.


 

16.03.2017 Мелодыі кахання

 

“Мелодыі кахання” – пад такой прыгожай назвай прайшла ў бібліятэцы № 21 літаратурна-музычная  гасцёўня  з пісьменнікам, перакладчыкам, крытыкам, даследчыкам этнаграфічнай спадчыны  Беларусі, бардам  Аляксандрам Пятровічам Вашчанкам. Сярод тых, хто прыйшоў на сустрэчу было нямала моладзі – гэта і навучэнцы Мінскага чыгуначнага каледжа, старшакласнікі  215  сярэдняй  школы.

На выставе, прысвечанай жыцці і творчасці пісьменніка былі прадстаўлены не толькі яго кнігі, але і шматлікія артыкулы пра вядомых беларускіх пісьменнікаў .

Аляксандр Пятровіч хутка знайшоў сцяжынку да сэрцаў прысутных, якіх зацікавілі  старонкі біяграфіі пісьменніка, кранулі прачулыя словы пра  Максіма  Багданоіча і яго бацьку Адама Багдановіча. Была прадстаўлена кніга ўспамінаў Адама Багдановіча  “Я всю жизнь стремился к свету”, складальнікам і аўтарам цікавага ўступнага артыкула  з'яўляецца А. Вашчанка.

Упрыгожылі мерапрыемства песні  пад гітару ў выкананні Аляксандра Пятровіча. У іх было ўсё , што так кранае душу чалавека – і эстэтыка, і нацыянальны каларыт,  і шчырасць, і пяшчота.


 

13.03.2017 Только с этого дня начинается в мире весна

 

7 марта в библиотеке № 2 имени Н.К. Крупской прошло праздничное мероприятие, посвящённое Международному женскому дню. Поздравить клуб “Зносіны” и других читательниц нашей библиотеки пришли Лилия Разомазова (поэтесса, организатор клуба поэтов “Талисман” и ведущая литературных встреч), Худякова Людмила Анатольевна (солистка коллектива “Спадчына”, автор картин выставки “Краявіды мае, краявіды...”, открытой в библиотеке).

Лилия Разомазова хорошо известна любителям поэзии своими выступлениями в различных литературных объединениях, гостиных, библиотеках. Она прекрасно владеет любой аудиторией, слушатели чувствуют её искренность, доброту сердца и поэтичность слова. Лилия Владиславовна читала свои стихи, посвящённые женщинам, любви, жизни во всех её многогранных проявлениях. Звучали “Простые стихи о женском счастье”, “Ты – женщина!..” и многие другие. Поэтесса поделилась воспоминаниями о детстве, выпавшем на тяжёлое военное время, о родных и близких людях, в память о которых были написаны искренние строки; о том, что видела своими глазами и запомнила по рассказам других людей.  

Людмила Анатольевна исполнила песни на стихи Лилии Разомазовой (“Гитара”, “Прозвенели капели” и др.) и несколько малоизвестных широкой аудитории романсов.

Во время встречи звучали замечательные слова и пожелания женщинам оставаться всегда неповторимыми, желанными и чуть-чуть таинственными.


 

10.03.2017 Мараць хлапчукі салдатамі стаць

 

Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь была прысвечана гадзіна патрыятызму “Мараць хлапчукі салдатамі стаць”, якая адбылася напрыканцы лютага ў бібліятэцы № 13. Атрымаўся цікавы дыялог з афіцэрамі в/ч № 361 Заходняй ваеннай акругі Аляксандрам Семашкевічам і Ягорам Баранавым.

Навучэнцы 5-х класаў СШ № 92 з вялікай цікавасцю слухалі пра сучаснае становішча ў арміі, змаглі зразумець чым адрозніваюцца такія паняцці “стратэгія”, “тактыка бою” . Пытанні сыпаліся градам, дзецям хацелася падрабязна ведаць пра воінскае жыццё. Бібліятэкар дзіцячага аддзела падрыхтавала невялікі агляд літаратуры.

Сустрэча атрымалася цікавай і пазнавальнай.

10.03.2017 С любовью – к Вам

 

“ О, как прекрасно это слово – мама! Всё на земле от материнских рук!”.  Максим Горький писал: “ Без солнца не цветут цветы, без любви нет счастья, без женщины нет любви, без матери нет ни поэта, ни героя. Вся гордость мира - от матерей!” И праздник 8-го  Марта - это особый день, когда все наши чувства, бережно хранимые в душе, выражаются в словах благодарности  самым близким, самым дорогим на свете людям- нашим мамам, бабушкам,  жёнам, любимым.

Накануне весеннего праздника в библиотеке № 13 прошла литературно - музыкальная гостиная “С любовью – к  Вам”.     Красочно оформленный зал привлекал внимание интересными выставками: детских рисунков “ Мама  - солнышко моё”,      выставкой декоративно - прикладного творчества кружковцев организации “Золак”, книжнай выставкой “Гимн женщине поёт весна”. Гостями библиотеки в этот вечер были поэты  Елена Кошкина, Яна Явич, Дмитрий Юртаев. Свои стихи, посвящённые женщинам, прочитал и наш читатель Жовнер Дмитрий Петрович. А  в  исполнении читательницы Барановой Нины  Федосовны прозвучали замечательные народные песни. В зале присутствовали и ветераны ОАО “ Минский подшипниковый завод”. От их имени всех присутствующих поздравила с праздником Андрианова Светлана Михайловна. И самым главным подарком стало выступление ансамбля “Кантабиле”  ДК Минского автозавода.

10.03.2017 Твае першыя кніжкі на роднай мове

 

Нягледзячы на даждлівае надвор’е, 7 сакавіка дзеткі з дзіцячага садка № 322 зрабілі сваё першае падарожжа ў бібліятэку № 11.

Словамі прывітання іх сустрэў “Бібліятэкар-лесавік”, які расказаў пра  тое, якую карысць прыносяць бібліятэкі, для каго працуюць бібліятэкары, пазнаёміў з правіламі карыстання. Дзеці разам з выхавацелямі  зрабілі міні-экскурсію па аддзелах бібліятэкі. Падымаючыся на другі паверх,  пазнаёміліся з партрэтамі  асветнікаў зямлі беларускай  В Цяпінскага, С.Буднага, А.Філіповіча, М.Сматрыцкага.

У дзіцячым аддзеле вялікая колькасць рознакаляровых  кніг і часопісаў прывяла ў захапленне   ўсіх  прысутных. Асаблівую цікавасць вызвала кніжная выстава “Песнярам роднай зямлі”, прысвечаная народным пісьменнікам-юбілярам Янке Купале і Якубу Коласу. “Бібліятэкар-лесавік” паведаміў аб цікавых момантах з  маленства нашых песняроў. Деці змаглі наглядна пазнаёміцца з рэчамі побыту таго часу: выхавацель Іна Генадзьеўна  Валадзько  прадэманстравала, як раней прасавалі адзенне,  якія лямпы гарэлі на стале  і з якога посуду ўжывалі ежу.

Дзеткам так спадабалася ў бібліятэцы, што не хацелася  вяртацца ў свой садок.


 

09.03.2017 Весна. Любовь. Вдохновение

 

Весна – это пора мечтаний, грёз, надежд. Хочется, чтобы все мужчины вокруг были джентльменами, дарили цветы и комплименты, посвящали стихи и пели песни. Вот в такой праздничной атмосфере прошла литературно-музыкальная гостиная «Весна. Любовь. Вдохновение»  в библиотеке № 4 имени Н. В. Гоголя 6 марта,  с участием поэтов Инны Фроловой, Анны  Чумаковой и писателя Сергея Трахимёнка, на которой присутствовали военнослужащие внутренних войск в/ч 5529.  Встреча не ограничилась только чтением стихов и исполнением песен под гитару. Военнослужащие задавали вопросы к авторам книг, сами читали стихи и подпевали песни. Теплой и запомнившейся получилась эта встреча.

07.03.2017 Яго імя - Перамога

 

17 лютага ў бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся гістарычны вечар-партрэт “Яго імя - Перамога”, які быў прсвечаны 120-гаддзю з дня нараджэння Георгія Жукава, савецкага ваеначальніка, маршала Савецкага Саюза.
У асабістым архіве палкаводца  ёсць запіс: «…я всегда восхищался национальной чертой белорусов, чутких на беду, верных в товарищеской дружбе, готовых к самопожертвованию, храбрых и отважных ..».

Імя палкаводца цесна звязана з Беларусю: з 1923 па 1926 год Георгій Канстанцінавіч Жукаў – камандзір палка 7-ай Самарскай кавалерыйскай дывізіі, з 1926 па 1931 год – пазаштатны настаўнік ваеннай кафедры БДУ у Мінску. У 1931 годзе – камандуючы  2-ой кавалерыйскай брыгады 7-ай дывізыі са штабам у Мінску, з 1933 па 1939 год – камандзір 4-ай кавалерыйскай дывізіі ў Слуцку, 3-га кавалерыйскага корпуса ў Мінску. У ліпені 1938 года Г. К. Жукаў – намеснік камандуючага вайскамі Беларускай ваеннай акругі па кавалерыі.

Вуліцы беларускіх гарадоў: Баранавічы, Гомель, Добруш, Драгічын, Жыткавічы, Жлобін, Мінск, Масты, Асіповічы, Слуцк, Чачерск, сярэдняя школа № 83 у Мінску, гімназія № 6 у Брэсце носяць імя Георгія Жукава. У  2007 годзе ў Мінску ў скверы імя Г. К. Жукава ўстаноўлен бюст вялікага палкаводца. Міжнародны грамадскі фонд імя Г. К. Жукава прызначае стыпендыю студентам 3–5 курсаў за вялікую работу па захаванню лепшых традыцый народа-пераможца.

Прысутным, асабліва курсантам Мінскага Сувораўскага вучылішча, цікава было паглядзець літаратурна-музычную пастаноўку пра ролю савецкага ваеначальніка Георгія Жукава ў Вялікай Перамозе. Літаратурную кампазіцыю падрыхтавалі курсанты Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Прадстаўлена выстава кніг з фондаў Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы - “Яго імя - Перамога”.


   
 

07.03.2017 Анёл і без крылаў анёл

 

У народзе кажуць: чалавека ўпрыгожваюць яго добрыя ўчынкі. Героямі чарговай сустрэчы ў бібліятэцы № 11 сталі валанцёры пошукова-выратавальнага атрада “Анёл”. Жыццёвае крэда гэтых людзей:  не быць абыякавымі да тых, каму патрэбна дапамога, зрабіць усе магчымае, каб выратаваць чыёсці жыццё.” Стваральнік і кіраўнік атрада “Анёл” Сяргей Коўган расказаў аб сваіх паплечніках, з кім супрацоўнічае  згуртаванне валанцёраў. Успомніў ён і пра трагічныя моманты пошукаў зніклых людзей, падзяліўся і кур’ёзнымі выпадкамі ў працы.

Асобую цікавасць у слухачоў выклікалі рэкамендацыі як засцерагчы ад небяспекі сябе і сваіх блізкіх.

Было шмат пытанняў з залы, а чытачка бібліятэкі Жанна Рачкова прысвяціла валанцёрам свой верш “Анёл”. Госці  былі вельмі ўдзячныя за паэтычны падарунак.

Напрыканцы мерапрыемства  выступіў вакальны гурт “Агеньчык”, апасля чаго ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у танцавальнай праграме.


 

03.03.2017 Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

 

 

Купала застанецца першай нашай любоўю,
нашымі вачыма, нашым сумленнем,
нашым вечна жывым сэрцам...

                          Ул. Караткевіч.

Кожны паэт пачынаецца з дзяцінства. Там цячэ рака яго маленства, блытаецца ў ракітах вецер, тонуць у вэлюме сады, а позна вечарам узыходзяць на небе зоркі. І самыя лепшыя для нас паэты заўсёды тыя, каго мы асабліва любім. А любімы паэт піша так, быццам звяртаецца менавіта да цябе.

Зараз у Фрунзенскім раёне сталіцы ідзе Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. І ў юбілейны для нашага Песняра год, каб пачуць пранікнёныя словы Паэта, даведацца аб яго жыцці, ў бібліятэку № 14 імя Ф.Багушэвіча прыйшлі навучэнцы 138 сярэдняй школы. У госці да дзяцей завітала супрацоўнік літаратурнага музея Я.Купалы Бандаровіч Анастасія. Цікавы інтэрактыўны ўрок суправаджаўся электроннай прэзентацыяй “І цешацца людзі, як дзеці…”, вясёлымі загадкамі, конкурсамі і, нават, спевамі. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, чыталі вершы паэта, якія яны падрыхтавалі менавіта да гэтай сустрэчы. І кожны адчуў, што зорка Янкі Купалы свеціць усім нам, нагадвая аб нашым цудоўным і прыгожым крае.


 

02.03.2017 Чтобы стать мужчиной – мало им родиться

 

 На протяжении всей истории нашего государства армия остаётся надёжным щитом страны. Поэтому, армейская тема широко представлена в современной прозе, поэзии и в музыкальных произведениях.

Этой теме была посвящена музыкально - поэтическая композиция «Чтобы стать мужчиной – мало им родиться», которая прошла  в Специальной городской библиотеке для слепых       г. Минска  в канун празднования Дня защитника Отечества.
Настоящим подарком для присутствующих на  мероприятии, представителей первичных организаций ОО БелТИЗ г. Минска,  стала встреча с ветераном  афганской войны Юрием Алексеевичем  Бельским и участниками самодеятельности отдела реабилитации УП «Светоприбор» г. Минска. Гости обратились к присутствующим со словами приветствия и добрыми пожеланиями.

Участники программы декламировали стихи, искренне, эмоционально,  вкладывая в каждую строчку частичку своей души. Рассказывали о трудных и суровых буднях военной службы, которая стала испытанием чести, мужества и отваги. Заведующая библиотеки Людмила Юльевна Феркович рассказала присутствующим о мало известных фактах об армии, полководцах и военных действиях во многих странах мира.


 

| декабрь 2017 | ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация