ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

28.05.2015 Вясна Перамогі

З нагоды святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ў бібліятэцы №14 імя Ф.Багушэвіча адбылася акцыя “Вясна Перамогі”. У межах акцыі прайшлі ўрокі памяці, паэтычныя гадзіны, кніжныя выставы, прагляды літаратуры. З 4 па 7 мая на абанеменце бібліятэкі быў усталяваны экран, на якім на працягу дня для наведвальнікаў дэманстраваліся кадры ваеннай кінахронікі, відэаролікі кліпаў “Песні Перамогі” і “Вершы аб вайне” у выкананні вядомых акцёраў тэатра і кіно. Упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Адміністрацыі Фрунзенскага раёна дапамагло нам набыць бутаньеркі з сімволікай Перамогі і запрашальныя квіткі на Парад 9 мая. Бібліятэкары ўручалі іх сталым чытачам, якія наведалі бібліятэку ў гэтыя перадсвяточныя дні.

5 мая ў бібліятэцы для навучэнцаў 5 класа харэаграфічнага каледжа прайшоў урок памяці “Дзяцінства, апаленае вайной”. Прысутным  была прапанавана электронная прэзентацыя “Прайшла праз дзяцінства вайна”, праведзена віктарына. Навучэнцы каледжа падрыхтавалі да мерапрыемства лісты падзякі ветэранам і вершы аб вайне.

6 і 7 мая для вучняў сярэдніх школ №128, 136, 140 прайшлі паэтычная гадзіна “Чытаем кнігі аб вайне” і літаратурная слайд-кампазіцыя “Помнім болі і страты свае”. Школьнікам былі прэзентаваны кніжныя выставы, прысвечаныя пісьменнікам, якія ў сваёй творчасці закранулі тэму вайны. На мерапрыемстве гучалі вершы і песні ваенных гадоў.

З кожным новым літаратурным альбо тэатральным творам знаходзяцца новыя ракурсы ваеннага мінулага. Магчымасць убачыць праўду вайны вачыма пісьменнікаў і ўдзельнікаў народна-літаратурнага тэатра “Жывое слова” БДПУ імя М.Танка прадставілі супрацоўнікі бібліятэкі вучням 9-х класаў гімназіі №27 на літаратурным рэквіеме “Вяртаюцца да нас салдат імёны”, які адбыўся 12 мая. Літаратурна-музычная кампазіцыя, створаная  паводле аповесці Святланы Алексіевіч “Апошнія сведкі” і твораў беларускіх паэтаў не пакінула абыякавымі прысутных у зале. Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з такой з’явай у літаратуры, як “лейтэнантская проза” і творамі пісьменнікаў, якія прайшлі вайну.  



 

26.05.2015 Мама, папа, я - читающая семья

22 мая в библиотеке №14 имени Ф.Богушевича состоялся праздник “Мама, папа, я – читающая семья”, посвященный Международному дню семьи и окончанию учебного года.

Главным гостем на празднике стал замечательный детский писатель, лауреат многих литературных премий, автор и руководитель международного проекта по поддержке детского и семейного чтения “Читающие дети - цветущая страна” Андрей Викторович Сметанин.

Серьезно (и не очень) он ответил на вопросы о том, что читать и как читать детям? Почему не все современные дети хотят читать? С чего начинать знакомство с книгами, и до какого возраста читать детям вслух? Важно читать своему ребенку и делать это с хорошим настроением – вот главные идеи, которые каждый родитель вынес после встречи. Ну а детский задор, непосредственность, заинтересованность при общении с автором были лучшими аргументами в пользу книги и чтения.

Библиотека подготовила для маленьких читателей развлекательно-познавательную электронную презентацию о героях детских книг, выставку произведений А.Сметанина, музыкальные номера,  викторины, сюрпризы. Желающих приобрести произведения автора и получить его автограф было очень много. В зале царили праздничное настроение и неповторимая атмосфера единения детей, их родителей, учителей и библиотекарей. Мы уверены, что только сотрудничество и общие усилия семьи, школы и библиотеки помогут приобщить наших детей к чтению, к знаниям, воспитать достойных граждан нашей страны.

 




 

25.05.2015 Песни войны

   9 мая вся страна торжественно отметила 70-летие Великой Победы, отгремел праздничный салют, но мероприятия в честь этого светлого праздника продолжаются.

        20 мая в библиотеке №11 собрались инвалиды Заводского района на очередную встречу. На столах - черный хлеб, солдатская каша… В большинстве это люди, чьё детство опалено войной, у многих  погибли отцы. И тема встречи – песни Великой Отечественной войны им близка и дорога. 
         У песен в годы войны была особая роль – они поднимали боевой дух солдат в окопах, сплачивали народ. Песни поддерживали в трудные минуты, приносили  утешение, с ними человеческое сердце  не черствело. Их пели везде: на фронте, в заводских цехах, в партизанских отрядах. У каждой песни своя история, свой путь, своя судьба. 
         Заведующая сектором  Кашель Наталья Петровна подготовила небольшой экскурс в историю. Она рассказывала об авторах, истории создания  песен, о первых исполнителях.  И свой рассказ начала с песни «Священная война», своеобразной эмблемы Великой Отечественной войны.  Прозвучали  рассказы о таких песнях, как «В землянке», «Вечер на рейде», «Смуглянка», «Синий платочек»,  «Давай закурим». Звучали песни  – их подхватывал весь зал, ведь каждая песня знакома и любима многими.
        В исполнении солистов ансамбля «Золотая пора» Территориального центра социального обслуживания населения Заводского  района прозвучали песни «Катюша», «Огонек», «В лесу прифронтовом» на стихи  знаменитого поэта-песенника Михаила Исаковского. В суровые дни войны эти прекрасные, трогающие сердца песни облетали фронты и тылы, проникали в широчайшие массы и становились народными. 
         Родин Николай Иванович вспомнил о том, как мальчишкой впервые увидел  фильм «Два бойца», о неизгладимом впечатлении  от песен  Никиты Богословского.  В его исполнении прозвучала знаменитая «Темная ночь». Слезы на глазах у женщин – лучшая награда исполнителю.
        Песня «День Победы» - заключительный аккорд мероприятия в память о тех, кто ценой своей жизни добыл мир для будущих поколений.
        70 лет мы живем под мирным небом. И теперь молодым беречь нашу землю, охранять покой наших детей. А ветеранам – великий поклон!  
 
     

22.05.2015 Каб не астыла цяпло зямлі…

20 мая ў бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога адбылося мерапрыемства  “Каб не астыла цяпло зямлі…”, прымеркаванае  да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта была сустрэча з пісьменнікам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Кастуся Каліноўскага Віктарам Філімонавічам Карамазавым.

Дзяцінства Віктара Карамазава было азмрочана вайной, бежанствам сям’і пад Самару. Пасля вайны сям’я Карамазавых перабралася ў атулены ляснымі дубровамі гарадок Крычаў, які стаў для пісьменніка “малой радзімай”. Шлях у навуку быў тыповым для пасляваеннага пакалення нацыянальнай інтэлігенцыі. Са школьнай адразу за ўніверсітэтскую парту, а потом з дыпломам журналіста натхненая праца ў родных мясцінах. Сярод пісьменнікаў, якія прыйшлі ў літаратуру ў пасляваенны час, Віктар Карамазаў заняў свае адметнае месца. Яго эстэтычнае і этычнае крэда  - сцвярджэнне духоўнасці і чалавечнасці.

Вандроўнік па натуры, дапытлівы і заўседы адкрыты да людзей чалавек – так адазвалася аб пісьменніку  літаратуразнаўца і крытык Дзіна Дудзінская, якая прысутнічала на сустрэчы.

Акцер Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы Андрэй Кавальчук цудоўна прачытаў урывак з твора пісменніка “З вясною ў адным вагоне”.

Яшчэ адна старонка творчасці Віктара Філімонавіча – мастацтва. Ён напісаў шэраг кніг, прысвечаных знакамітым беларускім мастакам – Г.Вашчанку, С.Жукоўскаму, В.Бялыніцкаму-Бірулі і іншым. З нядаўніх пор і сам пісьменнік пасябраваў з алоўкамі і фарбамі, піша карціны і  рыхтуе ў наступным годзе персанальную выставу.

На сустрэчы прысутнічаў малады таленавіты мастак, выкладчык Акадэміі мастацтва Антон Вырва, які падараваў Віктару Карамазаву яго партрэт. Мерапрыемства атрымалася вельмі цёплым, эмацыянальным, Віктар Філімонавіч падпісаў шмат кніг для прысутных, навучэнцы Ліцэя №5 транспартнага будаўніцтва зрабілі сапраўную фотасесію са знакамітым пісьменнікам. А на пытанне “Што бы вы хацелі пажадаць нашай моладзі?”, Віктар Філімонавіч адказаў – “Жывіце шчасліва ва ўсім родным, захапляйцеся ўсім родным!”.  Цудоўныя словы…

 



 

15.05.2015 Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці

6 мая а 17-й гадзіне ў бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога адбылося адкрыццё выставы фотамастака Міхаіла Крыжаноўскага  “Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці”. Глыбока сімвалічным з’яўляецца той факт, што дадзеная выстава ладзіцца ў бягучым годзе, калі міжнародная супольнасць адзначае 250-годдзе з дня нараджэння палітычнага дзеяча і знакамітага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.

Выстава адлюстроўвае помнік гісторыка-культурнай спадчыны “Ансамбль былога палаца Агінскіх пачатку 19 стагоддзя” у вёсцы Залессе Смаргонскага раена – дзівоснага куточка Беларусі. На фатаграфіях можна ўбачыць не толькі хараство беларускай прыроды, але і таленавітых, шчырых людзей гэтага краю, якія вызначаюцца адметнымі характарамі і адвечнымі думкамі пра будучыню сваёй непаўторнай і любай краіны, людзей, далучаных да адраджэння ўнікальнай культурнай спадчыны, створанай родам Агінскіх.

На адкрыцці выставы прысутнічалі навучэнцы Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якіх запрасілі да ўдзелу ў Міжнародным конкурсе малюнку “Огинский без границ”.

Цудоўныя словы прагучалі ад старшыні Беларускага фонду культуры Ул.А.Гілепа, намесніка старшыні Беларускага фонду культуры Т.І.Стружэцкага, перакладчыка і выкладчыка германскіх моў В.В.Ермаловіча і іншых.

Вечарыну ўпрыгожыла выступленне ўдзельнікаў грамадскага аб’яднання “Гісторыка”. Гэта былі вельмі прыгожыя, арыстакратычныя бальныя танцы. І, канешне, гучала музыка Агінскага…

І бачыць бог –

Есць музыка над намі…

І хоць няўмольна адплывае час,

Лунае дух Агінскага вякамі

І як анел аберагае нас.  

 

 

 

 


 



                                   Маткоўская Т.Ул.,

Загадчык бібліятэкай


 

08.05.2015 Финал конкурса чтецов

Администрация Советского района г. Минска
Центральная библиотека имени Янки Купалы
Советская районная организации Республиканского общественного объединения  «Белая Русь»
Советский районный комитет общественного объединения  «БРСМ»


5 мая в Центральной библиотеке имени Янки Купалы состоялся финал конкурса чтецов среди обучающихся средних общеобразовательных учреждений Советского района г.Минска.
 

С 9 марта по 05 мая 2015 года, в рамках  празднования 70-летия Победы в Великой Отечественной войне, рошёл районный конкурс чтецов среди учащихся средних общеобразовательных учреждений Советского района г.Минска.

Конкурс проводился с целью воспитания гражданственности и патриотизма у молодежи, уважения к бессмертному воинскому подвигу.

Ребята исполняли стихи, посвящённые  подвигу советского народа в Великой Отечественной войне. Выступления были проникновенными и оставили след в сердцах слушателей и членов жюри. Все участники были награждены дипломами и памятными подарками.

Победителями конкурса стали:

Диплом 1степени – Рябычина Арина, гимназия №15

Диплом 2 степени - Солодов Владислав, СШ №27

Диплом 3 степени - Турлюк Маргарита, СШ №53

Специальными призами были награждены:

Бамбалин Иван (СШ №64) за исполнение лирического стихотворения собственного сочинения «Не плач ты, моя дорогая…»,

Крюков Евгений (СШ №19) и Кендыш Дмитрий (СШ №22) за особую эмоциональную выразительность и артистизм.

Жюри конкурса:

Председатель жюри: Ясюк Марина Дмитриевна – главный специалист главного управления идеологической работы, культуры и по делам  молодежи Мингорисполкома.

Карачевский Владимир Михайлович – директор Республиканского театра белорусской драматургии.
Высоцкая Татьяна Михайловна – главный специалист сектора культуры управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи администрации Советского района.

Никитина Оксана Александровна – заместитель председателя Советской районной организации Республиканского общественного объединения  «БЕЛАЯ РУСЬ».

Ильенкова Анастасия Николаевна – первый секретарь Советского районного комитета общественного объединения «Белорусский республиканский  союз молодежи» Демидович Дмитрий Александрович – поэт, член Минского городского отделения общественного объединения «Союз писателей Беларуси».



 

08.05.2015 Па тых дарогах, дзе прайшла вайна

Счастье Родины – мир и свобода,

Нерушимы они как гранит.

Майский день сорок пятого года

Наша память надежно хранит.

В библиотеке № 10 прошел урок мужества, посвященный 70- летию Великой Победы. На встречу с учащимися гимназии № 3 пришел ветеран Великой Отечественной войны, полковник в отставке, постоянный читатель библиотеки Петр Васильевич Орлов.

Дети с интересом слушали воспоминания Петра Васильевича о пройденных военных дорогах с 1941 по 1945 гг.  и задавали интересующие их вопросы. Затем присутствующие просмотрели видеоряд кадров о Великой Победе.

В конце урока мужества ребята подарили ветерану цветы, прочитали свои стихи и подарили рисунки.

 

 

 

07.05.2015 Был трудный бой

Боль войны - неподъёмная кладь.

И большая людская беда!

Эту память у нас не отнять:

Никому! Ни за что! Никогда! …

Есть события, даты, имена людей, которые вошли в историю города, края, страны и даже в историю всей Земли. О них пишут книги, рассказывают легенды, сочиняют стихи, музыку. И эта память передается из поколения в поколение и не дает померкнуть далеким дням и событиям.

7 мая в библиотеке № 22, по адресу ул. Яна Чечота, 23 состоялся  урок памяти «Был трудный бой»,  посвященный 70-летию Победы в Великой Отечественной войне . На мероприятие были приглашены учащиеся СШ № 25 в сопровождении педагога Страх Н.Л.

В годы Великой Отечественной войны сражались не только взрослые, но и дети. Об этом рассказали сотрудники библиотеки Пыж Виктория Евгеньевна и Ярошевич Наталия Викторовна. В ходе мероприятия  школьники познакомились с презентацией «Юные герои Великой Отечественной войны», а также посмотрели документальный фильм из цикла «Обратный отсчёт» «Маленькие солдаты большой войны».



 

06.05.2015 Кніжная вясна на Прытыцкага, 42

Вясна – заўсёды час абуджэння, напаўнення новымі сіламі. Менавіта ў вясновых пачуццях нараджаюцца вершы, пішуцца песні.

29 красавіка ў бібліятэцы імя Ф.Багушэвіча адбылося літаратурнае свята “Кніжная вясна на Прытыцкага, 42”.

На сустрэчу з навучэнцамі старэйшых класаў сярэдніх школ Фрунзенскага района сталіцы прыйшлі паэты, сябры Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Іна Фралова, Уладзімір Скарынкін, Аліна Легастаева,  Наталля Касцючэнка, Алена Шчарбакова, Алена Свечнікава, Мікола Шабовіч, Дзмітрый Дземідовіч, супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Шагойка.

Сустрэча прайшла вельмі цікава і інтэрактыўна. Паэты  шчыра падзяліліся з прысутнымі сваімі думкамі аб каханні,  творчасці, аб тым, што хвалюе іх у жыцці. Яны чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў. Гучалі прыгожыя песні ў выкананні Алены Свечнікавай.
    Навучэнцы, якія былі запрошаны на свята,  таксама прымалі ўдзел у размове. Яны самі чыталі вершы беларускіх паэтаў, адказвалі на пытанні. Самыя актыўныя атрымалі ў падарунак ад пісьменнікаў кнігі з аўтографам аўтара.  



 

01.05.2015 Сустрэча з паэтам Рагнедам Малахоўскім

У бібліятэцы імя Цёткі адбылася творчая вечарына маладога таленавітага паэта і фотамастака, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рагнеда Малахоўскага.

Падтрымаць сябра прыйшлі гурт "Р'э Мажор" і пачынаючы бард, студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Дар'я Жогаль. У іх выкананні прагучалі цудоўныя песні на словы героя вечарыны. Падчас сустрэчы адбылося адкрыццё фотавыставы "Памяць вады", якая будзе працаваць да 24 мая.

 

| декабрь 2017 | ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация