ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

17.12.2018 Творческая встреча

 

13 декабря в актовом зале библиотеки № 3 имени В. Маяковского состоялась творческая встреча с членом Союза писателей Беларуси Надеждой Степановной Бураковой.

Надежда Буракова – член литературного объединения «Слово», которое организовано при библиотеке № 3.  Буквально с первых минут Надежда Степановна зарядила аудиторию своим жизнелюбием и оптимизмом.
    Белорусская писательница рассказала немного о себе, своем творчестве. Родилась  в Гомельской области. Окончила Белорусский государственный университет в Минске по специальности прикладная математика. Всю жизнь работала программистом, последние 15 лет - в должности ведущего программиста “Объединенного института проблем информатики Национальной академии наук Беларуси”. 

Пишет стихи с 1997 года, хотя проба пера была ещё в юности. В 2007 году издан сборник стихов "Подари мне свой дождь", в 2014 году издан сборник стихов и прозы "Аромат времени". Говорит, что особый душевный подъем чувствует, когда пишет лирические стихи – о любви и дружбе.

Стихи поэтессы всегда трогают своей открытостью, искренностью, помогают воспитывать у читателя чувства доброты и сострадания.

Встреча прошла в необыкновенно теплой и радушной обстановке. Ее творчество полюбилось не только взрослым читателям, но и детям.

Мы уверены, что гости, вдохновленные искренностью Надежды Бураковой, пополнили ряды почитателей её таланта.



 

14.12.2018 “Жыву я тут і край мне гэты дораг”

 

Белая Русь. Якое ласкавае  і паэтычнае імя! У нас  няма яркіх фарбаў сонечнага поўдня, экзотыкі афрыкі і ўсходу. Беларусь – краіна сціплай, можна сказаць, інтэлегентнай прыгажосці. Яе ціхая прывабнасць у мягкіх пералівах ранішняга неба, у аксамітнай зялёніне палёў, у духмянасці векавога сасновага бору, у журботным развітальным крыку журавоў па восені. Аб гэтым гававарылі члены “ Творчага аўторка”, якія падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю з вершаў беларускіх паэтаў.

Радзіма. Якія пачуцці мы ўкладваем у гэтае паняцце?

У каларытна аформленай зале сваімі разважаннямі падзялілалася Інэса Кузьменка. Аб беларускай мове сказала сваё меркаванне Мая Васілевіч. Узнятае пытанне аб малой радзіме знайшло глыбокі водгук у выступленні Ірыны Карпіевіч,Вольгі Касевіч,Галіны Бадзян, Аляксандра Семяновіча.

Цікавасць выклікала пытанне : “Для прыезжых Беларусь – мачыха  ці маці?”. З вялікай ўдзячнасцю і любоўю аб нашай краіне гаварылі Аліна Лоўчая (Расія), Галіна Васілеўская (Украіна) і Вольга Круцько (Крым), якая выканала песню “Малітва” на сл. Я. Купалы.

Члены аб’яднання “Рамантыкі залатой пары” вельмі ажыўлёна ўспаміналі стравы свайго дзяцінства. А потым спявалі беларускія песні, чыталі вершы.  Драматычны гурток “Падмосткі” прадставіў замалёўку “Вясковая гамонка”.

Увесь вечар гучала сакавітая, прыгожая беларуская мова.


 

14.12.2018 "О Навагрудскі край - мой родны дом ..."

 

 24 снежня адзначаецца 220-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча - паэта, публіцыста, грамадска-палітычнага дзеяча, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі на Наваградчыне.

11 снежня ў публічнай бібліятэцы №15 імя Цёткі адбылося літаратурна-мастацкае падарожжа (вечар-прысвячэнне )«Адам Міцкевіч - талент, непадуладны часу». Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Прарок свайго часу”.

“Навагрудчына - радзіма Адама Міцкевіча. Яго імя вось ужо больш за два стагоддзі вядома амаль кожнаму чалавеку”, -  гэтымі словамі пачала аповед пра Адама Міцкевіча загадчык бібліятэкі Рэгіна Багамолава.                       

Наваградская зямля, цікавыя людзі, яе пейзажы і легенды былі асноўнай крыніцай натхнення для паэта. Паэт, публіцыст, прафесар дзвух універсітэтаў, грамадска-палітычны дзеяч, А. Міцкевіч падтрымліваў сувязь з многімі вялікімі людзьмі свайго часу - Аляксандрам Пушкіным, Фрэдэрыкам Шапэнам, Напалеонам Ордам, Міхаілам Агінскім і іншымі. “Мы вельмі ганарымся, што імя нашага земляка, які праславіў на ўвесь свет сваю малую радзіму - Наваградскую зямлю - стаіць у адным шэрагу з імёнамі найвялікшых пісьменнікаў, класікаў сусветнай літаратуры”,-адзначыла загадчык бібліятэкі.Чытачы ўбачылі мультымедыйную прэзентацыю “Вялікі пясняр Беларусі”. Прысутныя з задавальненнем чыталі ўрыўкі з паэмы “Пан Тадэуш”. Заключным акордам прагучаў верш Рэгіны Багамолавай “На Замкавай гары”, напісаны ёю пасля наведвання Наваградка.




 

14.12.2018 “Толькі песні могуць вечна жыць…”

 

У гэтыя шэрыя снежаньскія дні, калі душа ўжо  настройваецца на святочны лад, нам вельмі хочацца сустрэцца   з нечым прыгожым, таленавітым, сапраўдным.

12 снежня ў госці да чытачоў бібліятэкі № 14 імя Ф. Багушэвіча завіталі спявачка, кампазітар, мастацкі кіраўнік народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» Алеся Сівохіна і паэт, музыкант, перакладчык Алесь Камоцкі. Менавіта ён адрадзіў жанр гарадскога раманса і паклаў пачатак сучаснай беларускай   аўтарскай песні.  Іх музыка і паэзія - вышэйшага гатунку. Напэўна, у беларускай музычнай прасторы ім няма роўных.     

Сустрэча “Толькі песні могуць вечна жыць…” пачалася з дэманстрацыі музычнага кліпа з удзелам Алеся Камоцкага “Мой горад” – вельмі настраёвага, прыгожага і тонкага, які адразу стварыў атмасферу шчырасці і паразумення. Аўтар прадставіў свой  новы зборнік “Не як так”, які выйшаў у чэрвені 2018 года да 60-годдзя паэта. Кніга выбраных вершаў – гэта сапраўды фантастычная праца па сваёй душэўнасці і лірызму. 

На імпрэзе гучалі творы рознага жанру – рамансы, пераклады песен замежных выканаўцаў,  папулярныя савецкія песні, выкананыя па беларуску творчым тандэмам. Іх спевы кранулі сэрцы прысутных, якія слухалі  чароўную музыку,  мілагучныя словы нашай мовы, адчулі асалоду сапраўднай паэзіі.


 

12.12.2018 Падвядзенне вынікаў конкурса

 

У бібліятэцы-філіяле № 7 імя Якуба Коласа адбылося падвядзенне вынікаў конкурса чытальнікаў вершаў.

У кожнага чалавека ёсць мясціна, дзе ён нарадзіўся. Для некага гэта вёска, для некага мястэчка, а для некага – горад. І з гэтых дарагіх і любімых кожнаму з нас мясцін складаецца наша Радзіма – Беларусь. Гэтая тэма знайшла жывы водгук у сэрдцах юных удзельнікаў. Навучэнцы  ліцея № 7 будаўніцтва горада Мінска, чыталі вершы прысвечаныя Году малой радзімы.

Удзельнікі конкурса звярнуліся  да творчасці П.Броўкі “Мой край азёрны”, М. Танка “Ты знаеш край”, П.Панчанкі “Зямля бацькоў”, Н.Гілевіча “Край мой беларускі, край!” і іншых аўтараў, творы якіх прысвечаны малой радзіме.

Работа журы, якое ўзначальвалі настаўніца беларускай мовы і літаратуры ліцея № 7 будаўнікоў і супрацоўнікі бібліятэкі № 7, была нялёгкай.

Вылучыць лепшага з канкурсантаў аказалася зусім не проста: падрыхтаваліся ўсе. І сама тэма,  цудоўныя вершы беларускіх паэтаў стымулявалі навучэнцаў да шчырага, прапушчанага праз душу выканання вершаваных радкоў.

Дыплом першай ступені быў уручаны навучэнцу Самарскаму Даніілу. Усе астатнія удзельнікі - атрымалі падзякі.

12.12.2018 Літаратурная сустрэча з Міколам Чарняўскім

 

10 снежня ў бібліятэцы-філіяле № 10 адбылася літаратурная сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Міколам Чарняўскім, які завітаў да нас  са сваёй новай кнігай паэзіі і прозы “Дажынкі”.

Сацыяльная завостранасць, імкненне глыбей разгледзець характары сваіх герояў, едкі сарказм і вясёлая ўсмешка – вось тое, што вызначае мастацкія вартасці твораў. Цікавы жыццёвы і творчы шлях, свой светапогляд, гумарыстычныя вершы, гумарэскі ў выкананні пісьменніка – усё гэта спрыяла добраму настрою гледачоў. Шчырыя словы павагі і любові  аўтару  выказаў яго школьны сябра і паплечнік па пяру М. Маляўка.

Прыемным сюрпрызам для прысутных  на мерапрыемстве стала выступленне  саліста Беларускай дзяржаўнай філармоніі Вячаслава Статкевіча з песнямі  на роднай мове.  Жывыя  гукі беларускіх народных інструментаў  і лірычныя мелодыі ў   выкананні  лаўрэата рэспубліканскага фестывалю Аляксандара Святохі зачаравалі слухачоў.

Прысутныя выказалі словы  ўдзячнасці за цікавае і змястоўнае мерапрыемства.


 

12.12.2018 Элегантнасць па-за ўзростам

 

Напярэдадні Новага года ў жанчын  святочны настрой  і многа клопатаў. Трэба не толькі ўпрыгожыць ялінку і  дом, накрыць стол, але і ўдзяліць увагу сабе, каб на навагоднім свяце выглядаць асляпляльна. Зрабіць гэта не так проста, бо часу не хапае катастрафічна.

10 снежня ў бібліятэцы № 15 імя Цёткі чытачкі прывабнага ўзросту сабраліся на майстар- клас па модных аксэсуарах – “Хустка і шалік - вашы стыльныя памочнікі”. Праводзіла сустрэчу выкладчык школы стылю і развіцця для дам 50 + “Элегантнасць па-за ўзростам” Барысевіч Аксана Пятроўна. Дарэчы, Аксана Пятроўна, шматгадовы чытач бібліятэкі.

Яна не проста пазнаёміла са спосабамі завязвання хустак і шалікаў, але і навучыла зацікаўленых жанчын рабіць гэта самім і тварыць сапраўдныя цуды з гэтым невялікім кавалачкам тканіны. Для аматарак здзівіць  дэманстраваліся незвычайныя і экстравагантныя вузлы, спосабы насіць хустку і шалік з дзелавымі касцюмамі.

Аксана Пятроўна адзначыла, што карыстаючыся гэтымі парадамі, жанчыны змогуць  прывесці сябе ў парадак і здзівіць навакольных арыгінальнасцю і прыгажосцю.

Хусткі, парэа ды шалікі ёсць у гардэробе ў большасці жанчын, і амаль кожная, хоць раз спрабавала асвоіць новы спосаб завязаць хустку.

Вось чаму  майстар-клас выклікаў вялікую  цікавасць у прысутных на мерапрыемстве, незалежна ад узросту і густаў .

Ствараючы ўласны вобраз, кожны раз мы набываем свой ўласны вопыт, адзначаючы памылкі і найбольш удалыя варыянты. Чым далей, тым больш мы можам  авалодваць гэтым магічным мастацтвам - мастацтвам элегантнасці.

А яшчэ – гэта асаблівы стан душы. Мы спадзяваемся, што ўсе прысутныя атрымалі неабходныя веды і добры настрой!


 

12.12.2018 “Мы ведаем нашы правы”

 

  11 декабря в библиотеке  № 22 состоялось правовое мероприятие, посвящённое Дню прав человека.  Пришли школьники СШ № 9.  Сотрудник абонемента Пыж Виктория подготовила тематическую презентацию-викторину «Наши права» и выставку книг «Мы ведаем нашы правы».

День прав человека отмечается 10 декабря — именно в этот день в 1948 году Генеральная Ассамблея Организации Объединенных Наций приняла Всеобщую декларацию прав человека. В 2018 году отмечается 70-я годовщина принятия Декларации.

Всеобщая декларация прав человека вдохновляет всех нас. Закрепленные в ней принципы сегодня ничуть не менее актуальны, чем в 1948 году. Нам надлежит защищать свои собственные права и права других людей. И в своей повседневной жизни мы можем отстаивать права, которые направлены на защиту всех нас, и укреплять тем самым братство всех людей.

Ребята поучаствовали в викторине, ознакомились с выставкой детских художественных книг, в которых рассматриваются правовые ситуации.  Узнали много интересной и нужной информации по правам человека, которая пригодится им в будущем.


 

11.12.2018 НОВЫЙ ГОД

 

Новый год спешит в библиотеку № 3 в Шабанах.  Расцвели морозными узорами окна, засверкали   оригинальные елки, на которых все игрушки  сделаны руками библиотекарей на мастер-классах, среди них и снежинки, и звездочки, и фигурки новогодних персонажей. Особое внимание  всех читателей привлекают подвески в виде символа нового 2019 года – веселых поросят, по случаю праздника приодевшихся в нарядные одежды.

Особое внимание всех посетителей привлекает выставка  «Теперь она нарядная на праздник к нам пришла», на которой помимо книжной инсталляции присутствуют декоративные елочки, выполненные руками читателей   и библиотекарей. Какие материалы только не использовались!

Для ребят, которые будут посещать библиотеку в эти предпраздничные дни, в зале для мероприятий поселились зайчик и белочка, веселые снегири, елочка с новогодними подарками для зверюшек. В таком помещении ребята почувствуют волшебную атмосферу праздника, и все праздничные мероприятия пройдут весело.

Приглашаем в библиотеку!


 

11.12.2018 «СПИД: сохрани себя для жизни»

 

 

     Тридцать лет назад Генеральная Ассамблея ООН объявила, что распространение СПИДа приняло масштабы глобальной пандемии. 1 декабря был официально объявлен Всемирным днем борьбы со СПИДом.  Это не праздник. Этот день появился для того, чтобы привлечь внимание мировой общественности и просто людей к проблеме СПИДа, ценности человеческой жизни.

6 декабря в библиотеке № 19 был проведен медиа-обзор «СПИД: сохрани себя для жизни». Ведущий библиотекарь читального зала Сидорович Г.В.  рассказала восьмиклассникам краткую историю СПИДа, в чем разница между ВИЧ и СПИДом.  Ребята поняли, как вирус проникает в клетку крови человека как происходит заражение ВИЧ, и как нам уберечь свой организм от ВИЧ.

После просмотра видеоролика  о профилактике СПИДа,  разговор пошел о жертвах ВИЧ.  Вирус иммунодефицита поражает людей с любым цветом кожи, любой национальности. Жертвами становятся богатые и знаменитые, бедные и никому не известные люди.                                                                                                   

На книжной выставке “Сусветны дзень барацьбы са СНІДам”, ребятам предложили просмотреть и ознакомиться с литературой по профилактике ВИЧ-инфекции, памятками и буклетами с информацией, где получить помощь и пройти тестирование на ВИЧ.


 

11.12.2018 «Твоя жизнь - в твоих руках»

 

    С 3 по 6 декабря библиотека № 14 им. Ф. Богушевича проводила информационно-профилактическую акцию «Твоя жизнь - в твоих руках», приуроченную к Международному дню борьбы со СПИДом.  Учащиеся
7-9 классов гимназии № 27 и средней школы № 116 Фрунзенского района посетили мероприятия  “Права на жыццё”, “Я ведаю, што варта жыць…”, “Смяротныя лічбы” (наркотыкі і СНІД), “СНІД: праблемы і надзеі”, главная цель которых – донести достоверную информацию о ВИЧ.

В ходе акции сотрудники библиотеки представили школьникам мультимедийные презентации по проблеме, подготовили буклеты с рекомендательными списками литературы, которая поможет найти ответы на волнующие молодежь вопросы.

Всем, кто принял участие в акции, сотрудники библиотеки вместе с учителями прикрепили  красные ленточки как символ борьбы с болезнью и надежды на то, что СПИД будет побежден.





 

07.12.2018 “Пад зоркай Максіма”

 

4  снежня ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа  ў межах праекта “Да лепшых скарбаў дакраніся” адбылася сустрэча літаратурнага клуба “Паэтычны аўторак”.

Вечарына была прысвечана  дню нараджэння класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча. Мерапрыемства суправаджалася тэматычнай кніжнай выставай “Пад зоркай Максіма”, дзе былі прадстаўлены літаратуразнаўчыя кнігі  аб жыцці і творчасці беларускага класіка, а таксама мастацкія творы розных гадоў.

“Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых вядомых і любімых паэтаў. Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця” , - такімі словамі  пачала вечарыну супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Іна Фралова.

Мерапрыемства пачалося з віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці Максіма Багдановіча.

Паэт Ірына Тулупава пазнаёміла гасцей са сваёй шматграннай  творчасцю. З яе  вуснаў прагучалі цудоўныя вершы, прысвечаныя Максіму Багдановічу: “…Суродзіч пацвердзіць – не схлусіць: Максім Багдановіч. “Вянок” і санеты – то сімвалы Беларусі…”

Падчас вечарыны ўзяла слова маладая паэтка – Бажэна Мацюк, якая па-майстэрску прарэкламавала некаторыя свае творы. Яе вершы ўразілі прысутных сваёй ранняй мудрасцю і глыбінёй светаўспрымання.

Прагучалі цудоўныя музычныя кампазіцыі на вершы М.Багдановіча  пад гітару, ў выкананні педагога, рэжысёра, паэткі і барда Таццяны Жылінскай.

У выніку гледачоў і ўдзельнікаў  імпрэзы  аб'яднала высокая ідэя –  каб роднае беларускае слова гучала і ніколі не знікала.


 

07.12.2018 “Спыніся і падумай!”

 

 5 снежня ў бібліятэцы № 22 прайшло мерапрыемства для старшакласнікаў СШ № 25 і СШ № 218, прысвечанае Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам з удзелам урача-нарколага наркалагічнага кабінета Маскоўскага раёна УЗ Гарадскога наркалагічнага дыспансера Ліля Алены Сяргееўны.

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам штогод адзначаецца па ўсім свеце 1 снежня, у адпаведнасці з рашэннем Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН, прынятымі ў 1988 годзе. Гэты Дзень стаў адным з самых важных міжнародных дзён, звязаных з пытаннямі аховы здароўя і адной з ключавых магчымасцяў павышэння інфармаванасці, ушанавання належнай памяці загінуўшых ад хваробы, і магчымасці адзначыць такія дасягненні як пашырэнне доступу да лячэння і мерам па прафілактыцы.

Сімвалам барацьбы са СНІДам з’яўляецца чырвоная стужачка, ні адна акцыя ў гэтай галіне не абыходзіцца цяпер без яе.

Школьнікі даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб гэтай праблеме, паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай прэзентацыі “Што такое ВІЧ і СНІД”, адказвалі на пытанні ўрача-нарколага, а таксама задавалі сваі, азнаёміліся з тэматычнай выставай кніг “Спыніся і падумай”.


 

07.12.2018 Чудеса своими руками

 

 Так назывался мастер-класс по изготовлению поделок из природных материалов, который прошёл 22 ноября в библиотеке № 7. Активные талантливые ребята из творческой студии «Теремок» из обычных каштанов, желудей, сухих листиков, семечек, создавали маленькие шедевры.

Такая творческая работа стимулирует детскую фантазию, развивает мелкую моторику  рук и просто дарит хорошее настроение. По истечении времени, отведенное на занятие, ребята не хотели уходить. Каждый из них создал не одну, а несколько поделок. Оторваться от этой работы было невозможно.


 

06.12.2018 "СПИД – болезнь безразличных”

 

  Кроме веселых календарных праздников есть такие дни, которые  заставляют нас задуматься о том,  что  происходит вокруг.  5 Июня 1981 года Американский Центр контроля над заболеваниями зарегистрировал новую болезнь -  Синдром приобретенного иммунодефицита. Ежедневно пестрят на страницах газет, звучат с телевизионных экранов эти четыре буквы – СПИД. Какими только эпитетами ни «награждают» эту смертельную болезнь: «чума ХХІ века», «грозная тень человечества», «чумная смерть». Но и они в полной мере не отражают ту опасность, которая нависла над человечеством. Не случайно 1 декабря объявлено Всемирным днем борьбы со СПИДом. Каждый год этот день проводится под девизами, отражающими существующие в данный момент насущные проблемы. В 2018 году тема звучит так: «Знай свой статус». Многие могли бы избежать болезни, если бы знали о ней и мерах безопасности больше. Поэтому так важно говорить о борьбе со СПИДом, уделять внимание тем, кто,  сожалению, не избежал рокового случая.

4 декабря в библиотеке № 11 состоялся заинтересованный разговор у Дарьи Владимировны Старовойтовой, врача-эпидемиолога Центра гигиены и эпидемиологии Заводского района со школьниками СШ № 135. Цифры заболевших и зараженных, ситуация по заболеванию в Беларуси и Минске, меры предотвращения и пути заражения страшным заболеванием – вот круг обсуждаемых вопросов.  Особое внимание было уделено наркотикам как  одному из главных  путей заражения. Отрадно, что школьники не были пассивными, задавали много вопросов и сами отвечали на них.

К мероприятию был подготовлен обзор литературы «В дорогу жизни без СПИДа», где были представлены книги, брошюры, буклеты, памятки по вопросам профилактики ВИЧ/СПИД. В памятках и листовках ребята увидели информацию о социальных службах и телефоны доверия, которые заставили поверить в реальность существующей опасности.


 

06.12.2018 Творческая мастерская «Пишем и рисуем сказку»

 

 

 В библиотеке № 18 начала работу творческая мастерская «Пишем и рисуем сказку».

В рамках работы мастерской ребята, читатели библиотеки, познакомятся с секретами создания книги. Их ждут встречи с художниками и творческими людьми. Занятия проводят художник Цеван Наталья Александровна совместно с издательством журнала «Bambini».

На протяжении всего курса ребята будут знакомиться с интересными историями из разных книг. Дети будут воплощать свои впечатления о прочитанном на бумаге, используя разные техники рисования.

По окончании курса  каждый ребёнок получит книгу со своими иллюстрациями.

Ко всем занятиям сотрудники библиотеки готовят выставки книг с иллюстрациями разных художников, проводят краткие тематические обзоры детской литературы.


    
 

05.12.2018 "Время любить-время думать!"

 

     В рамках Всемирного дня борьбы со СПИДом в библиотеке № 18 было проведено традиционное мероприятие для учащихся Минского Городского государственного училища Олимпийского Резерва. Ребятам была продемонстрирована мультимедийная презентация "Время любить-время думать!", из которой они узнали о том, как ВИЧ переходит в стадию СПИД, как можно обнаружить ВИЧ, каким образом происходит заражение этим вирусом, о мерах профилактики. Ребята приняли активное участие в  викторине "Что мы знаем о СПИДе?".

В заключение мероприятия библиотекари высказали уверенность в том, что все участники встречи будут вести здоровый образ жизни, бережно относиться к своему здоровью и здоровью своих близких, а символ нашего сострадания, поддержки и надежды на будущее без СПИДа – "Красная лента" (перевернутое «V») – когда-нибудь станет атрибутом побежденного заболевания.

Приглашенным была продемонстрирована книжная выставка "Скажы жыццю -Да!".


 

04.12.2018 Люблю красоту...

 

Люблю красоту и нахожу ее во всем: в поэзии,  в музыке, в природе, в  людях.  Это один из жизненных  принципов замечательного поэта, исполнителя,  члена  союзов писателей России и Беларуси, педагога с 30-тилетним стажем  Вороновой Людмилы Викторовны.Она встретилась с учащимися школ микрорайона  Шабаны  в библиотеке № 3.

Встреча прошла на «лирической ноте», потому что стихи поэта просто завораживают, заставляют переосмысливать свои обыденные представления, поступать благороднее.

Песни в исполнении автора были во многом о школе, о  выпускниках очень близки слушателям, хотя, и являлись выражением ностальгических настроений самой Людмилы Викторовны.

Дети  бурно аплодировали поэтессе, долго не хотели ее  отпускать, приглашали  еще приезжать в Шабаны.


 

04.12.2018 Как не любить мне эту землю

 

 

Да, как не любить наши леса, озера, реки, наши  замечательные песни. Музыкальная программа, посвященная Году малой родины, прошла в библиотеке-филиале № 3. Участниками  программы была мужская   группа хора ДК  МАЗ под руководством Литовко Антона Иосифовича.  Красивые мужчины в сценических костюмах сразу задали торжественный характер мероприятию. А когда они запели, зал был просто в восторге.  Песни про нашу любимую Беларусь лились одна за одной, вызывая в сердцах зрителей любовь к своим родным местам, своим близким.

Зрители  пели вместе с хором знакомые мелодии, аплодировали стоя. Овации не стихали долго. После концерта никто не торопился расходиться, все хотели выразить свое восхищение концертом лично артистам.


 

03.12.2018 “Жыцця майго прапіска”

 

 Пяцігадовы юбілей творчага аб’яднання “Рамантыкі залатой пары”, створанага пры бібліятэцы № 11 у 2013 годзе, стаў сапраўдным святам для ўсіх прысутных на вечарыне.

Калектыў аб’яднання – людзі ініцыятыўныя, крэатыўныя, якія імкнуцца арганізаваць свой вольны час цікава і пазнавальна.  Яны прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні сустрэч з паэтамі і пісьменнікамі, артыстамі, прапагандыстамі здаровага ладу жыцця, вядомымі ў горадзе і краіне людзьмі. Асаблівы інтарэс выклікаюць тэматычныя мерапремствы: да Году малой радзімы, “Па краінах і кантынентах”, “Святыні зямлі беларускай” і інш.

Пры творчым аб’яднанні створаны вакальны ансамбль “Огонёк”, які выступае на многіх канцэртных пляцоўках горада і драматычны гурток “Подмостки”. “Рамантыкі” сваю творчую справаздачу зрабілі цікава і весела, гучалі песні, вершы, юмарыстычныя замалёўкі. Было шмат апладысментаў, цёплых пажаданняў і кветак!

Напрыканцы  вечера гучалі вясёлыя мелодыіі і пары кружыліся ў танцы.



 

03.12.2018 “Закон у тваім жыцці”

 

 

  29 ноября в библиотеке  № 22 состоялось правовое мероприятие, посвященное Всемирному дню ребёнка.  Присутствовали школьники СШ№25 4-го «А» класса, в сопровождении педагога.  Сотрудник абонемента Зуева Ольга подготовила тематическую мультимедийную презентацию «Права ребёнка» и викторину. Ежегодно 20 ноября отмечается международный праздник - Всемирный день ребенка.  Это день мирового братства и взаимопонимания детей, посвященный деятельности, направленной на обеспечение благополучия детей во всем мире. Всемирный день ребенка - отмечают во многих странах мира.
Всемирный день ребенка!!!

Важный праздник, чудный день!
День не взрослых, день детей!
Дети – это счастье наше!
Дети делают мир краше!
И обязаны взрослые позаботиться,
Чтобы было у детей все, что хочется!

Ребята узнали много полезной и нужной информации по правам ребёнка, с большим интересом участвовали в викторине.


 

| декабрь 2018 | ноябрь 2018 | октябрь 2018 | сентябрь 2018 | август 2018 | июль 2018 | июнь 2018 | май 2018 | апрель 2018 | март 2018 | февраль 2018 | январь 2018 | декабрь 2017 | ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация