ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

15.06.2018 Субяседнікі яго душы – пейзажы, бэз і натхненне

У бібліятэцы-філіале № 5 Мінска 7 чэрвеня адкрылася персанальная выстава Дзмітрыя Лазавога пад назвай «Субяседнікі душы маёй». Выстава Дзмітрыя атрымалася паэтычнай, бо сваімі вершамі яе аздобілі паэты з клуба «Палітра радасці».
    Дзмітрый Лазавы – прафесійны мастак. Але на персанальныя выставы раней не адважваўся. «Калі мы пабачылі яго накіды, то тады ўжо былі ў захапленні, – падзялілася старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Людміла Калмыкова. – Дзіма вельмі доўга адмаўляўся ад магчымасці персанальнай выставы». Таму сённяшняе адкрыццё – сапраўднае свята для Дзімы і ўсіх нас.
    Дзякуючы падтрымцы сяброў і дапамозе загадчыцы бібліятэкі Алены Калейнік адкрыццё выставы Дзмітрыя Лазавога ўсё ж такі адбылося. Дзмітрый – удзельнік студыі «Палітра радасці». Спачатку «Палітра радасці» стваралася як студыя мастацтваў. А пасля да яе далучыўся і паэтычны клуб, які ўзначаліў Эдуард Дубянецкі. На адкрыцці выставы Эдуард пажадаў Дзмітрыю быць больш смелым. А гэтае пажаданне можна аднесці да ўсіх творчых людзей.Кіраўнік студыі «Палітра радасці» Ганна Гадзірава адзначыла, што працы Дзмітрыя ацаніла нават мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская. Сам Дзмітрый захапляецца тэхнікай мастакоў-рэалістаў. Асабліва ён любіць Рэмбранта.                                           
    Я доўга стаяла каля нацюрмортаў Дзмітрыя. Цікава, што яскравыя прыродныя колеры бэзу, мімозы мужчына перадаў прыглушанымі і неяскравымі фарбамі, якія стварылі эфект старых фотаздымкаў. «Мне не падабаюцца адкрытыя колеры, – падзяліўся сам мастак. – Я люблю папрацаваць над колерамі, каб атрымалася нешта больш глыбокае».
    Цікава, што Дзмітрый у сваіх нацюрмортах на розных карцінах выкарыстоўвае адны і тыя ж прадметы. Напрыклад, адна і тая ж ваза фігуруе на дзвюх карцінах. Але выглядаюць яны абсалютна па-рознаму за кошт намаляваных прадметаў побач.
Аказалася, што акрамя пейзажаў і нацюрмортаў Дзмітрый піша яшчэ коней і людзей, якія займаюцца конным спортам. «Яны мяне натхняюць сваёй моцай духу», – падзяліўся Дзіма.
    «Бывае, праходзяць дні. І ты праходзіш пасярод гэтых дзён. І ўсё вакол – шэрае, – падзялілася сваімі ўражаннямі мастачка Святлана Пятручык. – А раптам сустракаешся з такімі людзьмі, як Дзіма, – і прыходзіць святло. Глядзіш на яго карціны – і адчуваецца любоў да класікі, да Рэмбранта. Кожны чалавек – гэта цудоўны свет, які трэба адкрыць. Мы нядаўна адкрылі для сябе, што Дзіма малюе яшчэ эскізы храмаў. І мы вельмі спадзяемся, што ў нас хутка будзе сумесная выстава з храмамі». Унесці сваю атмасферу на выставу прыйшлі і паэты, сябры паэтычнага клуба пры студыі «Палітра радасці».
    Алена Легастаева пераканана, што да карціны можна падбіраць і вершы. Член Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Чорная была вельмі шчаслівая, што чытала свае вершы на адкрыцці. Паэтэса Вольга Шпакевіч адзначыла, што яе кранула філасафічнасць карцін, бо больш за ўсё там была выяўлена восень. Валянціна Якіна прачытала кранальны верш-прысвячэнне сваёй дачцэ ў дзень яе народзінаў.
Наталля Казакевіч з дадзеным ёй акторскім майстэрствам прачытала ўласныя вершы, а пасля – вершы Рыгора Бяспалага.Ганна Прыёмка прычытала свае вершы і невялікае апавяданне, якое нядаўна было надрукавана ў часопісе «Гаспадыня».
    Шчыра хочацца, каб і прачытаныя вершы, і адкрыццё выставы далі штуршок і натхненне для Дзмітрыя.
 

"Вместе", 2018, чэрвень

Вікторыя Чаплева
 

| июль 2018 | июнь 2018 | май 2018 | апрель 2018 | сентябрь 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | ноябрь 2016 | сентябрь 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация