|
вызначылі сваю галоўную мэту: стаць сучаснымі інфармацыйнымі
і куль-турнымі цэнтрамі. Нехта можа сказаць, што яны заўсёды
працавалі ў такім накірунку, і не памыліцца. Аднак у прафесійным
асяроддзі чытачоў усё часцей называюць карыстальнікамі. І маюць
рацыю, таму што носьбіты інфармацыі і сродкі яе атрымання ўдасканальваюцца
і ўплываюць на жыццё сучаснага чалавека. Слова
"Інтэрнэт" ведае амаль кожны школьнік, мабільныя тэле-фоны -- неад'емная
частка нашай штодзённасці. Камп'ютэры з'явіліся ў дамах грамадзян,
яны працуюць у розных арганізацыях. Новае стагоддзе даказвае, што
яно сапраўды новае! Інфармацыя становіцца адным з асноўных прадуктаў
дзейнасці чалавека у пост-індустрыяльным інфармацыйным грамадстве.
Сучасныя
інфармацыйныя сродкі прыйшлі і ў бібліятэчную практыку. Навед-вальнікі
пачалі звяртацца ў бібліятэкі не толькі за кніжкамі, якія чытаюць,
а і за аўдыё, якое слухаюць, за відэа, якое глядзяць. Інфармацыйныя
тэхналогіі у бібліятэках усё больш выкарыстоўваюцца для таго, каб
забяспечыць доступ да інфармацыі, якая патрэбна не толькі звычайным
наведвальнікам, а і карыс-тальнікам, якія знаходзяцца далёка. Музеійныя
і мастацкія выставы можна глядзець праз Інтэрнэт. Цікавыя гістарычныя
дакументы з'явіліся на сайтах архіваў.
У
нашых бібліятэках з'явіліся камю'ютэры, працуюць Цэнтры электроннай
прававой інфармацыі. У нас ёсць сайт, які Вы сёння наведалі, ёсць
сайт гале-рэі візуальных мастацтваў NOVA. Мы не стаім на месцы.
Мы і далей будзем развіваць свае паслугі. Нам цікава ўсё, што тычыцца
прагрэса ў рабоце ўстаноў культуры.
Прафесійнае
супольніцтва актыўна займаецца вызначэннем ролі і абавязкаў устаноў,
якія працуюць з культурна-гістарычнай спадчынай -- публічных біблі-ятэк,
музеяў і архіваў ў стагоддзе развіваючыхся інфармацыйных сродкаў.
Калі вопыт цікавы і карысны, ён распаўсюджваецца, становіцца агульнымі
ведамі.
У
розных кутках свету гэтыя ўстановы па-новаму арганізуюць свае рабочыя
працэсы, удасканальваюць прафесійную практыку. Свет хутка зменяецца,
зменяюцца і падыходы да прафесійных ведаў. Сучасны чалавек павінен
ву-чыцца на працягу ўсяго жыцця. Вам, паважаныя чытачы, прапануецца
вопыт нашых калег з розных краін. Спадзяемся, што гэтыя даследніцкія
матэрыялы, будуць добрым рэсурсам для набыцця ведаў.
Гэтая
старонка нашага сайта -- спроба стварыць рэсурс для бесперапын-нага
прафесийнага навучання.
Жадаем
вам прыемнага і карыснага чытання!
|